Набожны ’набожны, веруючы, рэлігійны’ (Нас., Гарэц., ТСБМ), укр. набо́жний ’тс’, рус. набо́жный, польск. nabożny, чэш., славац. nábožný, в.-, н.-луж. nabožny, славен. nabožen, балг. набо́жен, макед. набожен; параўн. таксама набожнасць (Байк. і Некр.). Да бог (гл.), літаральна ’хто ўскладае надзеі на бога’; крыніцай слова ў славянскіх мовах лічыцца чэшская (са спалучэння na bože, Махэк₂, 75), адкуль яно трапіла ў польскую, лужыцкія, славенскую і інш., а праз польскую — да ўсх. славян, адкуль, верагодна, у балгарскую і македонскую (Брукнер, 34; Шустар-Шэўц, 13, 978; Кохман, Stosunki, 90–92; Вінаградаў, Этимология–1965, 161 і інш.). Гл. на́бажны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апалька ’перапечка’ (Сцяшк. МГ), рус. уладз. пале́нка, пали́ха, паленик ’тс’, паўдн. паленица ’хлеб’; укр. опалянок, каляниця ’тс’, польск. дыял. apalonek, apaloniec ’печаны хлеб’; чэш. opelka ’калач з рэшткі цеста’; славен. páljenek ’гатунак кукурузнага пірага’. Няясна. Прасцейшае — звядзенне да кораня паліць (Бірыла аб прозвішчы Апалька — Бел. антр. 2, 22; Вештарт, Лекс. Палесся, 112–115, Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 127); магчыма, вынік народнаэтымалагізуючых працэсаў; наўрад ці роднасна з літ. apalus ’круглы’ (Арашонкава і інш., там жа). Генетычная сувязь адзначаных форм таксама няпэўная: магчыма, гэта паралельныя новатворы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насцяба́цца ’напіцца да ап’янення’ (Нас.), насціба́цца ’напіцца ўдосталь’ (Мядзв.), насцёбацца ’напіцца гарэлкі’ (лях., Янк. Мат.). Да сцяба́ць ’сячы, хвастаць; піць залпам і інш.’, развіццё семантыкі ’біць’ > ’піць’, гл. ця́пнуць ’выпіць’, урэ́заць ’тс’ і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арля́нка ’гульня, у ходзе якой падкідваецца манета і выйграе той, каму манета выпадае гербам’ (БРС). Рус., укр. орлянка. Паралельна з інш. усходнеславянскімі мовамі ўтворана на базе значэння арол ’герб на манеце’ (першапачаткова з малюнкам арла).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́лька ’болька, рана’ (Бяльк., Шат., Касп., Нас. і інш.). Утварэнне ад bolěti (гл. бале́ць). Гэта слова, відавочна, праславянскае і мае адпаведнасці ў кашуб., балг., серб.-харв., мак. мовах. Падрабязна Мартынаў, Бел.-польск. ізал., 92–93.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сво́рына ‘адна з перакладзін, якімі змацоўваюцца часткі ткацкага станка’ (стол., Нар. лекс.). Параўн. укр. сво́рінь ‘стрыжань, на якім замацаваны падножкі ў ткацкім станку’, рус. шво́рень ‘болт; шпень, стрыжань’, польск. swornik ‘тс’ і інш. Гл. шворан.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ажу́р1

(фр. ajour = скразны, ажурны)

1) негустое, скразное вязанне, вышыванне, разьба і інш.;

2) лёгкая празрыстая тканіна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

апафі́ты

(ад апа- + -фіты)

сінантропныя расліны, якія паходзяць з мясцовых прыродных раслінных згуртаванняў (лясных, лугавых, балотных і інш ).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

біжутэ́рыя

(фр. bijouterie = гандаль ювелірнымі вырабамі)

жаночыя ўпрыгожанні (брошкі, пацеркі, пярсцёнкі і інш.) з некаштоўных камянёў і металаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

біяцэнало́гія

(ад біяцэноз + -логія)

раздзел экалогіі, які вывучае біяцэнозы, іх будову, развіццё, узаемаадносіны з навакольным асяроддзем і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)