Важда́цца ’займацца чым-небудзь, корпацца’ (БРС, Мядзв.), важгацца ’тс’ (Шат.), важданіна ’корпанне’ (КТС). Рус.возжаться, вожжаться ’вазіцца, быць у любоўнай сувязі’, важдаться ’тс’, важдать ’вадзіць, абняслаўліваць’, важдение ’хлусня’, важда ’марока, насланнё’, вожданина ’непатрэбная затрымка ў працы’, укр.ваджува́тися ’прывязвацца, прычэплівацца да каго-небудзь’. Варыянты са ‑жд‑, ‑жж‑, ‑зж‑, ‑зг‑ з’яўляюцца, відаць, вынікам экспрэсіўнага ўжывання дзеяслова і кантамінацый з ва́дзіць, прынаджваць, вазіцца і іншымі словамі. Слова важдацца таго ж паходжання, што і бел.вожка, рус.вожжи, польск.wodze, славен.vȏjka, г. зн. да *vodi̯a (Фасмер, 1, 332).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капса́ць ’штурхаць’, капсануць ’штурхнуць, піхнуць’ (Янк. 1, Янк. БП; калінк., Мат. Гом.; Гайдук. Працы, 6). драг.капсаніты ’марнавацца, драхлець’ (З нар. сл.). Ст.-укр., ст.-рус.копысати ’біць капытом, рыць, капаць зямлю капытам’, польск. Люблін., мазав.kopsać ’тс’. Паводле ЕСУМ (2, 570), з’яўляецца прасл.kopysati (kopsati). Няма падстаў для такога сцвярджэння. Відавочна, балтызм. Параўн. літ.kapsėti ’дзёўбаць’, kapstinČU, kapstyti ’грэбці (аб курах)’. Прасл.kopystъ/ kopystka ’лапатка’, якое прыводзіцца ў слоўніках побач з разглядаемай лексемай, адносіцца да kopali (+ суф. ‑ystь). гл. Трубачоў, II, 34, 35.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прычында́лы, прычанда́лэ, прычында́лле ’жартаўлівая (іншы раз зневажальная) назва розных прылад, рэчаў аднаго якога-небудзь прызначэння’ (ТСБМ, Янк. 1; мсцісл., З нар. сл.; ТС; драг., Нар. лекс.), ’начынне, прылады’ (Янк. 3.), прычында́льля, прыцанда́лле ’ўсякія дробныя рэчы ў гаспадарцы; прылады, начынне’ (Бяльк., Мат. Маг.), прычында́лле ’інструменты’ (Мат. Гом.), прычында́лы перан. ’фокусы’ (Сл. Брэс.), прычы́нды экспр. ’дурыкі’ (ТС). Укр.причанда́ли, причанда́л ’прылады, начынне, рэчы’, рус.причанда́лы, приченда́лы ’прадметы; дэталі прылад працы, розныя прылады, інструменты’, ’непатрэбныя рэчы, барахло’. Да прычына (гл.) з устаўным ‑д‑ (Трубачоў у Фасмера, 3, 369).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРГСУ́ВЯЗЬ,
пашыраная назва сукупнасці сродкаў аператыўнай сувязі, якія павышаюць эфектыўнасць адм.-кіраўнічай працы. Шэраг сродкаў аргсувязі належаць да аргтэхнікі.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БО́ЧВАР (Андрэй Анатолевіч) (8.8.1902, Масква — 18.9.1984),
савецкі вучоны ў галіне металазнаўства. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1939). Двойчы Герой Сац. Працы (1949, 1953). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1923). З 1952 дырэктар Усесаюзнага НДІ неарган. матэрыялаў, у 1961—65 у Маскоўскім ін-це металаў і сплаваў. Працы па крышталізацыі, рэкрышталізацыі металаў і сплаваў, іх дэфармацыі пры высокіх т-рах і цісках, структурнай тэорыі гарачатрываласці сплаваў, звышпластычнасці. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949, 1951, 1953. Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЎНШТЭ́ЙН (Аляксандр Яўсеевіч) (26.5.1902, г. Харкаў, Украіна — 1986),
савецкі біяхімік Акад.АНСССР (1964), АМНСССР (1945). Герой Сац. Працы (1972). Скончыў Харкаўскі мед.ін-т (1925). З 1928 у мед.навук. установах Расіі, з 1960 у Ін-це малекулярнай біялогіі АНСССР. Навук.працы па абмене амінакіслот і хіміі ферментаў. Адкрыў рэакцыі пераамінавання і абгрунтаваў іх ролю пры азоцістым абмене. Распрацаваў (разам з М.М.Шамякіным, 1952) агульную тэорыю дзеяння ферментаў, якія маюць вітамін B6. Дзярж. прэмія СССР 1941.