□ Башта Царская, Багуслаўская, Пятніцкая ў Смаленскай сцяне (Грыг. 1850).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
галу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1. Круглы камяк, шарык, скачаны з якога‑н. мяккага рэчыва. Галушка воску. Качаць сыр у галушкі.
2.толькімн. (галу́шкі, ‑шак). Страва ў выглядзе дробных клёцак (з мукі або дранай бульбы), прыгатаваных на булёне ці на малацэ. Глядзелі хлопцы як на дзіва, Як дзядзька, цеста замяшаўшы, Качаў галушкі, міску ўзяўшы.Колас.З бульбы ў нас галушкі вараць, Нашу бульбу ўсюды хваляць.Русак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адлічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак., што.
1. Налічыўшы, аддзяліць пэўную колькасць чаго‑н. Адлічыць сто рублёў.
2. Лічачы ад умоўнай адзнакі, паказаць, назваць колькасць чаго‑н. Гадзіннік адлічыў дванаццаць.
3. Вылічыць, утрымаць з якой‑н. сумы. Адлічыць з зарплаты за прагул.
4. Выключыць з ліку членаў якой‑н. арганізацыі, групы, з ліку навучэнцаў якой‑н. навучальнай установы і пад.; вызваліць ад пасады, звольніць. Са знішчальнага батальёна нас адлічылі як непаўналетніх.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
занядба́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад занядбаць.
2.узнач.прым. Пакінуты без догляду. У занядбаным палісадніку, над пажоўклым быллём леташніх вяргінь, ціха шапацела кучаравая рабіна.Стаховіч.// Такі, якому не ўдзялялася належная ўвага. Яшчэ не так даўно апавяданне ў нас лічылася занядбаным жанрам.Бугаёў.// Такі, аб якім не дбаюць; бедны. Паэт гаварыў ад імя занядбанай, прыгнечанай вёскі. Жыццё, побыт гэтай вёскі ён ведаў, як ніхто.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бокс1, ‑а, м.
Від спорту, кулачны бой па асобых правілах. [Сяргей:] [Сцяпан] у нас быў чэмпіёнам па боксу ў часці.Мележ.[Карнейчык:] Лодар Касабуцкі ходзіць у часе працы па цэху і практыкуецца ў боксе.Крапіва.
[Ад англ. box — баксіраваць.]
бокс2, ‑а, м.
Мужчынская стрыжка, пры якой валасы на скронях і патыліцы коратка выстрыгаюцца або выгольваюцца. Стрыгчыся пад бокс.
бокс3, ‑а, м.
Адгароджаная частка памяшкання ў лячэбных установах для ізаляванага ўтрымання хворага. Хворага палажылі ў бокс.
[Ад англ. box — скрынка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязду́шны, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены чуласці, сардэчнасці; абыякавы. [Віктар] маўчаў, не мог асмеліцца сказаць.. [Нюры] «бывай», бо бачыў, што яна чакае не гэтага бяздушнага «бывай», а нечага большага — ну, хоць бы нейкай надзеі на новую сустрэчу.Дамашэвіч.І ці многа такіх ёсць бяздушных у нас, што не ўспомняць з падзякай сардэчнаю час, калі ў школе настаўніка першы ўрок узмацніў, падтрымаў наш няўпэўнены, крок?Дубоўка.
2. Халодны, сухі. Бяздушная ігра артыста.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зва́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад зваць.
2.узнач.прым. Які атрымаў запрашэнне; запрошаны. Званы госць. □ Прыйшоў не званы, ідзі не сланы.Прыказка.
3.узнач.прым. З запрошанымі гасцямі (пра вечар, абед і пад.). Званы абед.
•••
Так званы — а) як звычайна называюць. Злева ад нас праходзіў так званы гасцінец, абсаджаны стогадовымі бярозамі.Рунец; б) ужываецца для вырашэння іранічным або адмоўных адносін да каго‑, чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наба́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да набату; прызначаны для набату (у 1 знач.). Набатны звон. □ Гэта не вецер калыша лясы, Гэта трывогі звіняць галасы, Гэта ў рэйку набатную б’юць.Танк.
2.перан. Які гучыць, як набат. Праз сотні кіламетраў, якія аддзялялі нас ад лініі фронта, у глыбокім варожым тыле, чулі мы набатны заклік нашай слаўнай партыі і ўрада ўзнімацца на бязлітасную барацьбу з гітлераўскімі захопнікамі.Казлоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1.Незак.да падмыць.
2.звычайнабезас.Разм. Пра моцнае жаданне што‑н. рабіць (зрабіць). Але іншы раз .. [Ігнася] так і падмывала сарвацца з месца, з крыкам праімчацца ўздоўж платоў і збіць з ног якога-небудзь важнага сямікласніка.Чарнышэвіч.Азёр дзівосных бачыў я нямала, І калі чуў, як гучна славяць іх, Мяне часамі крыкнуць падмывала: «А вы да нас загляньце хоць на міг!».Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)