я ма́ю не́калькі сякі́х-такі́х заўваг ich hábe ein paar únbedeutende Bemérkungen;
3. (які заўгодна) írgendéin, belíebig, der érste Béste
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прыту́хнуць1, ‑не; пр. прытух, ‑ла; зак.
1. Зменшыцца, збавіць сваю сілу (пра агонь, святло і пад.); часткова, на некаторы час патухнуць. Кірыла кінуў у касцёр ламачча .. Агонь прытух, і ў цемры ніхто нікога не бачыў.Шамякін.На ўсходзе пасвятлела, зоркі на небе прытухлі.Гаўрылкін.
2.перан. Зменшыцца, страціць сваю вастрыню. Пачуцці прытухлі. □ Прытухнуць ад слёз ясны вочы, Завяне, паморшчыцца твар.Купала.Іменна праз Собіча да гэтага часу яшчэ не прытухла як след .. сварка [Марыны і Ермаліцкага].Скрыган.
3.Спец. Аслабнуць, часткова або на некаторы час спыніцца. Радыёхвалі прытухлі.
прыту́хнуць2, ‑не; пр. прытух, ‑ла; зак.
Трохі сапсавацца, стухнуць (пра харчы, корм і пад.). Мяса прытухла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паго́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1.каго-што. Гоцкаць, гушкаць некаторы час. Пагоцкаць дзіця на руках. □ Перш чым схаваць дзве залатыя пяцёркі, Гмыра яшчэ раз паглядзеў на іх, .. лёгенька пашараваў адно аб другую і пагоцкаў у руцэ.Колас.
2. Тое, што і пагоцаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дражніць некаторы час. Аднаго пасіўнага наглядання Лабановічу было мала: яму хацелася пагутарыць з пісарам і падражніць яго кадэтамі.Колас.«Ну, а з чаркай як жа справа? Падражнілі толькі хіба? Ператоркаю ўсе кнопкі, А не выйду я без стопкі».Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пады́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чым і без дап.
Дыхаць некаторы час. Падыхаць свежым паветрам.
падыха́ць, ‑а́е; незак.
Злёгку павяваць, дзьмуць. Падыхаў лёгкі восеньскі вецер, і сонца нехаця варочалася ў густых, цяжкаватых воблаках.Скрыган./убезас.ужыв.З поля падыхала прыемным, мяккім ветрыкам.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Качацца, валяцца некаторы час. Распрогшы каня, Аўрам пусціў яго на прыгуменне пакачацца, потым выняў з воза мех з канюшынай і кінуў на зямлю.Чарнышэвіч.Усе сышліся на высокім і паляўнічым беразе Нёмана, дзе можна было пакачацца на зялёнай траўцы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Сплесціся, скруціцца. Збажына.. такая вырасла, так павілася ды пакруцілася, што камбайны не спраўляліся адны.Місько.
2. Круціцца некаторы час. Раненька прыляцеў аднекуль шпак, пакруціўся каля нашага дома, пасвістаў і палез у шпакоўню.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папаро́цца, ‑паруся, ‑порашся, ‑порацца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Разарвацца, разысціся ў шве; распароцца.
2.перан.Разм. Пароцца, капацца ў чым‑н. некаторы час. Грышка тым часам яшчэ папароўся ў сваіх кішэнях. На далоні ў яго апынуліся два рудыя асколкі.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак.
Свістаць некаторы час; свіснуць некалькі разоў. — Пан цівун, пабойся бога! — заступіўся за Язэпку дзед Міхаль. — Што ж ён зрабіў такога? Хіба ж няможна на дудачцы пасвістаць?Якімовіч.Каля суседскага парога залілася сабачаня, тоненька-тоненька. Алёшка пасвістаў яму і пайшоў.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што і без дап.
Тасаваць некаторы час; ператасаваць. [Бабка] пайшла ў сваю каморку, выняла з-пад сенніка калоду старых, як і сама яна, карт, патасавала сваім манерам і пачала спаважна раскладваць іх на восем кучак, па тры карты ў кожнай.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)