1. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета, месца, паблізу або вакол якіх адбываецца што‑н., размяшчаецца хто‑, што‑н. Бярозы стаялі каля дарогі. Начлежнікі паселі каля агню. □ Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы.Колас.
Аб’ектныя адносіны
2.Разм. Ужываецца пры абазначэнні аб’екта, у дачыненні да якога адбываецца дзеянне, на які накіравана дзеянне. Усе сеюць і любяць бульбу, хаця працы каля яе не абабрацца.Ермаловіч.
Колькасныя адносіны
3. Ужываецца пры абазначэнні прыблізнай велічыні, меры чаго‑н. Дубу каля ста гадоў. □ Вёска невялікая — сяліб каля дваццаці.Бядуля.// Ужываецца пры ўказанні на пэўную пару, да якой падышоў ці падыходзіць час. Было каля поўначы. □ Каля поўдня выглянула сонца.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
любо́ў, ‑бові і ‑бві, ж.
1. Пачуццё глыбокай прыхільнасці да каго‑, чаго‑н., адданасці каму‑, чаму‑н. Любоў да радзімы. □ Нарадзілася д[а]чка, і сэрца загарэлася новым пачуццём.. самай моцнай любві — любові маці.Дуброўскі.// Пачуццё прыхільнасці, сімпатыі да каго‑н. Творы Максіма Танка карыстаюцца заслужанай любоўю чытача, бо напісаны яны ад сэрца.Шкраба.
2. Пачуццё гарачай сардэчнай прыхільнасці да асобы другога полу; каханне. Вось так прыходзіць першая любоў, Нібы паводка, бурна, нечакана.Свірка.Не знайсці мне спакою ні цёмнаю ноччу, ні днём, Бо любоў мяне мучыць і паліць пякельным агнём.Багдановіч./ Пра чалавека, які выклікае гэта пачуццё. Вось і любоў твая ідзе.
3. Цікавасць, схільнасць, цяга да чаго‑н. Любоў да педагагічнай справы. Любоў да мастацкага слова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наме́снік, ‑а, м.
1. Асоба, якая замяшчае каго‑н. Знайсці сабе намесніка. □ Дзед яшчэ з усходам сонца паехаў у раённы пасёлак па новыя вуллі. А.. [Міхалку] пакінуў сваім намеснікам.Якімовіч.
2. Афіцыйная назва асобы, якая замяшчае кіраўніка. Намеснік дырэктара завода. Намеснік міністра. Намеснік па палітычнай частцы. □ Старшыню і намесніка чакала ў канцылярыі некалькі калгаснікаў.Шахавец.
3. У 14–17 стст. на Беларусі, Украіне і ў Літве — службовая асоба мясцовага кіравання.
4. Пры Кацярыне II — вайсковы начальнік намесніцтва (губерні або некалькіх губерняў).
5. У царскай Расіі 19 і 20 стст. — правіцель ускраінных абласцей краіны, які меў права вярхоўнай улады і кіраваў ад імя цара. Намеснік цара. Каўказскі намеснік.
6. Памочнік настаяцеля манастыра або давераная асоба мітрапаліта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
склон, ‑у, м.
Граматычная катэгорыя іменных часцін мовы, у якой выражаюцца семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж словамі; форма іменнай часціны мовы. Развіццё катэгорыі склону ў славянскіх мовах. □ Змяненне назоўнікаў па склонах называецца скланеннем.Граматыка.
•••
Вінавальны склон — склон, які адказвае на пытанні: каго? што?
Давальны склон — склон, які адказвае на пытанні: каму? чаму?
Месны склон — склон, які адказвае на пытанні: аб кім? аб чым?, ужываецца толькі з прыназоўнікам.
Назоўны склон — зыходная склонавая форма, у якой назоўнік ужываецца як назва асобы, прадмета, з’явы; адказвае на пытанні: хто? што?
Родны склон — склон, які адказвае па пытанні: каго? чаго?
Творны склон — склон, які адказвае на пытанні: кім? чым? і абазначае прыладу або спосаб дзеяння.
Ускосныя склоны — усе склоны, акрамя назоўнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ушанава́нне, ‑я, н.
1. Выражэнне павагі, пашаны; пэўныя цырыманіяльныя дзеянні як адзнака прызнання чыіх‑н. заслуг. Назаўтра пахавалі мы Бартало і Найдзёніка разам, з усімі нашымі партызанскімі ўшанаваннямі...Гроднеў.[Варанецкі:] — У гэтай зале ёсць людзі, якія, можа, больш варты ўшанавання, чым я.Дуброўскі.
