ВЭНС ((Vance) Сайрус Робертс) (н. 27.3.1917, г. Кларксберг, ЗША),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША, дыпламат.Д-р права. Чл.Дэмакр. партыі. Скончыў Іельскі ун-т (1939). Удзельнік 2-й сусв. вайны. Нам. міністра абароны ЗША (1964—67). Пасол па асобых даручэннях прэзідэнта (1967—69), у час вайны ЗША у В’етнаме 1964—73 пасрэднік на перагаворах з в’етн. бокам аб міры. Саветнік па знешнепаліт. пытаннях прэзідэнта Дж.Э.Картэра (1976). Дзярж. сакратар ЗША (1977—80), выступаў за аслабленне напружанасці ў адносінах з СССР, кантроль над узбраеннямі, узмацненне эканам. дапамогі краінам, што развіваюцца, паляпшэнне становішча з правамі чалавека ў свеце. Чл.Камісіі Пальме (1980—89). У 1991 — 93 па даручэнні ААН пасрэднік па ўладжванні канфлікту ў Югаславіі. Аўтар мемуараў «Цяжкія рашэнні. Чатыры крытычныя гады амерыканскай знешняй палітыкі» (1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГ (ад галанд. log адлегласць),
1) навігацыйная прылада для вымярэння скорасці руху карабля (судна) і пройдзенай ім адлегласці.
Найб. пашыраны Л., якія вымяраюць скорасць руху адносна вады. Яны бываюць механічныя (з крыльчаткай, якая верціцца ў вадзе пры руху судна), гідрадынамічныя (заснаваныя на залежнасці паміж скорасцю і ціскам патоку вады, што абцякае карабель), індукцыйныя і інш. Ёсць таксама Л., якія даюць паказанні адносна зямлі (дна) — доплераўскія гідраакустычныя і геамагнітныя.
2) Становішча карабля (судна) бортам да ветру, хвалі, прычала і да т.п. (напр., «стаць Л. да хвалі» азначае «стаць бортам да хвалі»).
Лагі: а — механічны (1 — крыльчатка, 2 — днішча судна); б — гідрадынамічны (1, 6 — адтуліны для прыёму статычнага і сумарнага ціскаў; 2, 5 — трубаправоды статычнага і сумарнага ціскаў; 3 — дыяфрагма; 4 — сільфонны апарат; pдын, pст — дынамічны і статычны ціскі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПЕНСА́ТАР (ад лац. compenso ураўнаважваю, параўноўваю),
1) прыстасаванне для ўраўнаважвання ўплыву розных фактараў (т-ры, ціску, становішча і інш.) на стан і дзеянне збудаванняў, машын, механізмаў і інш. Бываюць нерухомыя (напр., пракладкі) і рухомыя (сільфон).
2) Прылада (машына) для ўраўнаважвання зруху фаз току і напружання. Сінхронны К. дае магчымасць палепшыць каэфіцыент магутнасці і рэгуляваць напружанне ў лініях электраперадачы і эл. сетках.
3) Прылада (напр., патэнцыёметр), прынцып дзеяння якой заснаваны на параўнанні вымеранай велічыні з аднароднай узорнай велічынёй (гл. ў арт.Кампенсацыйны метад вымярэнняў, Нулявы метад вымярэнняў).
4) Прыстасаванне (напр., пласцінка) для вызначэння рознасці ходу светлавых прамянёў, напр., у інтэрферометрах, або вугла вярчэння плоскасці палярызацыі (гл.Палярызацыя свята).
