від нескладанай рыфмы, пры якой у канцы аднаго з рыфмаваных слоў ёсць 1—2 гукі, не сугучныя другому слову. Часцей за ўсё гэта нескладовыя ётаваныя галосныя «й», «ў»:
Падхвальваючы мой няхітры спеў,
сябры гавораць — сто разоў ім дзяку! —
што быццам я сабаку ў рыфме з’еў,
а я ж дасюль жую таго сабаку.
(М.Лужанін)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЯСЛА́Ў РАГВАЛО́ДАВІЧ,
мяркуемы князь у Полацкай зямлі ў 2-йпал. 12 ст. Пад 1160 Іпацьеўскі летапіс паведамляе, што ў паходзе князёў на чале са Святаславам Ольгавічам на Вшчыж прымаў удзел «Всеслав ис Полотьска». Позні Густынскі летапіс называе яго Рагвалодавічам (полацкім князем у той час быў Рагвалод Барысавіч, відаць, яго бацька). Некат. навукоўцы атаясамліваюць У.Р. з Глебам Рагвалодавічам або Усяславам Васількавічам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРДЫ́ЗМ,
сістэма арганізацыі паточнай вытв-сці, якая заключаецца ў яе масавай уніфікацыі і канвеерызацыі. Узнікла ў ЗША у 1-й чвэрці 20 ст. Назва ад прозвішча амер. інжынера і прамыслоўца Г.Форда. Асновай Ф. і абумоўленых ім новых метадаў арганізацыі вытв-сці і працы стаў зборачны канвеер. Канвеерная зборка побач з інш.тэхн. навінамі спрыяла рэзкаму росту вытв-сці працы і зніжэнню сабекошту прадукцыі, стала пачаткам масавай вытворчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯЛЕ́Ц (лац. Taurus),
адно з 12 сузор’яў задыяка. Найб. яркія зоркі Альдэбаран, Нат, Альцыёна і ξ Ц., адпаведна 0,8; 1,6; 2,9 і 3,0 візуальнай зорнай велічыні; 125 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У Ц. знаходзяцца 2 рассеяныя зорныя скопішчы: Плеяды і Гіяды, а таксама магутная крыніца эл.-магн. выпрамянення — Крабападобная туманнасць. З тэр. Беларусі відаць увосень і зімой. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРШНЁВА Рыма Іванаўна (1925, г. Добруш Гомельскай вобл. — 6.12.1942),
удзельніца партыз. руху і камсам. падполля ў Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. З ліп. 1942 сувязная-інструктар у камсам.-маладзёжным атрадзе 121-йпартыз. брыгады імя А.М.Брагіна, якая дзейнічала на тэр. Мінскай і Палескай абл. Арганізоўвала камсам. падполле, удзельнічала ў баявых аперацыях партызан. 25.11.1942 у час Ламавіцкага бою 1942 смяротна паранена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПІЦРУ́ТЭНЫ (ням., мн. л. Spiessruten),
доўгія гнуткія палкі або дубцы для цялесных пакаранняў у еўрап. арміях. Уведзены ў 17 ст. ў Швецыі, потым у Прусіі. У Рас. імперыі выкарыстоўваліся ў 1701—1863 у арміі для пакарання ніжніх чыноў, а таксама цывільных асоб ніжняга саслоўя паводле прыгавору ваен. суда і паводле статута аб ссыльных. У 2-йпал. 19 ст. Ш. каралі ўдзельнікаў сял. хваляванняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНКО́ЎСКІ Іосіф Іусцінавіч (16.3.1897, в. Падгурка Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. — 4.12.1962),
генерал-лейтэнант (1954). З 1918 у Чырв. Арміі; нач. Уладзімірскага пях. вучылішча. У Вял.Айч. вайну ў 1942—44 камандзір стралк. брыгады, дывізіі, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Украіны і Беларусі. З вер. 1944 нам.нач. штаба 2-й арміі Войска Польскага. У 1953—58 нам.нач. курсаў «Выстрал».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОНЧ-БРУЕ́ВІЧ Міхаіл Дзмітрыевіч (8.3.1870, Масква — 3.8.1956),
ваенны дзеяч, геадэзіст. Ген.-лейт.рус. арміі (1915), ген.-лейт.Чырв. Арміі (1944). Д-рваен. і тэхн.н. Брат У.Дз.Бонч-Бруевіча (іх радавы маёнтак Чонкі на Гомельшчыне). Скончыў Маскоўскі межавы ін-т (1891), Акадэмію Генштаба (1898), дзе з 1907 выкладаў тактыку. У 1-ю сусв. вайну ген.-кватэрмайстар 3-й арміі, у штабе Паўн.-Зах. фронту, нач. штаба 6-й арміі, армій Паўн. фронту. У Лют. рэвалюцыю 1917 нач. Пскоўскага гарнізона і чл. выканкома Пскоўскага Савета. У жн.—вер. 1917 галоўнакамандуючы войскамі Паўн. фронту, удзельнічаў у ліквідацыі карнілаўшчыны. З кастр. 1917 нач. Магілёўскага гарнізона, чл. выканкома Магілёўскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 20.11.1917 СНК РСФСР прызначаны нач. штаба Вярх. галоўнакамандуючага. У лют. 1918 удзельнічаў у арганізацыі абароны Петраграда. З сак. 1918 ваен. кіраўнік Вышэйшага ваен. савета, з чэрв. 1919 нач.ваен.-палявога штаба Рэўваенсавета Рэспублікі. Адзін са стваральнікаў (1919) і кіраўнік Вышэйшага геад. ўпраўлення ВСНГ, стваральнік (1925) дзярж.тэхн. бюро «Аэрафотаздымка». З 1928 у распараджэнні РВССССР. Аўтар прац па ваен. гісторыі і тактыцы. Пад яго рэдакцыяй выдадзены даведнік «Геадэзія» (т. 1—9, 1939—49).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЕНСКІ ТРО́ІЦКІ МАНАСТЫ́Р.Існаваў у 14 — пач. 20 ст. ў Вільні.