2. Урачыстасці ў гонар юбіляра. Ушанаванне юбіляра. Ушанаванне перадавікоў працы. □ [М. Танк] .. быў членам Усесаюзнага камітэта па ўшанаванню памяці А. Міцкевіча.Бугаёў.
3. Прыстойнасць асобы. Сур’ёзныя твары .. [палешукоў] часта рабіліся вясёлымі, і дружныя покаты смеху напаўнялі вуліцу. Пры гэтым палешукі, як па камандзе, адкідалі назад галовы і выпучвалі жываты. Але гэта было толькі ў тых выпадках, калі якая-небудзь з кабет, пераступіўшы ўсякія граніцы жаночага ўшанавання, адпускала штось вельмі жыццёвае і сакавітае.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штанда́р, ‑а, м.
1.Уст. Сцяг адпаведнага колеру, часта з вышываным або намаляваным гербам, як знак дзяржавы, вайсковай часці або якой‑н. грамадзянскай арганізацыі. Над шчыльнымі радамі крыжаносцаў лунаюць шматлікія сцягі і штандары з малюнкамі злавесна чорных арлоў, ваўкоў, мядзведзяў, з крыжамі, мячамі і рознымі рыцарскімі эмблемамі.В. Вольскі.// Сцяг кавалерыйскіх часцей у рускай (з 1731 па 1917 гг.) і некаторых іншых арміях. // Сцяг кіраўніка дзяржавы (цара, імператара і пад.), які паднімаўся на ваенным караблі, у палацы і пад. у час знаходжання там гэтай асобы.
2.Паэт. Сцяг. — Мір на зямлі мы абаронім І ўздымем аж да самых зор Штандар чырвоны.Танк.Чырванню шаўковай Зашумяць штандары, Хто ў няволі гнуўся, — Ўстане гаспадарыць.Купала.
[Ням. Standarte.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́пліка
(фр. réplique, ад лац. replicare = паварочваць назад, адбіваць)
1) кароткая заўвага, пярэчанне, адказ, выкрык з месца на сходзе;
2) адказ на словы субяседніка ў сцэнічным дыялогу, а таксама канец фразы, апошнія словы адной дзеючай асобы, непасрэдна за якой гаворыць другая;
3) паўтарэнне музычнай фразы іншым голасам або ў іншай танальнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АТАМІЗА́ЦЫЯ САЦЫЯ́ЛЬНАЯ,
адасабленне індывідуумаў у выніку распаду асобасных сувязяў паміж імі. Найчасцей адбываецца ў пераходныя перыяды гіст. развіцця, у часы крызісаў і катастроф, калі ў грамадстве нарастае недавер да дзярж. улады, імкненне людзей ва ўсім разлічваць толькі на ўласныя сілы. Характарызуецца парушэннем і нават разбурэннем шляхоў і спосабаў уключэння чалавека ў прафес., тэр., субкульт. і інш. супольніцтвы, адасабленнем яго ад інш. людзей, набыткаў культуры, маралі, палітыкі, суседства і гэтак далей. Гэты працэс суправаджаецца парушэннямі законнасці, ростам злачыннасці, антыграмадскімі паводзінамі, наркаманіяй, хабарніцтвам і інш. негатыўнымі сац. з’явамі. На Беларусі і ў інш. краінах СНД працэс атамізацыі сацыяльнай пашырыўся ў перыяд крызісу ў сувязі з пераходам ад таталітарна-адм. да дэмакр. сістэмы.
Прыкладам філас. асэнсавання атамізацыі сацыяльнай з’яўляецца канцэпцыя Т.Гобса, што прырода вельмі раз’ядноўвае людзей, і для іх натуральнай магла б стаць «вайна ўсіх супраць усіх». Гэта ідэя развіта у працах Дж.Лока і А.Сміта. Супраць яе выступаў Г.Гегель, які лічыў атамізацыю сацыяльную толькі адным з многіх момантаў грамадскага існавання індывідуумаў у грамадскай супольнасці, адарванай ад сям’і і дзяржавы. К.Маркс трансфармаваў гэтую думку ў канцэпцыю адчужэння асобы ад чалавечых умоў існавання ў эксплуататарскім грамадстве. У 20 ст. праблемы атамізацыі сацыяльнай вывучалі сацыёлагі і філосафы зах. краін Ф.Цэніс, Г.Фраер, Г.Маркузе, Э.Фром, М.Хоркхаймер і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛІ́НІ (Bellini),
сям’я італьянскіх жывапісцаў — заснавальнікаў мастацтва Адраджэння ў Венецыі (гл.Венецыянская школа жывапісу). Нарадзіліся ў Венецыі.
