ПУЗАНКО́Ў (Алег Пятровіч) (н. 16.4.1932, в. Сазаны Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне земляробства. Канд.с.-г.н. (1967). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1956). У 1956—94 у Бел.НДІ бульбаводства (з 1974 заг. аддзела). Навук. працы па метадах паляпшэння насеннай якасці бульбы, выкарыстанні культуры мерыстэмнай тканкі для атрымання бязвірусных клонаў раслін. Сааўтар 21 сорта бульбы, ў т. л. Тэмп, Лошыцкі, Агеньчык, Ласунак, Явар, Альтаір і інш.Дзярж. прэмія СССР 1974.
Тв.:
Выращивание картофеля на оздоровленной основе. Мн., 1990 (разам з А.А.Грышановічам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́РЫС (Барыс Ісаевіч) (н. 9.7.1937, г. Калінкавічы Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне гідрадынамікі. Д-ртэхн.н. (1991). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1960). З 1965 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні гідрадынамічных заканамернасцей абцякання восесіметрычных цел. Эксперыментальна пацвердзіў механізм уздзеяння палімерных дабавак на структуру турбулентнага патоку. Распрацаваў тэхнал. метады ачысткі вады ад дробных дамешкаў з выкарыстаннем гідрадынамічнай кавітацыі.
Тв.:
Некоторые эффекты крупномасштабных регулярных структур в пристенных турбулентных потоках (у сааўт.) // Процессы турбулентного переноса. Мн., 1985;
Интенсификация технологических процессов гидродинамической кавитацией (у сааўт.) // Процессы переноса в турбулентных течениях. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСТАВО́ЙТ (Васіль Сцяпанавіч) (27.1.1886, с. Таранаўка Зміёўскага р-на Харкаўскай вобл., Украіна — 11.10.1972),
расійскі вучоны ў галіне раслінаводства і селекцыі. Акад.АНСССР (1964), акад. УАСГНІЛ (1956). Двойчы Герой Сац. Працы (1957, 1963). Скончыў Кубанскі с.-г.ін-т (1926). Да 1930 працаваў у ім, адначасова з 1912 ва Усесаюзным НДІ алейных культур (з 1935 заг. аддзела). Навук. працы па біялогіі, селекцыі і агратэхніцы сланечніку. Распрацаваў сістэму штогадовага сортааднаўлення сланечніку, вывеў высокаалейныя сарты. Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1959.
Тв.:
Избр. труды. М., 1966;
Приемы выращивания семян подсолнечника. Краснодар, 1969 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЧКО́Ў (Герман Фёдаравіч) (н. 3.1.1936, с. Братаўшчына Пушкінскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне суд. медыцыны. Д-рмед.н. (1979), праф. (1982). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1960). З 1965 у Мінскім мед. ін-це (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па медыка-сац. аспектах смерці людзей у дзіцячым і юнацкім узросце, малекулярна-генет. ідэнтыфікацыі чалавека і біял. аб’ектаў.
Тв.:
Служебное и уголовное разбирательство профессиональных правонарушений медицинских работников // Организационно-правовые основы врачебной деятельности. Мн., 1991;
Исследование трупов новорожденных (разам з У.Р.Навуменкам) // Судебно-медицинское исследование трупа. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЦІ́ЧКІН (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 14.8.1939, с. Чарнаполле Кастрамской вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне тэорыі сістэм аўтам. кіравання. Д-ртэхн.н. (1981), праф. (1982). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1962). З 1966 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1976—81 і 1986—97 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі аўтам. кіравання, тэорыі штучных нейронных сетак і сістэм кіравання. Распрацаваў адзіны падыход да аналізу сістэм кіравання розных класаў, у т. л. нейронных сетак і нейрасеткавых сістэм.
Тв.:
Анализ нелинейных стохастических систем методами уравнений моментов. Мн., 1980;
Анализ нейросетевых преобразований линеаризационными методами // Нейрокомпьютеры: разработка, применение. 1999. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫ́ХЦІН (Вадзім Якаўлевіч) (7.2.1938, г. Бобрынец Кіраваградскай вобл., Украіна — 22.10.1997),
бел.вучоны і канструктар у галіне выліч. тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1990). Брат А.Я.Пыхціна. Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1961). З 1972 у НДІЭВМ (у 1987—94 дырэктар), адначасова ў 1973—84 праф. Мінскага вышэйшага зенітна-ракетнага вучылішча. Навук. працы па выліч. машынах, комплексах і сістэмах. Прэмія Ленінскага камсамола 1970. Дзярж. прэмія СССР 1983.
