АРА́БІ-ПАША́,

Урабі-паша Ахмед (1839—21.9.1911), адзін з кіраўнікоў нац.-вызв. руху ў Егіпце ў 1879—82. Палкоўнік. У вер. 1881 узначаліў паўстанне каірскага гарнізона, у выніку якога створаны егіп. нац. ўрад. Ваенны міністр. У час англа-егіпецкай вайны 1882 кіраваў егіп. арміяй супраць англ. інтэрвенцыі. Пасля паражэння (снеж. 1882) прыгавораны да пакарання смерцю (заменена пажыццёвай ссылкай на в-аў Цэйлон). У 1901 памілаваны.

т. 1, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)