відрадыёсувязі, які грунтуецца на рэтрансляцыі радыёсігналаў на дэцы- ці сантыметровых хвалях. Выкарыстоўваецца для многаканальнай перадачы даных, тэлеф., тэлевізійных і факсімільных сігналаў і інш. паведамленняў.
Бывае актыўная і пасіўная. Актыўная Р.с. уключае прыём, пераўтварэнне, узмацненне і перадачу радыёсігналаў па радыёрэлейнай лініісувязі. На кожнай прамежкавай радыёрэлейнай станцыі можа быць некалькі камплектаў прыёмна-перадавальнай апаратуры. якія ўтвараюць шэраг т.зв. ствалоў, ёмістасць кожнага з якіх дасягае некалькіх тысяч тэлеф. каналаў (гл.Многаканальная сувязь). Пры пасіўнай Р.с. толькі змяняецца напрамак распаўсюджвання радыёхваль з дапамогай люстранай антэны ці інш. пасіўнага адбівальніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁСУ́ВЯЗЬ,
перадача і прыём інфармацыі з дапамогай радыёхваль; відэлектрасувязі. Бывае адна- і двухбаковая сувязь, адна- і многаканальная сувязь. На вял. адлегласці (гл.Далёкая сувязь) інфармацыю перадаюць сродкамі касмічнай сувязі. У залежнасці ад формы перададзенай інфармацыі адрозніваюць радыётэлегр., радыётэлеф. сувязь, тэлебачанне, фотатэлеграф і інш.
Зыходная інфармацыя ў радыёперадатчыку пераўтвараецца ў радыёсігналы — эл. ваганні нясучай частаты, прамадуляванай на амплітудзе, частаце ці фазе ў адпаведнасці з зададзеным паведамленнем (гл.Мадуляцыя), якія выпрамяняюцца перадавальнай антэнай у навакольнае асяроддзе, дасягаюць прыёмнай антэны і паступаюць ў радыёпрыёмнік. дзе пераўтвараюцца ў сігналы, адэкватныя перададзенаму паведамленню.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
да́ча
1. Вялікі ўчастак лесу, лясная дзялянка (БРС).
2. Паласа поля, сенажаці; прысядзібны ўчастак (Жытк., Слаўг.).
3. Уся зямля і ўгоддзі, якія належаць пэўнай вёсцы (Стол.).
4. Дараваная Екацярынай II зямля (Слаўг.Меер, 1786, 117).
5.Від населенага пункта тыпу засценка; сядзіба лесніка; лясніцтва (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Нырэ́ц, нырец ’скачок у ваду’ (Бяльк., ТСБМ), ’від качкі’ (Грыг., Гарэц.), нырэ́ц, норэ́ц ’скачок у ваду; балотная птушка, чомга’ (ТС), нырэц, нурэ́ц ’вадзяная птушка нур’ (Дразд.), сюды ж нырок‑чубацік ’чэрнець чубатая’ (Інстр. 2). Ад ныра́ць, гл. таксама нор, нурок, нырка2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́данка ’змяя (мядзянка?)’ (Нар. лекс., маларыц.), падалец ’вуж’ (Сцяшк. Сл.), падалец, падаляц ’вераценніца’ (Сл. ПЗБ). Укр.падалець ’вераценніца, Angius fragilis’, пидальник, падалак ’тс’, падалица ’від вужа, гадзюка’, польск.padalec ’жаўтапузік, Ophisautus apodus’. Да падаць (Брукнер, 390). У гродзенскіх гаворках, магчыма, з польск./
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіню́к ‘сініца’ (Янк. Мат., Сцяшк. Сл.), сіню́к сіні ‘Parus caeruleus, сініца’ (Ласт.). Да сіні (гл.). Параўн. назвы птушак ад таго ж кораня: укр.синя́к ‘дзікі шызы голуб’, польск.siniak ‘від дразда’ і інш., гл. сіняк3. Гл. таксама Антропаў, Назв. птиц, 355.