са́ночки уменьш.-ласк. са́начкі, -чак ед. нет;
◊
лю́бишь ката́ться, люби́ и са́ночки вози́ть посл. лю́біш ката́цца, любі́ і са́начкі вазі́ць; лю́біш гасцява́ць, любі́ і гасці́ну віта́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бо́бачка ж., уменьш.
1. горо́шинка;
2. (круглый комочек) ша́рик м., ка́тышек м.;
3. (крапинка на материи) горо́шинка;
4. м. и ж., ласк. (о ребёнке) кро́шка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дзіця, дзіцё, дзіцянё, малое, малыш, малеча / дашкольнага ўзросту: дашкольнік; дзяціна (разм., ласк.); карапуз (разм., жарт.); дзіцёнак (абл.); паўзун (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ко́цік 1, ‑а, м.
1. Памянш.-ласк. да кот.
2. Марская прамысловая млекакормячая жывёліна з каштоўным футрам, якая водзіцца ў паўночнай частцы Ціхага акіяна. // Футра гэтай жывёліны. Кажушок на хлопцу быў пацягнен зялёным сукном, а каўнер у ім — з чорнага коціка. Чорны.
ко́цік 2, ‑а, м.
Суквецце з дробных кветачак у некаторых дрэвавых раслін, якое ападае пасля цвіцення. Распушыліся і цвілі коцікі на вербах. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ільдзі́нка і льдзі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк. да ільдзіна; невялікая льдзіна. Праходзілі крыгі; рака, ачышчаючыся, паспешліва праганяла адзінокія льдзінкі. Ракітны. // Кавалачак тонкага лёду. Палі прыцерушыў лёгкі сняжок, толькі рудзеюць сцежка, пратаптаная клетачкамі лапцей, ды каляіны, поўныя каламутнай вады і тонкіх патрушчаных ільдзінак. Грахоўскі. // Лядзяш (на дрэвах, страсе і пад.). Сцюдзёная льдзінка на бярозе гарыць халодным сіняватым святлом. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сало́мка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.
1. Памянш.-ласк. да салома. Саломку выгнуўшы дугою, Звісае колас над зямлёю. Колас.
2. зб. Сцёблы абабітага льну, канапель. Бор павялічвае ўраджай саломкі і насення льну. «Весці».
3. Спец. Тонкія драўляныя палачкі, з якіх робяць запалкі. Машыны наразаюць саломку для запалак. «Беларусь».
4. Назва некаторых гатункаў цукерак, пячэння, макароны і пад. у выглядзе тонкіх доўгіх палачак або трубачак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ваўчо́к 1, ‑чка, м.
Памянш.-ласк. да воўк.
ваўчо́к 2, ‑чка, м.
1. Цацка ў выглядзе круга або шарыка на шпяні, якая пры хуткім вярчэнні доўга захоўвае вертыкальнае становішча.
2. Разм. Невялікая круглая адтуліна ў дзвярах турэмнай камеры для назірання за вязнямі. У дзвярах быў прароблен ваўчок, круглая дзірка, каб варта магла бачыць, што робіцца ў камеры. Колас. // Вочка ў дзвярах кватэры.
•••
Круціцца ваўчком гл. круціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
е́лачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Памянш.-ласк. да елка.
2. у знач. прысл. е́лачкай, у е́лачку. Пра узор у форме прамой лініі з паралельнымі рысачкамі, якія адыходзяць ад яе пад вуглом. Вышываць елачкай. □ Грузавік паскорыў ход, пакідаючы на пясчанай пыльнай дарозе дзве роўныя ў елачку сцяжынкі. Гамолка.
3. Пра адну са стадый развіцця лёну, хвашчу і пад., калі паяўляюцца бакавыя адросткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пятачо́к, ‑чка, м.
Разм.
1. Памянш.-ласк. да пятак; тое, што і пятак.
2. Круглы канец лыча ў свінні і ў некаторых іншых жывёлін. Патыцкаўшыся ружовымі пятачкамі, падсілкаваўшыся, парасяты самі па дошцы лезлі ў «спальню» і ўладкоўваліся там спаць. Даніленка.
3. Невялікая круглая пляцоўка або наогул цесная абмежаваная прастора. Ля ствала — сухога месца пятачок. Жычка. Да самай юрты падступаў круглы пятачок здратаванай зямлі. Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рачу́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, Р мн. ‑лак; ж.
Памянш.-ласк. да рака; маленькая рака. За горадам да стромкага берагу Выпі, маленькай, але імклівай рачулкі, прыляпіўся стары, пахілы млын. Асіпенка. Невялічкая рачулка абгінала крайнюю хату і імкліва несла сваю ваду пад масток на чыгунцы. Федасеенка. Нечакана снег узяўся вадою і нашая Рагазінка — ціхая рачулка-балацянка — да таго расшугалася, што затапіла ўсё балота, аж да самых платоў. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)