сукупнасць тэхн. сродкаў і асяроддзя распаўсюджвання радыёсігналаў для забеспячэння радыёрэлейнай сувязі. Бывае аналагавая і лічбавая, стацыянарная і рухомая, адна- і многапралётная.
Стацыянарная многапралётная Р.л. будуецца ў выглядзе ланцуга прыёмна-перадавальных радыёстанцый (радыёрэлейных станцый; РРС), устаноўленых у межах прамой бачнасці (найб. пашырана). Для павышэння далёкасці сувязі паміж РРС іх антэны ўстанаўліваюць на мачтах (вежах) і на ўзвышаных месцах. Існуюць таксама трапасферныя Рл. у якіх выкарыстоўваецца адбіццё радыёхваль ад ніжняй мяжы трапасферы. Многапралётная Р.л. мае 2 канцавыя і шэраг прамежкавых і вузлавых РРС. Аднапралётная Р.л. ўтвараецца з 2 канцавых РРС, часта бывае рухомая і служыць, напр., для перадачы тэлевізійных праграм з рухомай тэлевізійнай станцыі на тэлецэнтр. Стацыянарныя аднапралётныя Р.л. служаць для арганізацыі сувязі праз перашкоды, напр., рэкі, а таксама для ўтварэння «ўставак» у магістральныя кабельныя, у т. л. валаконнааптычныя, лініі сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЕРКАВА́ЛЬНАЕ ЎСТРО́ЙСТВАў электраэнергетыцы,
электраўстаноўка для прыёму электраэнергіі (ад генератараў электрастанцыі, сілавых трансфарматараў, пераўтваральнікаў пераўтваральнай падстанцыі і інш.) і яе размеркавання паміж асобнымі спажыўцамі (па кабельных і паветр. лініях электраперадач). У склад Р.ў. ўваходзяць: выключальнікі, раз’яднальнікі, разраднікі, рэактары электрычныя, зборныя шыны (звычайна секцыянаваныя), трансфарматары току і напружання, вымяральныя прылады. Кіраванне апаратурай Р.у. аўтаматычнае ці паўаўтаматычнае.
Абсталяванне аднаго ланцуга Р.ў. канструкцыйна вылучаецца ў адну ячэйку. Р.ў. напружаннем да 35 кВ звычайна размяшчацца ў памяшканні (закрытае Р.ў.), пры напружаннях 35 кВ і вышэй — на адкрытым паветры (адкрытае). Ва ўмовах моцна забруджанай атмасферы і пры магчымасці асядання на ізалятарах токаправодных рэчываў Р.ў. робяць закрытымі да напружання 220 кВ. Найчасцей усе элементы Р.ў. да 35 кВ манціруюцца ў метал. заводскіх шафах (т.зв. камплектныя Р.ў.), пашыраны кампактныя герметычныя, у якіх ізаляцыяй служыць элегаз (гексафтарыд серы SF6) пад ціскам у некалькі атмасфер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Exémpeln -s, -
1) пры́клад
2) матэм. зада́ча;
ein ~ líefernслужы́ць пры́кладам;
zum ~ да пры́кладу, напры́клад;
ein ~ an (D) néhmen* браць пры́клад з чаго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аналіты́чны
(гр. analytikos)
1) заснаваны на прымяненні аналізу (напр. а. метад даследавання);
2) здольны рабіць аналіз (напр. а. розум);
3) які служыць для аналізу (напр. а-ыя вагі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ма́трыца, ‑ы, ж.
Спец.
1. Штамп, форма з паглыбленнямі для адліўкі друкарскіх літар, стэрэатыпаў і для штампоўкі розных вырабаў.
2. Форма з адбіткам набору, якая служыць для адліўкі стэрэатыпа.
3. Табліца матэматычных велічынь, размешчаных у выглядзе прамавугольнай схемы (табліцы).
[Ням. Matrize.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацяжны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які надзяваецца шляхам нацягвання, нацяжкі. Нацяжная шына.// Які служыць, прыстасаваны для нацягвання. Нацяжны шкіў. Нацяжны канат.
2. Такі, які дзейнічае пры нацягванні, нацяжцы. Дэсантнікі на другім канцы, дзе меркаваўся хвост эшалона, прыстасоўвалі нацяжную міну.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакупны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які звязаны з магчымасцямі купляць, служыць сродкам куплі. Пакупная здольнасць насельніцтва.
2. Такі, як пры куплі (пра цану). Сума, унесеная асобай, якая купіла з таргоў будынак, залічваецца ў кошт пакупной цаны.Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабе́льны1, ‑ая, ‑ае.
Які служыць, прызначаецца для прабельвання, для прабелкі. Прабельны цэх.
прабе́льны2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прабелу (у 1 знач.). [Міхася] празвалі Бабашкай яшчэ на пачатку вучобы, як толькі пачалі знаёміцца з прабельным матэрыялам.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шту́цэр, ‑а, м.
1. Старажытная ваенная стрэльба з вінтавымі нарэзамі ў ствале. // Паляўнічая наразная стрэльба вялікага калібру.
2.Спец. Невялікі патрубак з вонкавай разьбой, які служыць для злучэння труб паміж сабой, для далучэння іх да рэзервуараў, пасудзін і пад.
[Ням. Stutzer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кары́сць, -і, ж.
1. Добрыя, спрыяльныя вынікі для каго-, чаго-н.
Прынесці к. радзіме.
2. Матэрыяльная выгада для каго-, чаго-н.; прыбытак.
Мець к. са сваёй працы.
◊
Гаварыць на карысцькаго-чаго — служыць доказам, пацвярджэннем дадатных якасцей каго-, чаго-н.
На карысцькаго-чаго —
1) са станоўчымі вынікамі для каго-, чаго-н.
Справа вырашылася на карысць работніка;
2) дзеля чыёй-н. выгады, карысці.
Змена месца службы пайшла яму на карысць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)