Узнік як праваслаўны пры царкве св. Тройцы, пабудаванай жонкай вял.кн.ВКЛ Альгерда Ульянай на месцы гібелі трох віленскіх пакутнікаў, першыя манахі ўпамінаюцца ў 1391. Адным з архімандрытаў быў Макарый (15 ст., пазней мітрапаліт кіеўскі). Спачатку манастыр існаваў на міласціну, потым атрымаў зямельныя ўладанні ад кн. Галоўчынскага і К.Астрожскага. Апошні пабудаваў мураваную Троіцкую царкву (каля 1514), у якой знаходзіўся абраз Маці Божай. У 16 ст. манастыр пад патранатам гараджан, потым — мітрапаліта. Пры царкве з 1589 існавала брацтва, якое мела прывілей на друкарню. У 1609 манастыр стаў уніяцкім, сярод яго архімандрытаў былі дзеячы уніяцкай царквы: І.Руцкі, Л.Крэўза, А.Дубовіч, Ф.Грабніцкі. Ва уніяцкі перыяд Віленскі Троіцкі манастыр атрымаў значныя зямельныя надзелы. У 1-йпал. 17 ст. дзейнічаў базыльянскі навіцыят. Пасля пажару 1706 пабудаваны новы манастырскі корпус.
Пасля Полацкага царкоўнага сабора 1839 манастыр зноў праваслаўны, у 1845 аднесены да 3-га класа, у ім размешчана Літ. духоўная семінарыя, амаль усе зямельныя ўладанні забраны ў казну. Для іканастаса Троіцкай царквы І.Л.Хруцкі намаляваў абразы. У час 1-йсусв. вайны манастыр спыніў існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫГА́ДА [франц. brigade ад італьян. brigata згуртаванне, атрад (ваен.)],
1) тактычнае вайск. злучэнне ва ўзбр. сілах; прамежкавая баявая адзінка паміж палком і дывізіяй. У сухап. войсках складаецца з батальёнаў, дывізіёнаў (радзей палкоў), падраздзяленняў баявога забеспячэння і тылу; у ВПС — з эскадрылляў; у ППА — з дывізіёнаў (батальёнаў); у ВМФ — з караблёў або дывізіёнаў караблёў; у спец. войсках — з батальёнаў. Уваходзіць у склад дывізіі або з’яўляецца самаст. адзінкай у аператыўным аб’яднанні, можа весці бой і ў складзе аб’яднання і самастойна. Як баявая адзінка брыгада з’явілася ў ісп. арміі ў 2-йпал. 16 ст. У 2-йпал. 17 ст. стала асн. тактычным фарміраваннем пяхоты і кавалерыі амаль ва ўсіх арміях Еўропы, у т. л. ў войску ВКЛ. З развіццём баявой тэхнікі і ўзбраення, са з’яўленнем новых родаў войск і спец. войск пачалі стварацца брыгады артыл., мінамётныя, сапёрныя, танкавыя, авіяц., чыгуначныя і інш. У 1-ю і 2-ю сусв. войны брыгады рознага прызначэння былі ў складзе армій усіх краін. Брыгада — адна з гал. баявых адзінак Узбр. Сіл Беларусі.
2) Самаст. фарміраванне некалькіх партыз. атрадаў, пашыранае ў Вял.Айч. вайну на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Беларусі (гл.Партызанская брыгада).