Гартава́ць1 ’гартаваць’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. гартовати (Булыка, Запазыч.). Укр. гартува́ти. Запазычанне з польск. hartować (< ням. härten). Кюнэ, Poln., 56; Булыка, Запазыч., 80; Фасмер, 1, 395.

Гартава́ць2 ’выгортваць’ (Сл. паўн.-зах.: «Качаргой гартуеш жар»). Гібрыднае слова: < гартава́ць1 ’гартаваць’ + гарта́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Генера́л ’генерал’ (БРС). Рус. генера́л, укр. генерал. У гэтым значэнні запазычаннебел. і ўкр. мовах, магчыма, праз рус.) з ням. General < франц. général. Параўн. Фасмер, 1, 401; Шанскі, 1, Г, 50. Ст.-бел. генералъ, енералъ, еноралъ ’судовы выканаўца’ < ст.-польск. jenerał, generał (< ням.); гл. Булыка, Запазыч., III.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гранато́вы ’цёмна-сіні’ (Сцяц.). Ужо ў ст.-бел. кгранатъ, гранатъ ’гранат; цёмна-сіняя тканіна’, кгранатовый (Булыка, Запазыч., 151). Запазычанне з польск. granatowy ’тс’ (Булыка, там жа), як і ўкр. гранато́вий ’тс’ (націск!). Аб паходжанні ўсёй групы слоў гл. Слаўскі, 1, 339 (с.-в.-ням. grān, gran ’назва пэўнай барвы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Граф ’граф’ (БРС). Рус. граф, укр. граф. У бел. мове (параўн. ст.-бел. кграфъ ’граф’, вядомае з XVI ст.) запазычанне з польск. graf (< ням. Graf; параўн. Слаўскі, 1, 336), гл. Булыка, Запазыч., 151 (не пераконвае Фасмер, 1, 453, які адмаўляе магчымасць польск. крыніцы непасрэдна для ўсх.-слав. моў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гу́зік ’гузік’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк.), гу́зік ’тс’ (Сцяшк.). Падрабязны агляд форм гл. Сцяц. Нар., 124. Ст.-бел. кгузъ, гузъ, кузъ, кгузикъ, гузикъ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. guzik ’тс’ (таксама запазычаны ўкр. дыял. гузик, гудзик, рус. дыял. кузик). Гл. Слаўскі, 1, 381–382; Кюнэ, Poln., 59.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґісо́ны ’цэментныя трубы для студні’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне. Першакрыніцай з’яўляецца франц. caisson ’кесон’, якое трапіла ў гаворку праз рус. кессо́н, польск. keson. Форма ґісо́ны адлюстроўвае азванчэнне пачатковага к‑ > ґ‑, што нярэдка назіраецца ў запазычаных словах (пры наяўнасці ў слове аднаго з санантаў: ‑р‑, ‑л‑, ‑м‑ ці ‑н‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзя́каваць ’дзякаваць’ (у помніках ст.-бел. мовы гэта слова засведчана з XV ст. у форме дяковати, гл. Булыка, Запазыч., 104). Укр. дя́кувати ’тс’, рус. дыял. (зах., паўд., Даль, СРНГ) дя́ковать ’тс’. Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dziękować ’дзякаваць’ (ад dzięki < ням.). Гл. Слаўскі, 1, 204; Фасмер, 1, 561.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэба́ты ’дэбаты’ (БРС). Рус. де́баты, укр. деба́ти ’тс’. У рус. мове запазычанне з англ. мовы (англ. debate). Бел. і ўкр. словы, відаць, узяты непасрэдна з рус. Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 33. Дзеяслоў дэбатава́ць, укр. дебатува́ти < рус. дебати́ровать (< ням. debattieren; магчыма і франц. крыніца; Шанскі, там жа, 32).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кнот ’спецыяльная стужка або скручаная ніць, якая служыць для гарэння ў газавай лямпе, свечцы’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Нік., Няч., Бяльк., Нік. Очерки, Гарэц., Грыг., Мат. АС). Укр. гніт, рус. кнот праз польск. knot запазычанне з с.-в.-ням. knote ’вузел’ (Слаўскі, 2, 288).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наве́ц ’мярцвяк, нябожчык’: не чалавек нават — як бы жывы навец (Васючэнка, зб. Тутэйшыя. Мн., 1989, 161). Адсутнасць дакладнай дыялектнай лакалізацыі слова, што ўзыходзіць да прасл. *navь, ц.-слав. навь ’мярцвяк’ і пад., не выключае яго запазычанне з іншых, не народных крыніц ці штучнае ўтварэнне. Параўн., аднак, на́ўскі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)