БЕНЯДЗІ́КТАЎ (Георгій Міхайлавіч) (8.11.1916, г. Саратаў, Расія — 18.11.1992),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна (1943). З 1954 працаваў у ін-тах Белдзяржпраект, Белдзіпрагандаль, з 1982 выкладаў у Бел.політэхн. акадэміі. Гал. кірунак творчасці — архітэктура грамадскіх будынкаў і збудаванняў. Асн. работы: будынкі Белдзяржфілармоніі (1963), Бел.дзярж. музея гісторыіВял.Айч. вайны (1967), Дома прафесіянальных саюзаў (1982, усе ў сааўт.), Палаца культуры трактарнага з-да ў Мінску. Па яго праектах пабудаваны гасцініцы «Юбілейная» і «Планета» ў Мінску, «Магілёў» у Магілёве, «Інтурыст» у Брэсце і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРТЛО́, Бертэло (Berthelot) П’ер Эжэн Марселен (25.10.1827, Парыж — 18.3.1907), французскі хімік, дзярж. дзеяч; адзін з заснавальнікаў сінтэтычнага кірунку арган. хіміі. Скончыў Парыжскі ун-т (1849). З 1859 праф. Вышэйшай фармацэўтычнай школы ў Парыжы, у 1864—1906 праф. Калеж дэ Франс. Навук. працы па арган. хіміі, хім. кінетыцы, тэрма- і аграхіміі, гісторыі хіміі. Сінтэзаваў арган. злучэнні розных класаў. Вынайшаў каларыметрычную бомбу, увёў паняцце экза- і эндатэрмічных рэакцый. У 1886—87 міністр асветы, у 1895 міністр замежных спраў Францыі.
Літ.:
Манолов К. Великие химики. Т. 1—2: Пер. с болг. 3 изд. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРД ((Beard) Чарлз Остын) (27.11.1874, Найтстаўн, штат Індыяна, ЗША — 1.9.1948),
амерыканскі гісторык, адзін з заснавальнікаў эканам. кірунку ў гістарыяграфіі ЗША. Скончыў Оксфардскі ун-т. У 1904—17 — праф. Калумбійскага ун-та ў Нью-Йорку і ун-та ў Балтымары. Адзін з заснавальнікаў новай школы сац. даследаванняў у Нью-Йорку (1919). З 1933 прэзідэнт Амер.гіст. асацыяцыі. Даследаваў уплыў эканомікі на развіццё грамадскіх ін-таў ЗША, ролю эканам. і сац. фактараў у гісторыі і інш.Асн. працы: «Эканамічнае тлумачэнне канстытуцыі ЗША» (1913), «Развіццё амерыканскай цывілізацыі» (т. 1—2, 1927, разам з М.Р.Бірд) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГРО́ДЗЕНСКАЯ ПРА́ЎДА»,
абласная грамадска-паліт. газета. З 9.10.1939 выдавалася ў Беластоку пад назвамі «Освобожденный Белосток», «Вольная праца» (студз. 1940 — чэрв. 1941), «Белостокская правда» (ліст. 1943—чэрв. 1944; выдавалася падпольна на бел., рус. і польск. мовах). З 22.10.1944 выдаецца ў Гродне пад сучаснай назвай 5 разоў на тыдзень. У 1963—91 выходзіла на рус. мове, у 1948—63 і з 1991 — на бел. і рус. мовах. Асвятляе грамадска-паліт., эканам. і культ. жыццё Гродзенскай вобл., інфармуе пра рэспубліканскія, міжнар. падзеі. Друкуе матэрыялы па гісторыі, л-ры, мастацтве Беларусі, пра экалагічныя і інш. праблемы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУХ,
філасофскае паняцце, што азначае нематэрыяльны пачатак у адрозненне ад матэрыяльнага, прыроднага. Азначае таксама мысленне, псіхічныя здольнасці, пачатак, які вызначае паводзіны, унутр. маральную сілу асобы (гл.Духоўнасць). У гісторыі філасофіі Д. трактаваўся як паняцце (панлагізм), субстанцыя (пантэізм), асоба (тэізм, персаналізм). У рацыяналізме вызначальным бокам Д. лічыцца мысленне, свядомасць, у ірацыяналізме — пазаразумовыя аспекты (воля, пачуццё, уяўленне, інтуіцыя і г.д.). Дыялект. матэрыялізм звязвае духоўнае з працэсам і вынікамі чалавечай дзейнасці, з духоўнай вытворчасцю. У стараж.-грэч. філасофіі Д. — пнеўма, нус, логас; у рэліг.-містычных уяўленнях — бесцялесная, звышнатуральная істота (гл. таксама Тройца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКЛАРА́ЦЫЯ НЕЗАЛЕ́ЖНАСЦІ 1776. Прынята 4.7.1776 у г. Філадэльфія 2-м Кантынент. кангрэсам прадстаўнікоў 13 англ. калоній у час вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83. Аўтарам яе праекта быў Т.Джэферсан. Абвясціла аддзяленне калоній ад метраполіі і ўтварэнне новай незалежнай дзяржавы — Злучаных Штатаў Амерыкі, роўнасць усіх каланістаў перад законам і іх неад’емныя правы на «жыццё, свабоду і імкненне да шчасця», прынцып нар. суверэнітэту як аснову дзярж. ладу і інш. Была першай у сусв.гісторыі дэкларацыяй правоў чалавека. Дзень 4 ліпеня з’яўляецца нац. святам ЗША.
