помнік перакладной бел. л-ры, свецкая аповесць блізкаўсходняга паходжання. Бытавала на Беларусі ў 17—18 ст.
У аснове твора — апісанне прыгод гал. героя, чалавека знатнага паходжання, які шмат гадоў блукае па розных краях, трапляе ў незвычайныя і складаныя сітуацыі і гісторыі, а пасля шчасліва вяртаецца ў родны горад, дзе становіцца царом. На Беларусі распаўсюджвалася ў складзе вядомага зб. навел «Рымскія дзеянні». Адзін з яго рукапісаў перапісаны ў Магілёве ў 1688. Мова магілёўскага спіса — сумесь старабел. і рус. моў 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛОС МИНУ́ВШЕГО»,
расійскі гіст.-літ. часопіс ліберальна-народніцкага кірунку. Выдаваўся ў 1913—23 у Маскве на рус. мове. Да 1919 выходзіў штомесяц, потым нерэгулярна (усяго 65 нумароў). Друкаваў: даследаванні і матэрыялы па рас. і ўсеагульнай гісторыі, археалогіі, літаратуразнаўстве; мемуары, запіскі, дзённікі і пісьмы сучаснікаў; анатацыі на новыя гіст. і літ. працы; партрэты гіст. дзеячаў і інш. Сярод супрацоўнікаў выдання быў У.І.Пічэта. Пасля закрыцця часопіса сав. Ўладамі С.П.Мельгуноў і частка б. супрацоўнікаў выдавалі за мяжой у 1923—25 час. «На чужой стороне» (Берлін—Прага), у 1926—28 — «Голос минувшего на чужой стороне» (Парыж).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАХІМІ́ЧНЫЯ ЭПО́ХІ,
этапы геал.гісторыі, якія характарызуюцца намнажэннем у горных пародах пэўных хім. элементаў ці іх спалучэнняў. У асобныя геал. эпохі канцэнтрацыя хім. элементаў прыводзіла да ўтварэння радовішчаў карысных выкапняў і цэлых руданосных правінцый. Напр., эпоху фарміравання на Зямлі радовішчаў жалезістых кварцытаў у археі — пратэразоі звязваюць са з’яўленнем і намнажэннем у атмасферы свабоднага кіслароду; эпохі вугленамнажэння ў карбонавым і інш. перыядах — з росквітам балотнай расліннасці і намнажэннем у літасферы арган. рэчыва. Вядомыя таксама залатарудная эпоха ў археі, эпоха ўтварэння свінцовых руд у юры і інш. Тэрмін геахімічныя эпохі блізкі да паняцця «металагенічная эпоха».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕДЭМА́Н (Ота Магнусавіч) (29.4.1887, в. Мнішчызна Рэчыцкага пав. Мінскай губ. — 16.5.1937),
бел. гісторык, краязнавец, прыродазнавец, педагог. Скончыў Гомельскую гімназію; з Кіеўскага ун-та выключаны за ўдзел у рэв. руху. З 1922 працаваў настаўнікам у Браславе, з 1928 у Вільні. Збіраў матэрыялы па гісторыі Браслаўшчыны, вывучаў магдэбургскае права, развіццё гандлю і рамёстваў, сац. структуру і маёмасныя адносіны насельніцтва ў гарадах Сярэдняга Падзвіння, лясныя промыслы і водныя шляхі на Беларусі 17—18 ст., гісторыю Белавежскай пушчы. Даследаваў гісторыю гарадоў і мястэчак Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РКЕ (Пётр Якаўлевіч) (12.7.1904, с. Вяляцічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 14.5.1985),
савецкі гістолаг і эмбрыёлаг. Акад.АН Латвіі (1951). Д-рмед.н. (1936), праф. (1937). Скончыў БДУ (1927). З 1927 у Мінскім мед. ін-це (з 1949 нам. дырэктара). З 1952 у Латвійскім НДІэксперым. і клінічнай медыцыны (да 1971 дырэктар), адначасова ў 1953—72 у Рыжскім мед. ін-це. Навук. працы па вывучэнні развіцця ўнутр. органаў чалавека і млекакормячых, перыферычнай і цэнтр.нерв. сістэмы, эндакрыннай сістэмы, гісторыі медыцыны.
