[ад англ. M. Faraday = прозвішча англ. фізіка (1791—1867)]
адзінка вымярэння электрычнай ёмістасці ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная электрычнай ёмістасці правадніка, патэнцыял якога павялічваецца на 1 вольт пры перадачы яму электрычнага зараду ў 1 кулон.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
drub
[drʌb]
v.t.
1) дуба́сіць, мо́цна біць, лупцава́ць
2) перамага́ць зь вялі́кай перава́гай
3) даўбі́ць, убіва́ць
to drub an idea into his head — убі́ць ідэ́ю яму́ ў галаву́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
squeamish
[ˈskwi:mɪʃ]
adj.
1) празьме́рна ўра́жлівы
2) зана́дта перабо́рлівы; скрупулёзны
3) яко́му мо́ташна, мло́сна
He turned squeamish at the sight of blood — Яму́ ста́ла мло́сна, калі́ паба́чыў кроў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АДЧУЖЭ́ННЕ,
аб’ектыўны сац. працэс, які характарызуецца ператварэннем у пэўных умовах чалавечай дзейнасці і яе вынікаў у самаст. сілу, што пануе над чалавекам і варожая яму. Праяўляецца ў процістаянні асн. перадумоў працы (уласнасць, кіраванне і арг-цыя) суб’екту працы, дзярж.-бюракратычнай машыны радавым членам грамадства, у пачуццях апатыі, адзіноцтва, атрафіі да высокіх сац. і гуманіст. каштоўнасцяў.
Першапачаткова сфармулявана і выкарыстана Т.Гобсам, Дж.Локам, Ж.Ж.Русо для абгрунтавання дагаворнага паходжання дзяржавы як увасаблення перанесеных на яе («адчужаных») людзьмі сваіх пэўных правоў і свабод. Для Гегеля адчужэнне як уласцівасць сусв. духу (абсалютнай ідэі) ёсць пераход яго ў працэсе дыялект. развіцця ў сваю процілегласць — прыродную і сац. рэальнасць; для Феербаха — гэта стварэнне чалавечай свядомасцю рэліг.-ілюзорнага свету багоў, анёлаў і інш. пад уплывам усеагульнай залежнасці чалавека ад варожых яму сіл прыроды. Калі ў Гегеля пераадоленне адчужэння ажыццяўляецца праз усё больш глыбокае пазнанне навакольнага свету, то ў Феербаха — праз крытыку рэлігіі на аснове прынцыпаў любові і салідарнасці. Паводле Маркса, пераадоленне адчужэння можа быць дасягнута ў ходзе пралетарскай рэвалюцыі і стварэння такога грамадства, якое выключала б эксплуатацыю чалавека чалавекам і стварала б аб’ектыўныя ўмовы для свабоднага, усебаковага развіцця асобы.
У сучаснай зах. філасофіі адчужэнні імкнуцца абгрунтаваць усе бакі крызісу грамадства — сац. і нац. прыгнёт, бюракратызацыю грамадскага жыцця, тэхнізацыю свету і разбурэнне прыроднага асяроддзя, узрастаючую бездухоўнасць мастацтва і асобы, нявер’е і атэізм, тэрарызм і злачыннасць, нават нац.-вызв. барацьбу народаў. А.Камю атаясамлівае адчужэнне з відавочнай для яго абсурднасцю чалавечага быцця ў свеце фатальнай непазбежнасці смерці індывіда. Крызіс сацыялізму і марксізму ўяўляецца як спецыфічнае адчужэнне ў грамадстве з дзярж.-калектыўнай уласнасцю, якая ўзмацняе працэс адчужэння, ператварае яго ў фатальна-антрапалагічную з’яву. Спробы пераадолення адчужэння ў гэтым сэнсе абвяшчаюцца утапічнымі або звязваюцца са зваротам чалавека да Бога і рэлігіі, да ўцёкаў ад грамадства ў інтымна-асабістае жыццё, з маральным адраджэннем асобы і грамадства на аснове любові, салідарнасці і інш.
Літ.:
Нарский И.С. Отчуждение и труд. М., 1983;
Грицанов А.А. Овчаренко В.И. Человек и отчуждение. Мн., 1991;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абыхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
1.Незак.да абысці.
2.перан.; каго-што і без дап.Разм. Кранаць пачуцці, турбаваць, хваляваць. Пажары, страляніна па начах у горадзе — недзе рэзалі, недзе білі, а хто каго — Лукавіцына гэта не вельмі абыходзіла.Крапіва.Пісар Дулеба хоць трохі і прыціх, але ўсё яшчэ храбрыцца. І не пісарства дорага яму — пляваць ён хоча на яго і плюе, — яму абыходзіць самы прынцып: ну, што будзе, калі гэтыя сацыялісты возьмуць верх?Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакарыста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Карыстацца некаторы час. Дзямід Сыч сказаў, што ён паслаў ліст у абком партыі з просьбай, каб яму дазволілі пакарыстацца захаванай ім машынай яшчэ тыдзень.Паслядовіч.
2. Выкарыстаць што‑н. у сваіх мэтах. Язэпка дастаў з кішэні крэсіва. Так і не давялося яму пакарыстацца ім у дарозе!Якімовіч.Я ведаў, што Майбарада пакарыстаецца нашай паездкай, каб нарэшце выказаць усе крыўды ў абставінах, так сказаць, не службовых.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
knábbernvi (an D) іvt гры́зці (што-н.);
◊
darán hat er zu ~ тут яму́ пры́йдзецца палама́ць галаву́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ábkriegenvtразм.
1) атры́мліваць сваю́ ча́стку;
er hat eins ábgekriegtяму́ папа́ла
2) здзіра́ць, зняць (з цяжкасцю)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ábweisen*vt
1) адхіля́ць; адмаўля́ць; адсыла́ць;
er wúrde abgewíesenяму́ далі́ адка́з, яго́ не прынялі́
2) адбіва́ць (наступ)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
безгаспада́рлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць безгаспадарлівага; няздольнасць умела і эканомна кіраваць гаспадаркай. Вось яму [старшыні суседняга калгаса] «Сокала» пасылаць не варта: абавязкова папракне ў фанабэрстве, у безгаспадарлівасці.. бо сам ён гаспадар эканомны і сціплы.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)