МІНЬКО́ЎСКІ (Аляксандр Захаравіч) (25.12.1900, с. Снежная Вінніцкай вобл., Украіна — 12.4.1979),
украінскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1960). Скончыў кіеўскі Муз.-драм.ін-т імя М.Лысенкі (1930). У 1934—41 маст. кіраўнік і гал. дырыжор хар. капэлы Укр. радыё, з 1943 дырэктар і дырыжор Укр.дзярж.нар. хору, у 1946—73 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Дзярж. капэлы бандурыстаў Украіны. З 1951 выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі (з 1965 праф.). Складальнік зборнікаў для хар. калектываў, ансамбляў і капэл бандурыстаў, аўтар музыказнаўчых артыкулаў. Дзярж.прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1969.
таджыкскі пісьменнік. Нар. паэт Таджыкістана (1962). Друкуецца з 1930. Заснавальнік жанру эпічнай паэмы ў тадж. л-ры. У паэмах «Залаты кішлак» (1942), «Няскораны Пяндж» (1949), «Ленін на Паміры» (1955), «Каханне і абавязак» (1962), «Бунт розуму» (1978), зб-ках вершаў лірыка-філас. асэнсаванне гісторыі тадж. народа. Адзін з пачынальнікаў тадж. дзіцячай л-ры; драматург. На бел. мову асобныя творы М. пераклалі А.Грачанікаў, М.Чарняўскі. Дзярж.прэміяСССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСТРА́ЛЬ ((Mistral) Фрэдэрык) (8.9. 1830, Меян, Францыя — 25.3.1914),
правансальскі паэт; адзін з кіраўнікоў руху фелібраў, якія мелі на мэце адраджэнне правансальскай л-ры, мовы і культуры. Паэзія М. развівалася пад уплывам рамантызму (зб. «Залатыя астравы», 1876; «Збіранне аліў», 1912). На фалькл. аснове стварыў паэмы «Мірэйо» (1859), «Паэма пра Рону» (1897) і інш. Аўтар правансальска-франц. слоўніка «Скарб Фелібрыжа» (1879—87). Для яго твораў характэрны багацце фалькл. матэрыялу, рамантычнасць, ідэалізацыя нар. жыцця. Зрабіў вял. ўклад у развіццё нац. л-ры і мовы. Нобелеўская прэмія 1904 (разам з Х.Эчэгарай-і-Эйсагірэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МРО́ЧАК (Жорж Адамавіч) (н. 6.4.1937, в.Рагозіна Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1997). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1960), БПІ (1964). З 1969 у Фізіка-тэхн. ін-це Нац.АН Беларусі (у 1979—90 нам. дырэктара). Навук. працы па электрафіз. і электрахім. спосабах апрацоўкі матэрыялаў, плазменна-вакуумных метадах асаджэння пакрыццяў, ахове матэрыялаў ад карозіі. Дзярж.прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Обработка износостойких покрытий. Мн., 1997 (у сааўт.);
Вакуумно-плазменные способы формирования защитных и упрочняющих покрытий. Мн., 1998 (разам з В.А.Емяльянавым, І.А.Івановым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́ЛЬКА (Архіп Міхайлавіч) (23.3.1908, в. Саварка Багуслаўскага р-на Кіеўскай вобл. — 1.6.1984),
расійскі канструктар авіяц. рухавікоў. Акад.АНСССР (1968; чл.-кар. 1960). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1931). З 1939 у НДІ і КБавіяц. прам-сці, з 1946 ген. канструктар авіяц. рухавікоў. Выказаў ідэю і абгрунтаваў магчымасць стварэння турбарэактыўных рухавікоў (ТРР) для скарасных самалётаў (1937). Пад яго кіраўніцтвам створаны першы сав. ТРР і распрацаваны шэраг рухавікоў для баявых самалётаў. Ленінская прэмія 1976, Дзярж. прэміі СССР 1948, 1951.
