Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вы́хапіць, ‑шлю, ‑піш, ‑піць; каго-што.
1. Імгненна выняць, дастаць. Выхапіць шаблю з ножнаў. □ [Жанчына] кінулася наперад і выхапіла дзяўчынку проста з-пад машыны.Скрыпка.// Узяць што‑н. наўгад, выпадкова. Выхапіць цытату.//перан. Вылучыць святлом, позіркам і пад. Агеньчык цыгаркі на момант выхапіў з цемры.. твар [Цімоха], чорную калматую бараду, аблуплены казырок салдацкай шапкі.Сіўцоў.
2. Схапіўшы, забраць, адабраць; вырваць. Выхапіць палку з рук.//перан. Вызваліць. Недзе там застаўся.. камандзір, іх таварыш. Пакуль гітлераўцы апамятаюцца, трэба выхапіць яго адтуль.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агрубе́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў шорсткім, цвёрдым, шурпатым (пра скуру, паверхню чаго‑н.). Агрубелая скура. □ Туга сцягнуты шнурок не паддаваўся агрубелым пальцам.Лынькоў.// Які стаў больш грубым, нізкім (пра голас). //перан. Які страціў вастрыню, сілу. Агрубелы слых. Агрубелы нюх.
2. Які стаў вонкава нязграбны, страціў мяккасць, тонкасць (пра аблічча, выгляд). Праз люстэрка мне добра відзён яго [Сцяпана Рыгоравіча] твар — са складкамі маршчын, крыху агрубелы, напэўна, ад марозу.Кірэйчык.// Які страціў душэўную далікатнасць, стаў менш чулым, чэрствым. Агрубелая натура. Агрубелы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зняць, садраць з паверхні чаго‑н. верхні слой, кару і пад.; абадраць. [Бародка] стаяў на каленях і шчапаў з тоўстага сасновага палена лучыну, клаў яе ў пліту, пасля з бярозавага кругляка абдзёр бяросту, падпаліў.Шамякін.//Разм. Пашкодзіць скуру цела. Абдзерці нагу. Абдзерці твар.
2.перан. Тое, што і абабраць (у 2 знач.).
•••
Абдзерці як ліпку — тое, што і абадраць як ліпку (гл. абадраць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маршчы́на, ‑ы, ж.
Складка, згіб на скуры твару, цела. Мінуў яшчэ адзін суровы год, Яшчэ гусцей укрылі твар маршчыны — Сляды выпрабаванняў і нягод Маіх уласных і маёй краіны.Глебка.Калі горад быў толькі закладзены, стары ледзь не штодня выходзіў за агароды, прыкладваў да ілба перавітую маршчынамі далонь і глядзеў у той бок, дзе пачыналася гэтае незвычайнае будаўніцтва.Кулакоўскі.//перан. Складка, упадзіна, якая ўтварылася на паверхні чаго‑н. Вароны гладзяць ворыва маршчыны, Клубіцца пара ад пластоў зямных...Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няве́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.
Наносячы фізічныя пашкоджанні, калечыць каго‑н. [Бярозка] усё больш і больш нагінала галаву, каб аслабіць вяроўку.. Тады збянтэжаны кат загадаў памочнікам, таптаць і нявечыць паланянку.Хадкевіч.Мірановіч нізашто не згаджаўся рэзаць шчаку, не хацеў яшчэ больш нявечыць твар.Марціновіч.// Ламаць, псаваць што‑н. Вецер бязлітасна .. зрывае дах з хат казацкіх, нявечыць, кідае вобзем ды так, што і рады няма як даць...Барашка.//перан. Рабіць дрэнны ўплыў на каго‑н.; псаваць. Нявечыць душу дзіцяці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сваімі паводзінамі, учынкамі ўзводзіць няславу на каго‑н.; ганьбіць. [Гаспадыня:] — Плёткі гэта! Мой сын дваранін, а яна што? З ёй не стане свайго імя няславіць...Галавач.[Старая:] — Лепш мяне, калі хочаш, забі, а дзіця не дам няславіць.Грахоўскі.// Абражаць пры людзях чый‑н. гонар; распаўсюджваць плёткі, якія ганьбяць каго‑, што‑н. От жа стаіць Лявон і слухае, як сын абражае, няславіць маці, і адно толькі твар у старога балюча перасмыкаецца.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падцёк, ‑у, м.
1. След ад сцякання якой‑н. вадкасці, фарбы і пад. Размазаць падцёкі пэндэлем. □ Потым ударылі маразы, балота пакрылася тоўстай скарынкай каструбаватага, бугрыстага, з жоўтымі падцёкамі лёду.Дамашэвіч.У засені векавых елак, тулячыся да цёмна-шэрых ствалоў з падцёкамі смалы, роўным радам цягнуліся зямлянкі.Курто.
2. Чырвоная або сіняватая прыпухласць на целе ад падскурнага кровазліцця пасля ўдару. Выгляд.. [чалавека] быў страшны. Бледны твар з крывавымі падцёкамі, парваная адзежа. Відно было, што ён перажыў страшную ноч.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакаме́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад пакамячыць (у 1, 3 знач.).
2.узнач.прым. Няроўны, нягладкі ад працяглага або неакуратнага нашэння, ужывання і пад. Стась устае, абцягвае на сабе мокрае, пакамечанае адзенне, папраўляе торбачку.Сачанка.Андрэй бачыў, як нялёгка Ладымеру расстацца з гэтымі пакамечанымі рублямі, якія немаведама колькі ляжалі ў кашальку.Чарнышэвіч.//перан. Са слядамі стомленасці (пра твар, выгляд і пад.). Быў хлопец, здавалася, яшчэ зусім малады, а гэта — мужчына.. толькі ўвесь пакамечаны нейкі.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́гнасць, ‑і, ж.
1. Імкненне задаволіць свае празмерныя жаданні, патрэбы. Сцяпан Самасейка навучыў мяне ненавідзець багацце, уладную сілу грошай, раскошу, асабісты дабрабыт і чалавечую прагнасць.Асіпенка.[Грышук:] — Паўнюткая торба [рыбы]! Дык не, яшчэ давай... Да чаго даводзіць прагнасць чалавечая!Ракітны.// Выяўленне жадання задаволіць якія‑н. патрэбы. Патржанецкі ўхапіўся за ежу з такой прагнасцю, нібы тыдзень нічога не еў.Чарнышэвіч.
2. Скупасць, жадлівасць. [Гаспадыня] ад прагнасці, што страціць дарэмныя рукі, аж задыхалася, твар у яе быў пабіты на плямы.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)