5) Тэрмамагнітны жалеза-вугляродзісты сплаў, які выкарыстоўваецца ў электравымяральных прыладах як элемент магн. сістэмы для змяншэння ўплыву т-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТАНЦІ́Н I, Канстанцін Вялікі,
Флавій Валерый (Flavius Valerius Constantinus Magnus; 27.2.272?, г. Наіс, цяпер г. Ніш, Сербія — 22.5.337), старажытнарымскі імператар [306—337], Пасля смерці бацькі, Канстанцыя I Хлора, абвешчаны брыт. легіёнамі аўгустам. У 312 перамог свайго саперніка Максенцыя і заняў Рым. У 313 разам з Ліцыніем выдаў Міланскі эдыкт, які ўраўноўваў хрысціянства ў правах з язычніцкімі культамі. У 324 разбіў Ліцынія і пачаў правіць аднаасобна. Ажыццявіў паслядоўную цэнтралізацыю дзярж. апарата, ваен. і адм. рэформы, пачатыя імператарамі Галіенам і Дыяклетыянам. Пры К. палепшылася становішча гарадоў, стабілізавана манета, адбіты націск варвараў (332). Спрыяў пашырэнню хрысціянства, у 325 склікаў у г. Нікея 1-ы экуменічны сабор (гл.Экуменізм). Перанёс сталіцу імперыі ў Канстанцінопаль (330).
Літ.:
Федорова Е.В. Люди императорского Рима. М., 1990. С. 261—268.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЦЭПТУАЛІ́ЗМ (ад лац. conceptus думка, паняцце),
1) кірунак зах.-еўрап. сярэдневяковай схаластычнай філасофіі пра сутнасць агульных паняццяў (універсалій). К. займае прамежкавае становішча паміж сярэдневяковым рэалізмам і наміналізмам у рашэнні праблемы рэалій. Паводле К., агульнае на ўзроўні аб’ектыўных рэчаў не існуе; няма такога быцця. Агульнае — гэта канцэпты, г. зн. ідэальныя (іматэрыяльныя) паняцці. Яны першапачаткова ўласцівы чалавечаму розуму і толькі ў ім існуюць. Яны апрыёрныя (дадоследныя) і з’яўляюцца формай пазнання, з дапамогай якой раскрываецца падабенства рэчаў. Найб. вядомыя прадстаўнікі К.П.Абеляр, У.Окам, Т.Гобс. У новы час ідэі К. пра прыроду паняццяў адстойвалі Дж.Лок, Э.Кандыльяк, К.Гельвецый. Паступова К. стаў адным з прынцыпаў тэорыі пазнання, паводле якога агульнае разглядаецца толькі як вынік абстракцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПА́ЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1915,
баявыя дзеянні паміж рас. арміямі Паўд.-Зах. фронту (40 пяхотных і 8,5 кав. дывізій, 2980 гармат) і аб’яднанымі герм. і аўстра-венг. войскамі (53,5 пяхотных і 9,5 кав. дывізій, 2440 гармат) у Карпацкіх і Бяскідскіх гарах на тэр.Галіцыі 22.1—24.4.1915 у 1-ю сусв. вайну. Праходзіла як сустрэчныя франтальныя сутыкненні бакоў на лініі да 200 км (першымі пачалі наступаць рас. войскі з мэтай уварвацца праз Карпаты на Венг. раўніну і вывесці з вайны Аўстра-Венгрыю). Ва ўпартых баях, у т. л. за крэпасць Перамышль (цяпер Пшэмысль, Польшча), рас. арміі страцілі каля 1 млн.чал., аўстра-венг. і герм. — 800 тыс.чал., у т. л. 100 тыс. забітымі. Адцягненне аўстра-венг. і герм. войск на К.а. палегчыла становішча на франтах саюзнікаў Расіі—Вялікабрытаніі і Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРМА́ЛЬ (ад лац. normalis прамы) да крывой (паверхні) у зададзеным пункце, прамая, што праходзіць праз зададзены пункт перпендыкулярна да датычнай прамой ці да датычнай плоскасці. Мае дастасаванні ў дыферэнцыяльнай геаметрыі, геам. оптыцы, механіцы і інш.
Плоская крывая мае ў кожным пункце (за выключэннем некаторых асаблівых пунктаў) адзіную Н. Прасторавая крывая ў кожным неасаблівым пункце мае бясконцае мноства Н., сукупнасць якіх утварае нармальную плоскасць. Н., якая ляжыць у судатычнай плоскасці (лімітнае становішча плоскасці, што праходзіць праз 3 пункты крывой пры імкненні адлегласці паміж імі да нуля), наз.галоўнай, а Н., якая праходзіць перпендыкулярна гэтай плоскасці — бінармаллю. Датычная, гал. Н. і бінармаль утвараюць рухомы трыэдр крывой.
