1. Збірацца, сцягвацца, групавацца ў адным якім‑н. месцы. Насельніцтва канцэнтруецца вакол гарадоў.//перан. Звяртацца, накіроўвацца на што‑н. (пра думкі, увагу і пад.). Гутаркі і жарты канцэнтраваліся пераважна каля Букрэевай асобы і яго ролі ў якасці «маладзіцы».Колас.
2. Згушчацца, насычацца (пра растворы).
3. Абагачацца (пра руды, горныя пароды).
4.Зал.да канцэнтраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парахне́ць, ‑ее; незак.
1. Ператварацца ў парахню. Шматлікія курганы, дзе парахнеюць косці заваёўнікаў, з’яўляюцца нямымі сведкамі вялікіх бітваў, што тут адбыліся.Гурскі.Сем’і павялічваліся, дзяліліся, старыя хаціны парахнелі ад часу або знішчаліся выпадковымі пажарамі, на іх месцы вырасталі новыя, а зямлі не прыбаўлялася.Хадкевіч.
2.перан. Станавіцца непрыгодным; аджываць. Уязджае глыбока ў зямлю, парахнее ўвесь стары ўклад жыцця.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3.Разм. Пахадзіць туды-сюды, пасланяцца. Рынак быў на ранейшым месцы. Захацелася зайсці туды, патаўчыся сярод натоўпу, пачуць родную гамонку вясковых людзей.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́вязь, ‑і, ж.
1. Вяроўка, рэмень, ланцуг і пад., якімі прывязваюць, прымацоўваюць каго‑, што‑н. Ласяня тупала каля дубка, нарабіла сарвацца з прывязі.С. Александровіч.Прыгледзеўшыся, .. [Андрэй] убачыў, што хтось адвязвае цялё, якое пасвілася на прывязі.Дуброўскі.
2. Прыстасаванне для прывязвання жывёлы на адкрытым месцы. Разагнацца не было дзе. Я аб’ехаў вакол прывязі.Якімовіч.
•••
Трымаць язык на прывязігл. трымаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Размясціць дзе‑н., пакласці, паставіць каля чаго‑н., да чаго‑н. (звычайна з цяжкасцю, у нязручным месцы). Падняўшы верхнюю лаўку, .. [жанчына] паклала на яе чамадан, потым узяла рэчы .. і прымасціла іх у кутку на ніжняй лаўцы.Ракітны.[Ластаўка] трымала ў дзюбцы саломінку і ніяк не здагадвалася, куды зручней яе прымасціць.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разабраць, разнесці за некалькі прыёмаў, у розныя месцы. Ніжніх лесвіц няма — расцягалі на дровы, на верхніх ярусах — густыя пераплёты коса пастаўленых клетак.Навуменка.Абгніў, абваліўся паркан. Праўда, .. [Алеся] сама пакрысе яго расцягала.Скрыган.// Раскрасці. Пайсці ў лес, гэта значыць кінуць усё дабро. А хіба яно застанецца цэлае! Яго ж расцягаюць дарэшты.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суто́нне, ‑я, н.
Абл. Паўзмрок паміж захадам сонца і надыходам ночы, а таксама паўзмрок перад світаннем. Згушчаецца за акном вячэрняе сутонне.Навуменка.Сіні ў перадранішнім сутонні .. [снег] аж сляпіў вочы сваёй чыстай, некранутай белізною.Сачанка.// Паўзмрок у слаба асветленым месцы, памяшканні. Будынкі патанаюць у зялёным сутонні дрэў.Дуброўскі.Я вынесла дарунак роднай У сутонне свежае сяней.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЎТАІНТАКСІКА́ЦЫЯ (ад аўта... + інтаксікацыя),
самаатручэнне, эндагенная інтаксікацыя, пашкоджанне арганізма ядамі, што ўтварыліся ў арганізме (у адрозненне ад атручэння, калі яны паступаюць звонку). Асн. групы эндагенных таксінаў складаюць рэчывы, якія ўзнікаюць або назапашваюцца ў арганізме ў празмернай колькасці пры цяжкіх захворваннях печані, нырак (дыябет, урэмія), парушэннях абмену рэчываў і дзейнасці залоз унутр. сакрэцыі (тырэатаксікоз), пры шэрагу ўнутр. інфекцый (напр., дыфтэрыі), пры некрозе тканак пад уплывам злаякасных новаўтварэнняў і вял. апёкаў, пры парушэннях цячэння цяжарнасці і інш. Дзеянне эндатаксінаў рэалізуецца непасрэдна ў месцы іх утварэння або праз адмоўны ўплыў на функцыі органаў сардэчна-сасудзістай, нерв., крывяноснай і інш.сістэм. У найб. цяжкіх выпадках для ачышчэння арганізма ад іх выкарыстоўваюць складаныя тэхн. сістэмы (апараты «штучная нырка», «штучнае лёгкае», дыялізатары і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛАЯ ЦАРКВА́,
горад на Украіне, цэнтр раёна ў Кіеўскай вобл., на р. Рось. 197 тыс.ж. (1992). Чыг. станцыя. Машынабудаванне (с.-г. машыны, электракандэнсатары), хім. (вытв-сць шын, гумава-азбеставых і гумава-тэхн. вырабаў), лёгкая (трыкат., абутковая), мэблевая, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Кліматычны і бальнеалагічны курорт. Дэндрапарк «Александрыя».
Упершыню ўпамінаецца ў 1155. Узнікла на месцыстараж.-рус.г. Гюрген (Юр’еў), які засн. ў 1032. З 1363 у складзе ВКЛ, тут пабудаваны замак-крэпасць. З 1569 у складзе Рэчы Паспалітай. У 1620 атрымала гар. правы. У Белай Царкве падпісаны Белацаркоўскі дагавор 1651. У 1774—1918 уласнасць Браніцкіх. З 1793 у складзе Расіі. У 19 ст. буйны гандл.-кірмашовы цэнтр. З 1925 горад, з 1932 цэнтр раёна Кіеўскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ВЕ́РХНЯЯ ЦАРКВА́,
помнік мураванага дойлідства 14 — пач. 15 ст. Пабудавана на месцыГродзенскай Ніжняй царквы. Часткі пабудовы выяўлены ў 1931—37 Ю.Ядкоўскім у час археал. раскопак на тэр.Гродзенскага Старога замка; у 1939 перанесены ў асобны павільён.
Рэшткі царквы даюць падставу меркаваць, што гэта быў квадратны ў плане са зрэзанымі вугламі бесстаўповы храм з паўкруглай апсідай. Унутры бакавых частак апсіды выяўлены аркі таўшчынёй у 1—2 цагліны. Першапачаткова перакрыццё царквы было драўлянае, пазней — скляпеністае на нервюрах. Пасля перабудовы храм накрыты чырвонай чарапіцай у форме плоскіх пласцін. Верхняя частка сцен упрыгожана крыжападобнай цэглай. Рэканструкцыю царквы выканалі: у 1938 Т.Андрыёнчык, у 1965 Абрамаўскас, у 1987 Ф.Селязнёў, Р.Сташкевіч, А.Трусаў.