металічнае кольца, якое прымацоўвалася даўней да варот сядзіб, дзвярэй дамоў, дзверцаў у шафах, куфраў і служыла ручкай; у наш час выкарыстоўваецца пераважна для аздаблення прадметаў хатняга ўжытку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
1. Жыць, існаваць нейкі час. Не можа быць, каб.. [Карага] яшчэ не пажыў на свеце.Колас.// Пражыць яшчэ нейкі час. [Стафанковіч] думаў пра тое, што ён многа год пражыў на свеце, што ён стары, што доўга не пажыве.Чорны.Блажэвіч усміхнуўся: — Не шкадуйце мяне і не хавайце загадзя. Я яшчэ пажыву.Шыцік.
2. Прабыць нейкі час дзе‑н., у каго‑н. Пажыць у вёсцы. □ Пасля дэмабілізацыі Сяргей пажыў ва Узлессі мала.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паблі́скваць, ‑ае; незак.
Блішчаць час ад часу, няярка адсвечваць. У далечыні .. паблісквала маланка, але навокал было ціха.Чарнышэвіч.Дарога падсохла, гулка звінела пад нагамі; у каляінах матава пабліскваў лёд.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Бухаць некаторы час. Пабухаць малатком. □ — Махнём заўтра да мяне ў Грамы, прафесары! — гукае Мікола. .. У гаспадара майго стрэльба.. Пабухаем у лесе, бярозавіку пап’ём.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашкра́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1.што. Нанесці драпіны, пісягі на што‑н. [Васіліна:] — Шкада, [туфлікі] пашкрабаеш у лесе.Савіцкі.
2. Шкрабаць некаторы час. [Ладынін] ціха пашкрабаў у шыбу; пачакаў — маўчаць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штармі́ць, ‑міць; незак.
Быць вельмі неспакойным, бурным учас шторму (пра мора, акіян і пад.). Вельмі блізка штарміла мора.Мехаў./убезас.ужыв.Надыходзіла ноч. Перастала штарміць. Мора ўціхамірылася.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Заўча́сна, дыял.заўча́су (Сл. паўн.-зах.). Укр.завчасно, завчасу, польск.za wcześnie, zawczas(u), чэш.zavčasu ’заўчасна’, славац.zavčas(u) ’хутка’, н.-луж.zawcasa ’своечасова, рана’. Заўчасна ад прыметніка заўчасны, утворанага з прыслоўя (ці прыслоўнага выразу) заўчасу (za + vъ‑čas‑u) ці za + vъ‑časъ; параўн. учас ’своечасова’. Пашырэнне на зах.-слав., бел. і ўкр. тэрыторыях можа тлумачыцца ці як агульная інавацыя для моў, у якіх час (гл.) атрымала значэнне ’tempus’ у адрозненне ад моў, дзе гэту функцыю маюць словы тыпу рус.время (параўн. вовремя, заблаговременно), альбо як запазычанне ў бел. і ўкр. з польск., дзе зах.-слав. форма. У карысць апошняга можа сведчыць выкарыстанне за ў знач. ’надта’. Брукнер, 646, 73.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
выхадны́, -а́я, -о́е.
1.гл. выйсці, выхад.
2. Які надзяваецца не для працы; святочны, парадны.
В. касцюм.
3. Які выдаецца пры звальненні з работы.
Выхадная дапамога.
4.узнач.наз.выхадны́, -о́га, м., выхадна́я, -о́й, ж., мн. -ы́я, -ы́х. Той, хто выкарыстоўвае свой выхадны дзень (разм.).
Ён сёння в.
5.узнач.наз.выхадны́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. Тое, што і дзень адпачынку (разм.).
Паедзем у в. па грыбы.
◊
Выхадныя даныя — звесткі пра месца і час выхаду кнігі, часопіса і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сту́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.
1. Ударыць, звычайна са стукам.
С. кулаком па стале.
2. Пастукаць у дзверы або акно, каб адчынілі.
У акно ціха стукнулі.
3.каго (што) і без дап. Нанесці ўдар каму-н.
С. па карку.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наступіць, надысці; мінуць, споўніцца (пра час, падзеі; разм.).
Мне стукнула сорак. (безас.).
◊
Стукнуць у галаву; галаву стукнулакаму — нечакана прыйшла думка.
|| незак.сту́каць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).
|| наз.сту́канне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
opportún
1.a своечасо́вы; спрыя́льны, зру́чны;
etw. für ~ hálten* лічы́ць што-н. магчы́мым [прыма́льным, дапушча́льным]
2.adv своечасо́ва, дарэ́чы, у са́мы час
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)