*Вісажа́р 1, вісыжа́р ’назва сузор’яў’ (Бяльк.). Да весажо́р (гл.).
Вісажар 2, вісыжа́р ’высокі чалавек’ (Яўс.), пераноснае экспрэсіўнае значэнне ад весажо́р. Магчыма, гэта кантамінаваная лексема (з высо́кі і рус. поджа́рый ’сухарлявы’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Накуры́ць ’напыліць’: Накурыў ужо пʼаском аўтобус (свісл., Сцяшк. Сл.), параўн. таксама: аж пыл курыць (ТСБМ). Да курыць ’пускаць дым, куродыміць’, магчыма, пад уплывам польск. kurz ’пыл’ ці kurzyć ’пускаць пыл’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пава́ра ’прылада гнуць драўляныя абручы’ (КЭС, лаг.). Слова тлумачыць цяжка з-за адсутнасці ўяўлення аб рэаліі і параўнаўчага матэрыялу. Магчыма, мае нейкую сувязь з літ. тэхн. тэрмінам pavara ’перадача, прывод’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аршэ́нец ’нязлосная лаянка да блізкага чалавека’ (тураў., Выгонная, вусн. паведамл.). Няясна, магчыма, ад літ. aršùs ’суровы; благі’, ’горшы’ (LKŽ, Фрэнкель, 16–17) і яго паходных (ařšiai, aršỹn), але супраць геаграфія.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атайбава́цца ’абжыцца’ (Сцяшк.). Няясна. Магчыма, звязана з тайба ’тайна, сакрэт’ (Нас.), аднак семантычныя сувязі ў такім выпадку не празрыстыя. Параўн. укр. утамуватися, польск. otamować się ’спыніцца, супакоіцца’ ад тама плаціна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баку́лы ’вочы’, баку́ла ’абманшчык’, баку́ліць ’дурыць, абманваць’ (Нас.). Хутчэй за ўсё да рус. баку́лить ’гаварыць, базікаць’ (< ба́каць, ба́ять, гл. Гараеў, 9; Фасмер, 1, 111). Значэнне ’вочы’, магчыма, другаснае. Параўн. абаку́ліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маштэля ’брус ці бервяно каля 72 см таўшчынёй’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 54), запазычана з польск. maszt, якое з ням. Mast. Магчыма, з Mastenholz ’мачтавы лес’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кру́мкаць 1 ’пра жаб’ (Сержп. Ск., ТС), ’пра крумкачоў’ (Яруш., Шатал.). Гл. крумкач.
Кру́мкаць 2 ’капрызіць (пра дзяцей)’ (Федар. Рук.), ’выпрошваць’ (Сцяц.). Магчыма, кантамінацыя крумкаць 1 (гл.) і канькаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кукры́ш ’дышаль для парнай запражкі валоў’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, да ку‑крыць ’пакрываць сумесна’ і ўтворана па мадэлі на ‑ыш (параўн. па‑скрэбці > паскрэбыш) (Сцяцко, Афікс. наз., 76–77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́зы ’лесвіца, прыстасаванне для лазання (пад’ёму) на дрэва, каб глядзець пчол’ (Сцяшк., Інстр. I, Мат. Гом.), магчыма, рус. лазы ’прыстасаванне на дрэве для падпільноўвання мядзведзя’ — pluralia tantum ад лаз (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)