Жывапіс галавы сям’і Якапа (каля 1400—7.1.1470 ці 25.11.1471) пры мяккай лірычнасці вобразаў захаваў сувязь з гатычнымі традыцыямі («Мадонна з дзіцем», 1448). У яго малюнках (замалёўкі ант. помнікаў, арх. фантазіі) адлюстраваліся цікавасць да перспектывы, уплыў А.Мантэньі і П.Учэла. З імем Джэнтыле (каля 1429—23.2.1507), сынам Якопа, звязана зараджэнне венецыянскай жанрава-гіст. карціны («Працэсія на плошчы Сан-Марка», 1496, «Цуд святога крыжа», 1500). У сваіх партрэтах ён дакладна ўзнаўляў абрыс мадэлі. Джавані (каля 1430—29.11.1516), другі сын Якопа, — буйнейшы майстар венецыянскага кватрачэнта. Яго творчасць стала асновай мастацтва Высокага Адраджэння ў Венецыі. Настаўнік Тыцыяна і, верагодна, Джарджоне. Творы Джавані адметныя мяккай гармоніяй гучных, насычаных колераў і празрыстасцю святлоценявых градацый, яснай, спакойнай урачыстасцю і паэтычнасцю вобразаў («Мёртвы Хрыстос», 1470, «Мадонна з дрэўцамі», 1487, «Мадонна на троне ў акружэнні святых», 1505, «Баляванне Багоў», 1514, «Маладая жанчына за туалетам», 1515, і інш.). У яго творчасці побач з класічнай кампазіцыяй рэнесансавай алтарнай карціны сфарміраваўся поўны цікавасці да чалавечай асобы гуманістычны партрэт (партрэт дожа Леанарда Ларэдана, каля 1507).
Літ.:
Гращенков В.Н. Портреты Джованни Беллини // От эпохи Возрождения к двадцатому веку. М., 1963.
Джавані Беліні. Партрэт дожа Леанарда Ларэдана. Каля 1507.Джэнтыле Беліні. Цуд святога крыжа. 1500.Джавані Беліні. Маладая жанчына за туалетам. 1515.
англійскі пісьменнік. Скончыў Оксфардскі ун-т (1935). Удзельнік 2-й сусв. вайны. На яго светаадчуванне істотна паўплывала філасофія экзістэнцыялізму. Вядомасць Голдынгу прынёс раман-антыутопія «Валадар мух» (1954; экранізаваны ў 1963), у якім паказаў, што недасканаласць цывілізацыі і разбуральныя інстынкты асобы здольны прывесці сілы зла да ўлады ў свеце. Аўтар філас. раманаў-прытчаў альбо «баек»; «Нашчадкі» (1955), «Зладзюжка Марцін» (1956), «Свабоднае падзенне», «Шпіль» (1964), «Піраміда» (1967), «Бачная цемра» (1979), «Рытуалы пасвячэння» (1980), «Папяровыя людзі» (1984) і інш.; зб. публіцыстычных і крытычных нарысаў «Гарачая брама» (1965, у т. л. праграмнае эсэ «Прытча»), вершаў, радыёп’ес. Асэнсоўваў праблемы: чалавек—цывілізацыя, асоба—гісторыя, душа—Бог, ідэал—рэальнасць, выбар, небяспека таталітарызму і фанатызму. Дамінуючым у яго творчасці заставалася пытанне аб чалавечай прыродзе, суаднесенасці ў ёй біялагічнага і духоўнага. Прозе Голдынга ўласцівы спалучэнне рэалістычных і авангардысцкіх тэндэнцый, шматзначнасць вобразаў і сітуацый, дыдактычнасць. Нобелеўская прэмія 1983.
Тв.:
Lord of the Flies;
The Pyramid;
Envoy Extraordinary. М., 1982;
Рус.пер. — Шпиль и другие повести. М., 1981;
Чрезвычайный посол // Современная английская повесть. М., 1984;
Повелитель мух. М., 1990;
Пирамида // Иностр. лит. 1996. № 3.
Літ.:
Ивашева В.В. В споре о человеке // Ивашева В.В. Эпистолярные диалоги. М., 1983;
Яе ж. Роман философской тенденции // Ивашева В.В. Литература Великобритании XX в. М., 1984.