2.чым. Мець які‑н. прысмак, пах, колер чаго‑н. пабочнага. Вада аддае балотам. □ Хлеб пахне троху вугалем і аддае крыху ад яго і магутным пахам.Лынькоў.//перан.Разм. Нагадваць што‑н., мець адценне, рысы чаго‑н. іншага, сведчыць пра наяўнасць чаго‑н. Аддаваць літаратуршчынай. □ Быў канец жніўня, і ночы ўжо аддавалі восенню.Шамякін.Шмат якія куткі былі тут [на Беларусі] падобны да яго [Андрэя Мішурына] роднай Смаленшчыны, і толькі смуга па адкрытых даляглядах была як бы танчэйшая і аддавала сінявасцю.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кат, ката, М каце; мн. каты, ‑аў; м.
Асоба, якая прыводзіць у выкананне смяротны прыгавор, ўчыняе кару, катуе. — Не, няхай вешаюць. Да віселіцы буду ісці з паднятай галавой, і пакуль кат пакіне пятлю на шыю, шмат чаго паспею сказаць людзям, якіх, відаць, прыгоняць глядзець на маю смерць.Шахавец.З’явіліся два здаравенныя каты і сталі каля дзвярэй, спадылба паглядаючы на старога, чакаючы каманды, каб накінуцца на ахвяру.Гурскі.//перан. Жорсткі мучыцель, прыгнятальнік. Над краем шыбеніц, астрогаў Трыумфаваў каронны кат...Купала.Жандарскі палкоўнік, вядомы кат па ўсёй акрузе, быў ужо схоплен і ўкінуты ў пограб.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.Абл. Плыт. Бервяно к бервяну — І гатовы наш згон, А лес — стрыжань адзін, А сасна — нібы звон.Астрэйка.Дбайна ўзрошчаныя кнёны, Сосны, звонкія, як сталь, Туга звязаныя ў згоны, Без канца плывуць у даль.Глебка.
3.Гіст. Збор усіх сялян без выключэння для адработкі феадальнай павіннасці. Апрача непасільнага прыгону, сяляне выконвалі шмат дадатковых работ, як згоны, варту і інш.Лушчыцкі.
•••
На згонечаго — на сыходзе чаго‑н. Пачалі будаваць .. [майстэрню] на згоне зімы, падвялі пад кроквы і бадай канчаць на лета.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грама́дскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да грамадства (у 1 знач.). Грамадскі лад. Законы грамадскага развіцця.// Які ўзнікае ў грамадстве або адносіцца да жыцця грамадства. Грамадскія адносіны. Грамадскае жыццё.
2. Які належыць усяму грамадству; калектыўны. Грамадская ўласнасць на прылады і сродкі вытворчасці.// Прызначаны для агульнага карыстання. Грамадскія бібліятэкі. □ — Таварышы, так у грамадскім месцы сябе не паводзяць, — сярдзіта гаворыць нехта ззаду.Карпаў.
3. Звязаны з работай па добраахвотнаму абслугоўванню палітычных, культурных, прафесійных патрэб калектыву. Грамадскае даручэнне. Грамадскі інспектар. □ Студэнтам было шмат работы і грамадскай, і па вучобе.Карпюк.
•••
Грамадская думкагл. думка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сава́, ‑ы; мн. совы, соў; ж.
Драпежная начная птушка атрада соў, у якой вялікая круглая галава, вялікія вочы і кароткая загнутая дзюба. А дзесь з суседняй баравіны крычыць сава на ўсе лады.Колас.Пад Маладзечнам шмат лясоў: Там, у гушчары дрэў, Уночы чуцен рогат соў, Удзень — птушыны спеў.Панчанка.
•••
Бачыць саву смаленуюгл. бачыць.
Ці савой аб пень, ці пяём аб саву — гаворыцца, калі чыё‑н. становішча мяняецца толькі на выгляд, а не па сутнасці. — Ці савой аб пень, ці пнём аб саву — усё адно, — рагоча Тоўсцік.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэць, прэю, прэеш, прэе; незак.
1. Гнісці, псавацца ад сырасці і цеплыні. Было тут калісьці — Багнішчы-балоты, ў дрыгве прэла лісце, Асокі, чароты...Купала.// Станавіцца запалёным ад перагравання і поту (пра скуру).
2.Разм. Пацець, пакрывацца потам ад цеплыні, цёплага адзення. Цыганы прэлі пад сваімі паласатымі коўдрамі, і я пазайздросціў людзям.Чыгрынаў.//перан. Старанна, шчыра займацца якой‑н. справай, трацячы шмат часу і сіл.
3.Разм. Ратавацца, даходзіць да поўнай гатоўнасці на невялікім агні. Бульба прэе. □ І свіную рабрынку, якая прэла ў .. баршчы, я браў не відэльцам.., а пальцамі, як у дзяцінстве.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да распяцца.
2.перан.Разм. Прыкладаць шмат сіл, намаганняў, многа і горача гаварыць, адстойваючы, даказваючы што‑н., пераконваючы каго‑н. у чым‑н. Агідна было слухаць Васілю, як здраднікі распіналіся перад акупантамі, хвалілі «новы парадак» і кляліся ў адданасці Гітлеру, «вялікай Германіі».Няхай.[Алеся] не належала да тых крыкух, што распінаюцца ў сварцы цераз плот да суседкі або выбягаюць на вуліцу і ўзнімаюць рукі да неба ў праклёнах.Пестрак.А .. [Кастусь] так і распінаўся, каб паказаць усё, на што ён здатны.Шынклер.
3.Зал.да распінаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)