Тв.:
Общая эмбриология человека. Рига, 1955;
Основы теоретической анатомии человека. Рига, 1963 (разам з С.І.Лябёдкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЕПАРХИА́ЛЬНЫЕ ВЕ́ДОМОСТИ»,
назва перыядычных выданняў, афіц. органаў епархій, якія выдаваліся з 2-й пал. 19 ст. да 1917 у Рас. імперыі, у т. л. на Беларусі. Мелі 2 часткі: афіцыйную і неафіцыйную. У першай друкаваліся ўрадавыя пастановы, указы і распараджэнні Сінода, царк. хроніка. у другой — матэрыялы па багаслоўі. л-ры, фальклоры, этнаграфіі, археалогіі, краязнаўстве, гісторыі царквы. Выдаваліся «Литовские епархиальные ведомости» (1863—1916, Вільня, Масква), «Минские епархиальные ведомости» (1869—1917, Мінск, Разань; адноўлена ў 1989 у Мінску), «Полоцкие епархиальные ведомости» (1874—1917, Віцебск), «Могилевские епархиальные ведомости» (1883—1917, Магілёў), «Гродненские епархиальные ведомости» (1901—15, Гродна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУК (Валерый Іванавіч) (н. 25.7.1949, в. Паўстынь Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1985). Скончыў Маскоўскі ун-т (1973). У 1973—76 выкладчык Грозаўскай школы-інтэрната (Капыльскі р-н Мінскай вобл.). З 1976 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі (з 1992 вучоны сакратар). Даследуе дэкар.-прыкладное мастацтва. Аўтар кніг: «Сучасная беларуская кераміка. Тэндэнцыі развіцця» (1984), «Традыцыі і наватарства ў беларускім савецкім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве» (1985) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1996 (за ўдзел у выданні «Гісторыі беларускага мастацтва», т. 1—6, 1987—94).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖУРНА́Л МИНИСТЕ́РСТВА НАРО́ДНОГО ПРОСВЕЩЕ́НИЯ»,
часопіс Міністэрства нар. асветы Расіі. Выдаваўся ў 1834—1917 у Пецярбургу на рус. мове. Змяшчаў матэрыялы мін-ва (афіц. частка) і артыкулы па нар. асвеце, класічнай філалогіі, гісторыі, л-ры і фальклоры (неафіц. частка). З публікацыямі пра Беларусь выступалі М.В.Доўнар-Запольскі, Ф.І.Леантовіч, П.М.Жуковіч, Я.Ф.Карскі, М.П.Шпілеўскі і інш. У часопісе змешчаны рэцэнзіі на працы М.Я.Нікіфароўскага, Е.Р.Раманава, М.Федароўскага, П.В.Шэйна і інш. У 1837—55 друкаваў «Паказальнік новых кніг», што дало пачатак дзярж.бібліягр. рэгістрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫЛІБЕ́Р ((Gilibert) Жан Эмануэль) (21.6.1741, г. Ліён, Францыя — 2.9.1814),
французскі і бел. натураліст, хірург і анатам. Д-р медыцыны (1763). Скончыў ун-т у г. Манпелье і працаваў у Ліёнскім калежы (1763—74). У 1775—81 арганізаваў і кіраваў Гродзенскай медыцынскай акадэміяй. Заснавальнік акушэрскай і вет. школ у Гродне, клінічнага шпіталя (1775—81), бат. сада. У 1781—83 праф. натуральнай гісторыімед. ф-та Гал. школы ВКЛ (пазней Віленскі ун-т), дзе заснаваў бат. сад. З 1783 у Францыі. Навук. працы па флоры Беларусі, Літвы, Польшчы, па эпідэміялогіі эндэмічных хвароб у гэтых краінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫ́ЛІН (Павел Андрэевіч) (18.3.1913, с. Вараб’ёўка Варонежскай вобл., Расія — 6.2.1987),
расійскі ваенны гісторык. Чл.-кар.АНСССР (1968), ген.-лейт. (1968). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1946). У Вял.Айч. вайну ўдзельнічаў у бітве пад Масквой, вызваленні Беларусі. З 1958 нам.гал. рэдактара «Военно-исторического журнала», з 1964 прарэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС, з 1966 нач. Ін-та ваен.гісторыіМін-ва абароны СССР. Асн. працы: «Гібель напалеонаўскай арміі ў Расіі» (1968), «Фельдмаршал М.І.Кугузаў» (3-е выд., 1987), «Айчынная вайна 1812 г.» (3-е выд., 1988) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1952, Ленінская прэмія 1982.