Тв.:
Электронная вычислительная машина «Минск-32». М., 1972 (разам з В.У.Пржыялкоўскім, Г.Дз.Смірновым);
Персональные компьютеры Единой системы ЭВМ. М., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАВА (Таццяна Аляксандраўна) (н. 13.4.1925, г. Невель Пскоўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне глебазнаўства. Д-рбіял.н. (1979), праф. (1989). Засл. дз. нав. Беларусі (1981). Скончыла БДУ (1952). З 1958 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі (у 1968—88 заг. сектара). Навук. працы па генезісе глеб і заканамернасцях фарміравання глебавага покрыва, форм яго неаднароднасці і эвалюцыі пад уплывам прыродных, антрапагенных фактараў, меліярац. асаблівасцей глеб. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Структура почвенного покрова и типизация земель. М., 1992 (разам з І.С.Каурычавым, Н.П.Сарокінай);
Опыт количественной оценки биоразнообразия лесов Беловежской пуши // Природные ресурсы. 1997. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМАТАЛО́ГІЯ (ад клімат + ...логія),
навука аб кліматах зямнога шара, іх тыпах, фактарах фарміравання, заканамернасцях геагр. пашырэння і змянення ў часе. Уваходзіць у сістэму геагр. навук і адначасова з’яўляецца раздзелам фіз. навукі метэаралогіі. Падзяляецца на агульную, або фізічную (вывучае генезіс клімату і яго фіз. абумоўленасці), і кліматаграфію. Клімат высокіх слаёў атмасферы вывучае аэракліматалогія, прыземнага слоя паветра — мікракліматалогія, мінулых эпох — палеакліматалогія; дынамічная К. разглядае кліматы і іх фарміраванне ў залежнасці ад агульнай цыркуляцыі атмасферы. Уплыў клімату на раслінны і жывёльны свет, на розныя бакі гасп. дзейнасці чалавека даследуюць біякліматалогія, агракліматалогія, медыцынская, тэхн. і трансп., лясная, марская К. і інш.
Першыя звесткі пра клімат былі ў апісаннях ант. вучоных (Герадот, Страбон і інш.). У 17—18 ст.англ. вучоныя Э.Галей, Дж.Хэдлі і рас.вучоны М.В.Ламаносаў выказалі меркаванні пра ўплыў атм. цыркуляцыі на клімат. Як самаст. галіна навукі К. сфарміравалася ў сярэдзіне 19 ст. (рас.вучоны А.І.Ваейкаў, ням. А.Тумбальт, У.П.Кепен і інш.). Вял. значэнне для развіцця К. ў 20 ст. мелі працы рас. вучоных А.А.Камінскага, Я.С.Рубінштэйн, Л.С.Берга, амер. Г.Ландсберга, Д.Мілера, аўстр. Ф.Штайнгаўзера і інш.
На Беларусі навук. даследаванні ў галіне К. праводзіліся з пач. 20 ст. ў сістэме гідраметэаслужбы (А.І.Кайгарадаў склаў кліматычны атлас Беларусі). Развіццё К. звязана з імёнамі Г.В.Валабуевай, М.А.Гольберга, А.І.Савікоўскага (Гідраметэаслужба), А.Х.Шкляра (БДУ), М.А.Гольчанкі (БСГА), М.І.Касцюкевіча (Бел.тэхнал.ун-т).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Rangm -(e)s, Ränge
1) ранг, чын;
j-m den ~ áblaufen* апярэ́дзіць (каго-н.);
den gléichen ~ háben быць у адны́м зва́нні;
j-m den ~ stréitig máchen сапе́рнічаць з кім-н.;
ein Geléhrter von ~вучо́ны з і́мем
2) ступе́нь, разра́д
3) тэатр.я́рус, паве́рх
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АРЗАМА́САЎ (Іван Цімафеевіч) (8.8.1922, с.В. Кулікі Ракшынскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 23.12.1990),
бел.вучоны ў галіне паразіталогіі. Д-рбіял.н. (1972). Скончыў Казанскі ун-т (1952). У 1952—54 навук. супрацоўнік заказніка «Белавежская Пушча», з 1958 у Ін-це заалогіі АН Беларусі (у 1981—85 нам. дырэктара). Навук. працы па комплексным даследаванні паразіталагічнай сітуацыі ў прыродных ландшафтах, біялогіі і экалогіі эктапаразітаў — пераносчыкаў трансмісіўных інфекцый, небяспечных для чалавека і с.-г. жывёл.
Тв.:
Иксодовые клещи. Мн., 1961;
Гамазовые клещи фауны Белоруссии. Мн., 1968;
Структура паразитоценозов грызунов геоботанических подзон Белоруссии. Мн., 1983 (разам з І.В.Меркушавай, І.В.Чыкілеўскай).