дэкаратыўная арх. дэталь у выглядзе невял. прафіляванага (прамавугольнага або выгнутага) карніза над аконным ці дзвярным праёмам на фасадзе будынка (радзей у інтэр’ерах). Часам апіраецца на кансолі і завяршаецца франтонам. Вядомы са старажытнасці (манум. ордэрная архітэктура Стараж. Грэцыі і Рыма). Пашыраны ў архітэктуры рэнесансу і інш. стыляў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вільча́к ’верх страхі ля вільчыка’ (Касп.); ’разная фігура над франтонам зверху даху’ (БРС); ’вільчык’ (КТС); ’верх даху’ (Абрэмб.). Да вілкі ’развілка, вілы’ (гл.). Паводле В. У. Мартынава (вусн. паведамл.), звязана з усх.-польск.wilk ’дзве дошкі, збітыя разам пад вуглом, якімі накрываецца зверху вільчык гонтавага даху’ (КСПГ) < wilk ’воўк, разная фігура (галава воўка), якая аздабляла вільчык’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надвы́ш ’больш, вышэй’ (Нас.), nàdwyż ’плата звыш дамоўленага’ (Арх. Федар.). Са спалучэння прыназоўніка над (указанне на меру) з назоўнікам у форме старога він. скл. выш ’вышыня’, параўн.: упасць з вышы (Нас.), параўн. ESSJ SG, 1, 126. Форма з канцавым ж (калі гэта не прыкмета польскай арфаграфіі) пад уплывам польск.wyżej, што дало дыялектнае выжай замест вышай (Карскі, 1, 385).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пане́бнік ’перакладзіна ў кроснах, да якой прывязвалі чапелкі’ (ТС, Мат. Гом.), панебнік, панебніца ’тс’ (Бяльк.), паднебныс, панёбіч, панебніца. Дэрываты ад нёба (гл.). Аналагічна ў іншых слав. мовах у розных значэннях: рус.понёбо ’неба (у роце); скляпенне ў рускай печы’, понёбница ’дах, навес над варотамі’, чэш.літ.podnebi ’надвор’е’, дыял. ’неба ў роце’. Пэўнай семантычнай паралелі няма.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перамы́чачкі (перэму́чэчкі) ’недапрадзеная частка мычкі, якая мыканнем рыхтуецца на другаснае прадзіва’ (лельч., Уладз.). Да пера- (са значэннем ’перапрацоўваць, нанава рыхтаваць’) і мыйка i̯ (гл.). Аналагічна утвораны: перамычка ’перакладзіна над вушакамі’ (бялын., ЛА, 4), параўн. ст.-рус.перемычка ’дугападобнае скляпенне, арка’, і бел.перамычка ’вузкая палоска паміж воднымі масівамі, плаціна, гаць’ (ТСБМ), аднак у апошнім пера- мае значэнне ’раздзяляць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плайні́ца ’абмежаваная прастора, частка плошчы, поля, пасеву’: і ячменю велічэнна тайнага (светлаг., SOr, 39, 352). Няясна, магчыма, фанетычны варыянт планіца, пляніца ’участак, звяно’ (гл.), аднак параўн. польск.płaj ’паша на схіле гары над верхняй граніцай лесу (доўгая і вузкая)’, укр.гуц.плай ’тс’, якія адносяцца да валашскай пастухоўскай тэрміналогіі, з рум.plai ’тс’ (Банькоўскі, 2, 616).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́хап ’спрыт, хватка’ (ТС), по́хапкам ’наспех’ (Сцяшк. Сл.); параўн. укр.по́хапки, по́хапцем ’спяшаючыся’, ст.-польск.pochop ’хватка, захоп’, ’пачатак’, чэш.pochop ’разуменне’, старое ’памочнік ката’, ’зборшчык падаткаў’, славац.pochop ’разуменне; уяўленне’. Да па‑хапі́ць, гл. хапа́ць, параўн. по́хват. Банькоўскі (2, 647), іранізуючы над ужываннем слова pochop у Міцкевіча (“użyte normalnie tylko 2 razy”), не улічвае магчымы ўплыў беларускага слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыхтава́ць ’прыводзіць у стан гатоўнасці’, ’гатаваць’, ’працаваць над чым-небудзь’ (ТСБМ), ’выпраўляць’ (Яруш.), рыхтава́цца ’рабіць прыгатаванні’, ’збірацца’ (ТСБМ; віл., беласт., в.-дзв., Сл. ПЗБ; Гарэц.), рихтовацьца ’тс’ (Нас.), рыхту́нак ’падрыхтоўка’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел.рихтовати ’рыхтаваць’, с.-в.-ням.richten ’накіроўваць’ (Чартко, Дасл. па літ. і мове, Гродна, 1967). Сюды ж рыхтова́ць ’парадкаваць, раўняць канцы калод у плыце’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бельведэ́р
(іт. belvedere = літар. прыгожы від)
невялікая вежа над будынкам або асобная альтанка на ўзвышаным месцы, адкуль адкрываецца від на ваколіцу.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дэфіцы́т
(лац. deficit = нестае)
1) недахоп чаго-н., нястача (напр. д. тавараў);
2) страта, перавышэнне расходаў над даходамі (напр. бюджэтны д.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)