Літ.:
Война за независимость и образование США М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУБІ́НСКІ (сапр.Пяскоў) Яўген Еўсцігнеевіч
(12.3.1834, г. Кастрама, Расія — 20.1.1912),
гісторык рус.правасл. царквы. Д-р багаслоўя (1880), праф. (1881), акад. Пецярбургскай АН (1903; чл.-кар. 1882). Скончыў Кастрамскую семінарыю, Маскоўскую духоўную акадэмію (1858), дзе з 1861 выкладаў гісторыю рус. царквы. У гал. працы «Гісторыя рускай царквы» (т. 1—2, 1880—1900; ахоплівае перыяд з 10 да сярэдзіны 16 ст.) змешчаны вял. фактычны матэрыял, у т. л. па гісторыіправасл. царквы ў ВКЛ. Быў лібералам-заходнікам, падзяляў гісторыю рус. царквы на перыяд «пісьменнасці» (дапятроўскі) і «асветы» (пасляпятроўскі), абверг верагоднасць шэрагу царк. легенд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫЛАВЕ́Ц (Клара Усеваладаўна) (н. 18.11.1935, г. Слуцк Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н., праф. (1989). Чл.-кар.Бел. акадэміі адукацыі (1989). Скончыла БДУ (1957). У 1986—91 працавала ў Мінскім пед. ун-це. Аўтар прац па праблемах гуманізацыі і гуманітарызацыі пед. працэсу, гісторыі педагогікі, філасофіі адукацыі, маральнага выхавання, у т. л. манаграфіі «Выхаванне чалавечнасці» (1985).
Тв.:
Организация нравственного просвещения старшеклассников. Мн., 1974;
Нравственно-эстетическое воспитание школьников. 2 изд. Мн., 1988 (разам з І.І.Казімірскай);
Идейно-нравственное воспитание учащихся в процессе обучения. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́ЛЬТЭЙ ((Dilthey) Вільгельм) (19.11.1833, Бібрых, цяпер у межах г. Вісбадэн, Германія — 1.10.1911),
нямецкі гісторык культуры, філосаф, псіхолаг. Вядучы прадстаўнік філасофіі жыцця, заснавальнік філас.герменеўтыкі. Праф. ў гарадах Базель, Кіль, Брэслаў і Берлін. Разглядаў жыццё як культ.-гіст. рэальнасць. У навуках пра «гісторыю духа» лічыў галоўным метад разумення, інтуітыўнага спасціжэння духоўнай цэласнасці асобы і культуры. Паводле Дз., чалавек даведваецца пра тое, што такое ён сам, толькі з гісторыі, якая мае справу з людзьмі як з духоўнымі цэласнасцямі і іх структурамі. Аўтар прац «Уводзіны ў навукі аб духу» (1833), «Ідэя апісальнай і аналітычнай псіхалогіі» (1894), «Узнікненне герменеўтыкі» (1900) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРА́НЕЦ (Аляксандр Валянцінавіч) (н. 31.1.1962, в. Харомск Столінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1987). Працаваў у творчай майстэрні скульптуры пры АМСССР (1989—93), з 1996 выкладчык Бел.АМ. Творчасці ўласцівы багацце пластычнай мовы, цікавасць да славутых дзеячаў бел.гісторыі: «Кастусь Каліноўскі» і «Дунін-Марцінкевіч» (абодва 1985), праект помніка Цётцы (1987), памятныя дошкі Ф.Скарыне на будынках Нац.АН Беларусі (1990) і чэш.Нац. бібліятэкі (Прага, 1996) і інш. Пераможца Рэсп. конкурсу праектаў помніка Ф.Скарыне для Мінска (1990).
А.Дранец. Памятная дошка Ф.Скарыне ў Празе на будынку Нацыянальнай бібліятэкі. 1996.