абскуранты́зм

(ад лац. obscurans, -ntis = які зацямняе)

крайне рэакцыйныя, варожыя адносіны да асветы, навукі, прагрэсу, да ўсяго новага і перадавога; цемрашальства

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

анарэксіге́нны

(ад ан- + гр. oreksis = апетыт + -генны)

які мае адносіны да лекавых рэчываў, што змяншаюць адчуванне голаду і выкарыстоўваюцца пры атлусценні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыстрыбуты́ўны

(лац. distributivus)

які мае адносіны да дыстрыбуцыі;

д. аналіз — метад лінгвістычнага даследавання, пры якім класіфікацыю моўных адзінак праводзяць у кантэксце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

зоа-, заа-

(гр. zoon = жывёла)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «заалагічны» або паказвае на адносіны да жывёльнага свету.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ле́нны

(польск. lenny, ад ням. Lehen = лен)

які мае адносіны да лена 1, звязаны з яго ўладаннем (напр. л-ае права).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

маля́рны

(ад лац. moles = маса)

які мае адносіны да канцэнтрацыі раствору, што характарызуецца колькасцю молей растворанага рэчыва ў 1 л раствору.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мерыдыя́нны

(ад мерыдыян)

які мае адносіны да мерыдыяна;

м. круг — астранамічны прыбор для вызначэння моманту праходжання нябесных свяціл праз нябесны мерыдыян.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сіфіліты́чны

(н.-лац. syphiliticus)

1) які мае адносіны да сіфілісу, уласцівы сіфілісу (напр. с-ая высыпка);

2) які хварэе на сіфіліс.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

neglect1 [nɪˈglekt] n. (of)

1. пагарджа́нне, за нядба́нне; нядба́йнасць, няўва́га;

the neglect of children by their parents адсу́тнасць бацько́ўскага кло́пату пра дзяце́й;

neglect of one’s duty хала́тныя адно́сіны да (выкана́ння) сваі́х абавя́зкаў

2. запу́шчанасць, закі́нутасць, занядба́насць;

in a state of neglect у запу́шчаным ста́не; запу́шчаны, занядба́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гідраэнергеты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гідраэнергетыкі. Гідраэнергетычныя даследаванні.

2. Які мае адносіны да воднай энергіі. Гідраэнергетычныя рэсурсы краіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)