Да арт.Нармаль. Рухомы трыэдр да крывой у пункце Μ: N — галоўная нармаль; B — бінармаль; T — датычная да крывой; P — нармальная плоскасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СЦІН, Осцен (Austen) Джэйн (16.12.1775, Стывентан, Вялікабрытанія — 18.7.1817), англійская пісьменніца. У рэаліст.сац.-быт. раманах «Пачуццё і пачуццёвасць» (т. 1—3, 1811), «Гордасць і забабоны» (т. 1—3, 1813), «Мэнсфілд-парк» (1814), «Эма» (т. 1—3, 1816), «Перакананне» і «Абацтва Нортэнгер» (абодва выд. 1818), «Лэдзі Сьюзен» (выд. 1871), «Каханне і сяброўства» (выд. 1922), «Уотсаны» (выд. 1958) і інш. у іранічнай манеры адлюстравала жыццё, норавы і псіхалогію англ. правінцыяльнага грамадства, са спачуваннем — становішча небагатай жанчыны; з пункту погляду ідэалаў Асветніцтва розум лічыць адзіным арыенцірам у рэальным жыцці.
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—3. М., 1988.
Літ.:
Моэм У.С. Джейн Остен и «Гордость и предубеждение» // Моэм У.С. Искусство слова: Пер. с англ.М., 1989;
Вулф В. Джейн Остен // Вулф В. Избранное: Пер. с англ.М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАС ((Marcos) Фердынанд Эдралін) (11.9.1917, Сарат, каля г. Лаааг, Філіпіны — 28.9.1989),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Філіпін. Адвакат. Скончыў ун-т Філіпін (г. Кесан-Сіці). Удзельнік абарончых баёў супраць японцаў на Філіпінах (1941—42) у 2-ю сусв. вайну. З 1949 у кангрэсе Філіпін: чл. Палаты прадстаўнікоў (1949—59), сенатар (1959—66), прэзідэнт сената (1963—65). Адначасова ў 1960—64 старшыня Ліберальнай партыі, з 1964 у кіраўніцтве Партыі нацыяналістаў. У 1965—86 прэзідэнт Філіпін, адначасова ў 1973—81 прэм’ер-міністр. Рабіў захады па ўмацаванні дзярж. суверэнітэту краіны, у 1970 спыніў удзел Філіпін на баку ЗША у В’етнамскай вайне 1964—73. У 1972 увёў у краіне ваен.становішча (да 1981). Рэжым асабістай улады М. выклікаў шырокі апазіцыйны рух, пад націскам якога праведзены датэрміновыя прэзідэнцкія выбары. З 1986 у эміграцыі ў ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАСТЫ́РСКІЯ СЯЛЯ́НЕ,
сяляне, якія жылі і працавалі на зямлі, што належала манастыру, былі ўласнасцю пэўнага манаскага ордэна або манастыра. Былі часткай царк. сялян. Уласнасцю манастыроў яны станавіліся ў выніку падараванняў манастырам вял. князямі, магнатамі і шляхтай зямельных надзелаў разам з сялянамі. На Беларусі М.с. з’явіліся, верагодна, у 12 ст. разам з заснаваннем першых правасл. манастыроў. Колькасць М.с. пачала рэзка павялічвацца з 15 ст., калі на тэр.ВКЛ стала адкрывацца шмат каталіцкіх манастыроў, пачаўся рост манастырскіх уладанняў. Адзінай сістэмы падаткаабкладання ў манастырах не існавала. У пэўных выпадках манастыр дапамагаў сялянам умацаваць сваю гаспадарку, але часам адбывалася рэзкае павелічэнне павіннаснага ўціску, каб выправіць цяжкае эканам.становішча манастыра або атрымаць прыбытак. У манастырах, дзе было ўведзена правіла складаць інвентары і ўставы, сяляне звычайна выконвалі толькі вызначаныя ў іх павіннасці.