мікрарэлье́ф

(ад мікра- + рэльеф)

дробныя формы рэльефу зямной паверхні з ваганнямі вышынь у некалькі метраў (пагоркі, купіны і інш.); параўн. макрарэльеф, мегарэльеф, мезарэльеф.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аэраме́тады

(ад аэра- + метад)

метады даследаванняў будовы зямной паверхні, верхняга слоя зямной кары, атмасферы, геаграфічнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў пры дапамозе лятальных апаратаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

блік

(ням. Blick)

1) светлая пляма, водбліск на гладкай паверхні (напр. сонечныя блікі);

2) злітак серабра, які змяшчае 2—3% свінцу; блікавае серабро.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

геліяграфі́чны

(ад гелія- + гр. grapho = пішу)

звязаны з апісаннем Сонца;

г-ыя каардынаты — велічыні, пры дапамозе якіх вызначаюць размяшчэнне пунктаў на паверхні Сонца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псеўдатэра́сы

(ад псеўда- + тэрасы)

выраўненыя, гарызантальныя або слабанахільныя паверхні на схілах, паходжанне якіх звычайна не звязана з прычынамі, якія выклікаюць утварэнне рачных тэрас.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стыльб

(гр. stilbo = ззяю)

адзінка яркасці, роўная яркасці паверхні плошчай 1 см​2 у перпендыкулярным да яе напрамку пры сіле святла 1 кандэла.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эргастапла́зма

(ад гр. ergastikos = дзейны + плазма)

унутрыклетачны арганоід, на паверхні якога змяшчаюцца асаблівыя зярняты (гранулы) рыбануклеінавай кіслаты — рыбасомы, прымае ўдзел у сінтэзе бялку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

абсо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абсох, ‑сохла; зак.

Зрабіцца сухім, высахнуць зверху. Зямля абсохла. На ветры вопратка хутка абсохла. □ [Раман] заўважыў на Асташонку мокрую кашулю і пацікавіўся: — Дзе гэта ты так выкупаўся, што яшчэ не абсох? Ваданосаў. // Высахнуць (пра вадкасць, што знаходзіцца на паверхні чаго‑н.). На аўсе яшчэ не абсохла раса. Крапіва.

•••

Малако на губах не абсохла гл. малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буго́р, ‑гра, м.

Невялікае ўзвышша, узгорачак на паверхні зямлі. Тадора Міронаўна садзілася на бугры за хатай і.. глядзела на лес. Брыль. Салдаты з аўтаматамі плюхаюцца па гразі, выганяюць усіх, і старых, і малых, на сухі бугор у канцы сяла. Кулакоўскі. // Няроўнасць, выпукласць на чым‑н. Твар.. [Рубчэні] быў увесь у маршчынах, нейкіх чорна-сініх парушынах і буграх. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́рбалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Паветраны шарык у вадзе або іншай вадкасці. Дарожка, буйных светлых бурбалак, якая з’явілася на паверхні, сведчыла, што на гэты раз бабёр паплыў пад вадой на сярэдзіну ракі. В. Вольскі. Буйны, як боб, град назойліва барабаніў па аканіцах, падымаў бурбалкі ў перапоўненым вадою раўчуку, што перасякаў двор. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)