ГУ́РЖЫ (Іван Аляксандравіч) (28.9.1915, с. Худзякі Чаркаскай вобл., Украіна — 31.10.1971),
украінскі гісторык. Чл.-кар.АН Украіны (1958). Д-ргіст.н. (1953). Скончыў Адэскі ун-т (1941). Удзельнік Вял.Айч.вайны. З 1948 у Ін-це гісторыі АН Украіны (у 1958—71 нам. дырэктара). У 1963—68 адначасова акадэмік-сакратар Аддзялення эканомікі, гісторыі, філасофіі і права АН Украіны. Аўтар прац па гістарыяграфіі і крыніцазнаўстве, сац.-эканам. і грамадска-паліт. гісторыі Украіны 18—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУТКО́ЎСКІ ((Gutkowski) Мечыслаў Вітальд) (9.7.1893, в. Шумлін Варшаўскага ваяв., Польшча — 17.9.1943),
польскі правазнавец. Праф. Віленскага ун-та (з 1924). Займаўся метадалогіяй фін. навук, да 2-й сусв.вайны адзіны ў Польшчы прадстаўнік гэтай дысцыпліны, погляды якога набліжаліся да марксізму. Аўтар прац «Фінансы гарадоў Каралеўства Польскага ў 1815—1915» (1917) і інш., выдавец і рэдактар зборніка «Працы семінара па фінансах і фінансавым праве, а таксама па статыстыцы» (т. 1—3, 1931—39). Расстраляны гітлераўцамі ў Вільні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫ́НАЎ (Марын Стаянаў) (20.10.1838, г. Панагюрыштэ, Балгарыя — 13 3.1906),
балгарскі і рускі гісторык-славіст. Чл.Пецярб.АН (1898). Скончыў Маск. ун-т (1865). Адзін з заснавальнікаў (1869) і першы старшыня Балгарскага т-ва прыхільнікаў ведаў (з 1911 Балгарская АН). З 1873 праф. Харкаўскага ун-та. Уваходзіў у Часовае рус. кіраванне ў Балгарыі пасля рус.-турэцкай вайны 1877—78. У 1878—79 заг. аддзела нар. адукацыі і духоўных спраў. Працы па стараж. гісторыі славян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́ЯС ((Díaz) Парфірыо) (15.9.1830, г. Аахака, Мексіка — 2.7.1915),
палітычны і дзярж. дзеяч Мексікі, генерал. У гады рэвалюцыі і грамадз.вайны 1854—60 змагаўся на баку лібералаў супраць кансерватараў. У час франц. інтэрвенцыі ў Мексіку (1861—67) камандаваў атрадамі патрыят. арміі. У 1877—80 прэзідэнт Мексікі. У 1884 зноў стаў прэзідэнтам, устанавіў дыктатарскі рэжым. Пры ім узмацнілася эканам. залежнасць Мексікі ад Вялікабрытаніі і ЗША. Скінуты ў 1911 у час Мексіканскай рэвалюцыі 1910—17.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РКІН (Іван Рыгоравіч) (27.1.1889, с. Цюрына Разанскай вобл., Расія — 15.10.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-палк. (1943). Скончыў Ваен. акадэмію РСЧА (1921). У Чырв. Арміі з 1918. Пасля грамадз.вайны на камандных пасадах на тэр. Беларусі. У Вял.Айч. вайну з 1941 камандуючы 49-й арміяй, з чэрв. 1943 нам. камандуючага войскамі Цэнтр., Бел. франтоў. Удзельнік Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943, Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943, Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі 1944.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗНА́МЯ Ю́НОСТИ»,
грамадска-палітычная газета. Выдаецца з 10.4.1938 у Мінску 5 разоў на тыдзень на рус. мове. Да чэрв. 1956 (№ 120) наз. «Сталинская молодежь» (у час Вял.Айч.вайны не выдавалася). Асвятляе жыццё моладзі на Беларусі і за яе межамі. Расказвае пра вучобу і адпачынак студэнтаў, жыццё бел. арміі, сучасныя маладзёжныя рухі і аб’яднанні. Змяшчае матэрыялы для жанчын, вернікаў. Закранае праблемы экалогіі, аховы здароўя, сям’і. Друкуе навіны папулярнай музыкі, спорту і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКА (Сяргей Анісімавіч) (27.11.1921, в. Ульянавічы Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 1.2.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). У пач.Вял.Айч.вайны трапіў у лагер смерці, уцёк да партызан. У 1943—44 у партыз. атрадзе на тэр. Літвы. На фронце з крас. 1944, радавы. Вызначыўся ў баі на тэр. Польшчы. 1.2.1945 у вырашальны момант бою закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, кулямётны агонь якога перашкаджаў наступленню. Рота паднялася ў атаку і прарвала абарону праціўніка.
удзельнік партыз. руху ў Магілёўскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Кіеўскае артыл. вучылішча (1939). З пач.вайны на Зах. фронце, з жн. 1941 у партызанах — камісар групы, атрада, камандзір атрада, 121-га партыз. палка, які пасля гібелі К. названы яго імем. Вёска Сярмяжонка Бялыніцкага р-на перайменавана ў Асман-Касаева, у г.п. Бялынічы ўстаноўлены яго бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАНДО́ (Мікалай Паўлавіч) (3.3.1904, чыг. ст. Талька Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 29.6.1989),
генерал-лейтэнант (1960). Скончыў Ваенна-гасп. акадэмію (1939). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік сав.-фінл.вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах., 3-м Прыбалт. і 1-м Далёкаўсх. франтах: нач. аддзялення, групы і аддзела штаба Упраўлення тылу Зах. фронту, нач. штаба Упраўлення тылу арміі, фронту і нач. тылу фронту. Да 1969 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧЫ́НСКІ (Міхаіл Іванавіч) (н. 23.12.1911, в. Прысна Магілёўскага р-на),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў лётную школу (1934). У Чырв. Арміі з 1932. У Вял.Айч. вайну з 1943 на Варонежскім, Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м Бел. франтах. Удзельнік вызвалення Гомеля, Жлобіна, Бабруйска, Слуцка. За гады вайны зрабіў 210 баявых вылетаў, да жн. 1944 збіў 7 самалётаў, знішчыў 2 танкі, 6 гармат, 11 зенітных пунктаў, 52 аўтамашыны, 2 склады з боепрыпасамі ворага.