◎ Лайту́бішча ’здаравяк, здаровы чалавек’ (міёр., З нар. сл.). Відавочна, звязана з тулуб, тулава (гл.), якое пасля перастаноўкі складоў аформілася ў ідэафон (гукавобразатворчую лексему) з гукавымі комплексамі ли. Параўн. таксама лайка 2, лайка, лайнік, лайтруга і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляляса́ць ’крычаць’ (маст., Сцяшк. Сл.), ляляшы́ць ’балбатаць, перагаворвацца, гаманіць’ (навагр., Сл. ПЗБ і БСС–1972). Грынавяцкене і інш. (там жа, 391) суадносяць лексему з літ. lalénti ’шумець, гаманіць; ехаць на кані з шумам’, lelénti дагаварыць, абгаварыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Магістра́ль ’галоўная чыгуначная, водная, паветраная і інш. лінія шляхоў зносін’ (ТСБМ), ’асфальтавая дарога’ (Інстр. I). Запазычана праз рус. мову з ням. Magistrale < лац. magistrālis ’галоўны’ (Фасмер, 2, 555). Не выключана магчымасць запазычання і з польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мле́чнік 1 ’страўнік у цяляці’ (віл., мядз., Сл. ПЗБ). З польск. mleczny ’малочны’ і бел. страўнік.
Мле́чнік 2 ’адуванчык, Taraxacum officinale Web.’ (даўг., Сл. ПЗБ). З малочнік ’тс’ на ўзор польск. mlecz ’малачай і інш. расліны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вурза́лак ’кусок дрэва; вялікі камяк у страве; бясформенны кавалак’ (КСП). Магчыма, да ву́рзаць ’прагна есці, глытаць’ ці ’стукаць, біць’, гл. ву́рзнуць, націск і словаўтварэнне, магчыма, пад уплывам назоўнікаў з падобнай семантыкай (кава́лак, бурва́лак, вурва́лак і інш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выда́так ’расход’ (Нас., Касп., Байк. і Некр.), выда́ткі рус. ’издержки’ (Байк. і Некр., БРС), укр. вида́ток ’расход; умалот’, польск. wydatek ’расход; атрыманая прадукцыя’. Суфіксальнае ўтварэнне ад вы́даць ’патраціць (грошы)’ і інш., магчыма дапусціць запазычанне з польск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярцёбы мн. ’вір’ (гом., Мат. Гом.) — азванчэнне асновы па ўзору назоўнікаў з суф. ‑об‑а: карчоба, пашчоба і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 33–34). Да вярце́п. Параўн. таксама ўкр. вертьо́г ’ухаба, яма ў пяску, выбітая ветрам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Атуме́ка ’намёк’ (Касп., ЭШ). Рус. дыял. отумеком ’іншым чынам’. Магчыма, да кораня мек‑: кумекаць, мекаць, намёк; з прэфіксамі ат‑ і у‑ ўтвораны дзеяслоў, ад якога бязафіксны назоўнік. Параўн. рус. мекать, невдомек, смекалка і інш. Гл. мекаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ахра́пак (БРС, Касп., КЭС, лаг.), ахрапка (Яўс.), ахрапʼе ’бацвінне’ (БРС, Касп.), ’трава, лісты бручкі і інш. для свіней’ (Янк. Мат.). З а‑ і храпа, храпка, храпʼе ’бацвінне’, што звязана, відаць, з храпаць ’ламаць з трэскам’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перашэ́ек ’поле, лес і інш. прастора, якія што-небудзь раздзяляюць’ (рэч., ЛА, 5). Пад уплывам рус. переше́ек ’тс’, параўн. адаптаванае літаратурнае перашыек ’вузкая паласа, што злучае часткі сушы або аддзяляе адзін водны масіў ад другога’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)