ГАЛДО́ВІЧ (Аляксандр Іванавіч) (3.3.1900, г. Барысаў Мінскай вобл. — 14.11.1975),
генерал-лейтэнант інж. войск (1945). Скончыў Маскоўскую ваенна-інж. школу (1923), Вышэйшыя акадэм. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на воз. Хасан (1938). У Вял.Айч.вайнунач.інж. войск арміі на Паўд.-Зах., Паўн.-Каўказскім, 2-м і 3-м Укр. франтах. Да 1961 нач.інж. войск ваен. акруг, нам.нач.інж. войск Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАГЛЯ́Д (Леанід Іванавіч) (13.4.1916, г. Ашгабат, Туркменістан — 14.7.1986),
Герой Сав. Саюза (1948), ген.-маёр авіяцыі (1953). Беларус. Скончыў акадэміі Ваенна-паветр. (1941), Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч.вайну з кастр. 1941 на Паўд.-Зах., 2-м і 1-м Укр. франтах: нач. штаба авіядывізіі, камандзір знішчальнага авіяпалка, дывізіі. Зрабіў 146 баявых вылетаў, удзельнічаў у 53 паветр. баях, асабіста збіў 15 самалётаў праціўніка. Да 1976 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК (Саламон Аронавіч) (7.7.1913, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 22.10.1941),
Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Ленінградскую ваен. школу авіяц. тэхнікаў (1932). У Чырв. Арміі з 1932. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч.вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах. фронце: пад варожым агнём рамантаваў падбітыя танкі, удзельнічаў у баях як камандзір танка. 22.10.1941 у баі пад Белгарадам яго танк быў падбіты і загарэўся; экіпаж змагаўся да апошняга снарада. Гарэлік загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕНІСЕ́НКА (Іван Піліпавіч) (1913, в. Норкі Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 5.7.1943),
паэт, журналіст. Пісаў на рус. мове. З 1933 працаваў у чэрыкаўскай раённай газ. «Сацыялістычная перамога». З 1937 друкаваў вершы, допісы, нарысы ў рэсп. прэсе. У Айч.вайну ўдзельнічаў у партыз. руху. Па заданні падп. райкома КПБ стаў сакратаром чэрыкаўскай акруговай паліцыі. Стварыў у Чэрыкаве антыфаш. арг-цыю. Быў выдадзены і арыштаваны. Пасля катаванняў расстраляны.
Літ.:
Цітоў К. Людзі, ён любіў вас! // Полымя. 1964. № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БЫШ (Фёдар Іванавіч) (5.3.1906, в. Коханаў Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 29.11.1980),
генерал-палкоўнік (1962). Скончыў аб’яднаную бел.вайск. школу (1931), Ваен. акадэмію Генштаба (1951). У Чырв. Арміі з 1928. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, Волхаўскім, Паўн.-Зах., Варонежскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах: камандзір бамбардзіровачнага авіяпалка, дывізіі. Удзельнік абароны Ленінграда, вызвалення Украіны, Румыніі, Чэхаславакіі, Берлінскай аперацыі. Да 1972 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́МБСКІ ((Dąbski) Ян) (4.4.1880, с. Кукізава Львоўскай вобл., Украіна — 5.6.1931),
польскі паліт. дзеяч, журналіст. У 1-ю сусв.вайну ў польскіх легіёнах. У 1919—30 пасол польскага сейма. У 1920—21 нам. міністра замежных спраў Польшчы, старшыня польскай дэлегацыі на мірных рус.-ўкр.-польскіх перагаворах у Мінску і Рызе. 18.3.1921 падпісаў з польскага боку Рыжскі мірны дагавор 1921, паводле якога Зах. Беларусь адыходзіла да Польшчы. Адзін з лідэраў Польскай нар. партыі «Вызволене». Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛАЗУНО́Ў (Пётр Аляксеевіч) (20.2.1920, в. Петрачкі Віцебскага р-на — 8.3.1992),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Віцебскі аэраклуб (1938), Адэскую ваен.авіяц. школу (1940), Вышэйшыя лётна-тактычныя курсы (1947), Цэнтр. лётна-тактычныя курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (1955). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч.вайну з сак. 1943 на Паўд.-Зах., 3-м Укр., 3-м і 2-м Прыбалт. і Ленінградскім франтах: камандзір эскадрыллі, нам. камандзіра штурмавога авіяпалка. Зрабіў 138 баявых вылетаў. Да 1975 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЙШЫК (Мікалай Васілевіч) (17.1.1927, в. Воля Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 24.4.1944),
удзельнік партыз. руху у Беларусі ў Вял.Айч.вайну. З пач. вайны партыз. сувязны, з 1943 падрыўнік партыз. брыгады імя Дзяржынскага Брэсцкай вобл. Пусціў пад адхон 7 варожых эшалонаў. У час чарговай аперацыі партызанам не ўдалося замініраваць рэйкі, таму Гойшык кінуўся з мінай пад эшалон з танкамі, гарматамі і жывой сілай ворага. У в. Міхнавічы Івацэвіцкага р-на пастаўлены помнік, у г. Івацэвічы адкрыты дом-музей Гойшыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКАЙ ЖАНО́ЧАЙ ГІМНА́ЗІІ БУДЫ́НАК,
помнік архітэктуры позняга класіцызму. Пабудаваны ў 1844, разбураны ў Вял.Айч.вайну, рэканструяваны ў канцы 1940 — пач. 1950-х г. (часткова перабудаваны гал. фасад, зменена ўнутр. планіроўка). Складаецца з 2 выцягнутых у плане аб’ёмаў. На вуліцу выходзіць невял. 2-павярховым гал. фасадам сіметрычнай кампазіцыі. У дэкоры выкарыстаны руст, шырокі пояс з ляпнымі элементамі, трохвугольны франтон і высокі атык. Гал. ўваход вылучаны 2 пілонамі і трохчвэртнымі калонамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЦЭБА́Л (Decebalus; ?—106),
цар дакаў [87—106]. Пасля перамогі над рымлянамі ў вайне пры імператару Даміцыяне ў 89 Д. заключыў мір, паводле якога Рым павінен быў штогод выплачваць дакам субсідыі. Умацаваў дзяржаву, устанавіў прагрэс. формы ўнутр. кіравання. У выніку войнаў з рым. імператарам Траянам (101—102 і 105—106) тэр. дакаў была заваявана і ўтворана рым.прав.Дакія. Пасля падзення сталіцы дакаў Д. уцёк у горы, нейкі час вёў партыз.вайну супраць рымлян. Пераканаўшыся ў беспаспяховасці барацьбы, скончыў самагубствам.