Літ.:
Пономарев А.Н. Советские авиационные конструкторы. 3 изд. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВІ́ЦКІ (Аляксандр Андрэевіч) (23.11.1885, Масква — 4.7.1965),
расійскі кінааператар; заснавальнік рас. школы аператарскага мастацтва. Засл. дз. маст. Расіі (1946). З 1924 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі (з 1939 праф.). У кіно з 1910, да 1917 зняў каля 100 фільмаў маст. (пераважна экранізацыі рус. класікі), дакументальных, хранікальных і навукова-папулярных. Удзельнічаў у стварэнні першых сав.маст. фільмаў: «Незвычайныя прыгоды містэра Веста ў краіне бальшавікоў» (1924) і «Прамень смерці» (1925), якія паклалі пачатак пошуку выяўл. дэталей, новаму вырашэнню кампазіцыі масавых сцэн. Сярод інш. фільмаў: «Маці» (1920), «Крыж і маўзер» (1925), «Сёмы спадарожнік» (1928) і інш.Дзярж.прэміяСССР 1949.
эканаміст ЗША. Д-рсац.н. (1944). Скончыў ун-т у Рыме (1939). Працаваў у амер. каледжах і ун-тах (Ілінойскім, Чыкагскім, Карнегі-Мелана, Паўн.-Заходнім, Гарвардскім), у Новай школе сац. даследаванняў, Масачусецкім тэхн. ін-це. З 1966 навук. кансультант Савета кіраўнікоў Федэральнай рэзервовай сістэмы, з 1971 — старшы саветнік Брукінгскай камісіі па эканам. актыўнасці. Навук. працы ў галіне аналізу праблем зберажэнняў і фін. рынкаў; распрацаваў тэорыі асабістых фінансаў і фінансаў карпарацый. Адзін з аўтараў кн. «Кошт капіталу, фінансы карпарацый і тэорыя інвестыцый» (1958). Нобелеўская прэмія 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́НІ (Muni) Пол [сапр. Вайзенфройнд
(Weisenfreund) Фрэдэрык Маер; 22.9.1895, г. Львоў, Украіна — 26.8.1967], амерыканскі акцёр. Выступаў у нью-йоркскім яўрэйскім т-ры, з 1926 на Брадвеі. З 1929 здымаўся ў кіно пад псеўданімам М. Творчасці ўласцівы выдатная акцёрская тэхніка, выкарыстанне складаных партрэтных грымаў. Зняўся ў фільмах «Аповесць пра Луі Пастэра» (1936; прэмія «Оскар», прыз міжнар. кінафестывалю ў Венецыі),
«Жыццё Эміля Заля» (1937), «Хуарэс» (1939; усе рэж. У.Дытэрле). Пасля 2-й сусв. вайны выступаў у т-ры; зняўся ў фільмах, «Анёл на маім плячы» (1946), «Незнаёмец крадзецца» (1952, ЗША—Італія), «Апошні раззлаваны чалавек» (1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ШКА (Анцінея Рыгораўна) (н. 15.10.1924, в. Кірава Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец. Канд.філал.н. (1959). Скончыла БДУ (1948). З 1950 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, у 1963—93 у БДУ. Навук. працы па бел. дыялекталогіі, пытаннях узаемадзеяння бел. мовы з суседнімі слав. і неслав. мовамі. Сааўтар «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак» (1969), падручніка «Сучасная руская мова» (ч. 1—2, 1979—81). Дзярж.прэміяСССР 1971 за ўдзел у комплексе прац па бел. лінгвагеаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСА́ТАЎ (Аляксей Іванавіч) (25.3.1911, в. Лізунова Аляксандраўскага р-на Уладзімірскай вобл., Расія — 28.12.1976),
рускі пісьменнік. Скончыў Рэдакцыйна-выдавецкі ін-т (1934), Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1938). Друкаваўся з 1930. Пісаў пераважна для дзяцей і юнацтва. Асн. тэмы творчасці — школа, праца на зямлі, экалагічнае выхаванне: аповесці «Шанхайка» (1930), «Стажары» (1948; Дзярж.прэміяСССР 1950), «Дом на гары» (1951), «Вялікая вясна» (1957) і інш. Аўтар зб-каў апавяданняў «Сярдзіты Кузька» (1965), «Медуніца» (1967) і інш. Пісаў нарысы, артыкулы па праблемах дзіцячай л-ры.