He paid me a compliment and I reciprocated — Мы абмяня́ліся камплімэ́нтамі
2) ру́хацца туды́ і наза́д
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
sociable
[ˈsoʊʃəbəl]1.
adj.
тавары́скі, грама́дзкі; сябро́ўскі, прыя́зны
We had a sociable afternoon together — У сябро́ўскіх гу́тарках мы праба́вілі ра́зам ве́чар
2.
n.
сябро́ўскі, тавары́скі ве́чар
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Каро́ль1укр.король, рус.король, чэш.král, в.-луж.kral, польск.król, балг.крал, серб.-харв.кра̑љ, славен.kralj, прасл.korlь. Традыцыйная этымалогія зводзіцца да запазычання у якасці тытула імені Карла Вялікага (як цэсар, якое зыходзіла да імені Цэзара). Запазычанне мела месца да метатэзы плаўных у славянскіх мовах, таму гэта фанетычная з’ява атрымала абсалютную храналогію (VIII–IX стст.) у адпаведнасці з даціроўкай праўлення Карла Вялікага. Калі ж не прымаць этымалогіі korlь < Karl, мы адразу пазбаўляемся крытэрыю для храналагізацыі. Існуе іншая магчымасць этымалагізацыі прасл.korlь, для якога словам-крыніцай аб’яўляецца прагерм.karla ’стары, старэйшына’ (ст.-ісл.karl ’муж знатнага роду’, фінскі германізм karilas ’стары’). Прыняцце гэтай гіпотэзы мяняе храналогію запазычання ў бок значна большай старажытнасці (Параўн. Мартынаў, Лекс. взаим., 68–71; Трубачоў, Эт. сл., 11, 82–89).
Каро́ль2 ’трус’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). У значэнні ’трус’ мы сустракаем у бел. дыялектах формы кролік і кроль. Апошняе, на нашу думку, з’яўляецца зваротнай дэрывацыяй ад кролік, якое запазычана з польск.królik. Польская форма, у сваю чаргу, з ням.Künigl < лац.cuniculus. Ням. лексема асэнсоўвалася як Nomen deminulivum ад König ’кароль’ (Бернекер, 572; Фасмер, 2, 380).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
kwita
нескл.разм. канец!; баста!;
kwita z naszych bankietów! — канец нашым банкетам!;
milczeć i kwita! — маўчаць і баста!
jesteśmy kwita — мы ў разліку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
łazić
łazi|ć
незак.разм.
1. лазіць;
2. бадзяцца, валачыцца;
~liśmy po Krakowie — мы бадзяліся па Кракаве;
łazić zakimразм. заляцацца да каго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
zdrowo
1. здорава;
zdrowo wyglądać — выглядаць здаровым;
2. цвяроза; разумна;
zdrowo rozumować — цвяроза разважаць;
3.разм. здорава;
uśmieliśmy się zdrowo — здорава мы насмяяліся
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
а́збука, ‑і, ДМ ‑буцы, ж.
1. Сукупнасць літар якой‑н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку; алфавіт.
2. Вучэбны дапаможнік для пачатковага навучання грамаце; буквар.
3.перан. Прасцейшыя палажэнні якой‑н. навукі, справы; аснова чаго‑н. Вядома, таварышы новаіскраўцы, мы вельмі цэнім азбуку сацыял-дэмакратыі, але мы не хочам заставацца вечна на адной азбуцы.Ленін.
•••
Азбука Морзе — сістэма ўмоўных знакаў для перадачы літар на тэлеграфным апараце.
Нотная азбука — сістэма нотных знакаў, якія служаць для перадачы музычных гукаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́езд, ‑у, М ‑дзе, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. выязджаць (у 1 знач.).
2. Месца, праз якое выязджаюць адкуль‑н., куды‑н. Выезд на шашу. □ Ціток абышоў усю гэту круговіну лесу, агледзеў, як дбалы гаспадар, усе пад’езды і выезды.Лобан.Мільгаюць голыя дрэвы, руіны, новыя домікі, людзі... Пасля мы ныраем пад арку на выездзе з гарадка.Брыль.
3.Уст. Коні з экіпажам і вупражжу. І жартавалі мы, што мае Ян Уласны выезд, як вялікі пан.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спекта́кль, ‑я, м.
Пастаноўка, паказ п’есы. Спектакль падрыхтавалі мы да дня.. Канстытуцыі. Любімай п’есай Купалы мы адкрывалі наш новы, першы ў Забалоцці клуб.Брыль.[Косця:] — Дамаўляўся з.. [дырэктарам тэатра] наконт калектыўнага паходу на спектакль...Карпюк.//перан. Пра якое‑н. незвычайнае здарэнне, відовішча, выпадак і пад. [Хведар Саладыш:] — Навошта вы, пане жандар, гэты спектакль тут наладжваеце. Тут жа не тэатр, а жандарская ўправа.Сабаленка.— Уставай, маці, спектакль скончыўся, — весела сказаў Юльян цешчы, калі немцы па вузенькім завулку амаль што бягом выскачылі на вуліцу Чкалава.Новікаў.
[Фр. spectacle.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угаво́р, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. угаворваць — угаварыць. — Адпачыў бы, сынку! Мы і без цябе ўправімся... — Але Кастусь не зважаў на матчыны ўгаворы: з ахвотаю завіхаўся на дрывотні.С. Александровіч.Мае ўгаворы ані не памагалі, а, наадварот, яшчэ болей разжальвалі.Сачанка.
2. Узаемная дамоўленасць аб чым‑н., умова. Па маўкліваму ўгавору і маці і сын да .. [скрыпкі] амаль не дакраналіся.Даніленка.[Віктар:] — Мы сюды ехалі спецыяльнасць пабыць, а нас на катлаван паставілі. Такога ўгавору не было.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)