задра́йка, ‑і, ДМ ‑драйцы; Р мн. ‑драек; ж.

Адкідны болт з гайкай, які служыць для закрывання ілюмінатараў, люкаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абле́таваць, ‑туе; зак.

1. Астацца з зімы на лета. Сена ў стозе аблетавала.

2. Праляжаўшы лета, высахнуць (пра дровы і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мелкаво́дны, ‑ая, ‑ае.

З нізкім узроўнем вады (пра азёры, рэкі і пад.); неглыбокі. Колісь праз цяперашнюю дарогу цурчаў мелкаводны ручай. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабуйне́ць, ‑ее; зак.

Стаць, зрабіцца больш буйным. Дождж пабуйнеў, і Косця з задавальненнем падстаўляў пад яго то грудзі, то спіну. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́ка, ‑а, н.

Рухомая складка скуры, якая прыкрывае вока. Апусціць павекі. □ Іван Паўлавіч падняў вочы з-пад тоўстых прыпухлых павек. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сукве́цце, ‑я, н.

Спалучэнне кветак, сабраных у выглядзе парасоніка, мяцёлкі і пад. [Міхась] .. вырываў з суквецця канюшыны пялёсткі і высмоктваў іх. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суцэльназварны́, ‑ая, ‑ое.

Выкананы спосабам злучэння швоў толькі з дапамогай зваркі (без злучэння на балтах, на заклёпках і пад.). Суцэльназварныя судны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экскрэ́цыя, ‑і, ж.

У фізіялогіі — дзейнасць органаў, залоз і пад., накіраваная на вывядзенне з арганізма розных непатрэбных або шкодных рэчываў; выдзяленне.

[Лац. excretio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бана́льна,

1. Прысл. да банальны.

2. у знач. вык. Шаблонна, збіта. [Авяр’ян:] — Толькі вяселле з машынай.. — гэта вельмі банальна. Нуды прыгажэй — у вазку па сняжку ды з бомамі пад дугой. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́за 1, ‑ы, ж.

Сядзіба з сельскагаспадарчымі будынкамі; хутар (пераважна ў Прыбалтыцы). [Дзяўчына:] — Я ніхто, я тутэйшая, з мызы пана Смілгаса. Вунь пад самым лесам яна. Сабаленка.

[Эст. môis.]

мы́за 2,

гл. мыса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)