МІЛЮКО́Ў (Павел Мікалаевіч) (27.1.1859, Масква — 31.3.1943),
расійскі гісторык і паліт. дзеяч. Скончыў Маскоўскі ун-т (1882). Чытаў лекцыі ў Маскоўскім, Сафійскім і Чыкагскім ун-тах. Адзін з заснавальнікаў Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі, з 1907 старшыня яе ЦК і рэдактар газ. «Речь». Дэпутат Дзярж. думы 3-га і 4-га скліканняў. Пасля Лют. рэв. 1917 міністр замежных спраў у Часовым урадзе (да 2.5.1917). У грамадз.вайну адзін з арганізатараў Добраахвотніцкай арміі на Доне, пазней у Камітэце вызвалення Расіі ў Лондане. З 1920 у Парыжы, з 1921 рэдактар газ. «Последние новости» (друкаваліся І.А.Бунін, М.І.Цвятаева, У.У.Набокаў і інш.). У 2-ю сусв.вайну выступаў супраць супрацоўніцтва рус. эміграцыі з Германіяй, вітаў перамогі Сав. Арміі. Даследаваў гісторыю рус. эканомікі 15—18 ст., гісторыю грамадска-паліт. думкі, культуры, гістарыяграфію. Аўтар прац «Галоўныя плыні рускай гістарычнай думкі» (1898), «З гісторыі рускай інтэлігенцыі» (1902), «Расія на пераломе» (т. 1—2, 1927) і інш.
Тв.:
Воспоминания. М., 1991;
Очерки по истории русской культуры. Т. 1—3. М., 1993—95.
Літ.:
Думова Н.Г., Трухановский В.Г. Черчилль и Милюков против Советской России. М., 1989;
Думова Н.Г. Либерал в России: трагедия несовместимости: Ист. портрет П.Н.Милюкова. Ч. 1. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СТГО́ТЫ, астраготы, грэйтунгі,
германскае племя, усх. галіна готаў. У 3 ст. насялялі Паўн. Прычарнамор’е і часткова Крым. У 375 племянны саюз О. разгромлены і падпарадкаваны гунамі. Асн. маса О. перасялілася ў Панонію. У сярэдзіне 5 ст. яны вызваліліся з-пад улады гунаў і ў 493 заснавалі ўласнае каралеўства ў Італіі са сталіцай у Равене. Сутыкнуўшыся з рым. цывілізацыяй, О. ўспрынялі значную частку яе дзярж.-прававых і сац. ін-таў. У выніку пачаўся працэс збліжэння рым. і остгоцкай знаці, якому спрыяла палітыка караля О.Тэадорыха [493—526], Пасля смерці Тэадорыха трон заняла яго дачка Амаласунта [526—534], забойства якой антырым. апазіцыяй стала падставай для Візантыйскай імперыі ў 535 пачаць з О. вайну. У 540 візант. палкаводзец Велісарый заняў Равену і захапіў у палон караля Віцігіса [536—540]. Кароль Тоціла [541—552] працягваў вайну з пераменным поспехам да 552, але быў разбіты візант. палкаводцам Нарсесам. Да 555 супраціўленне спынілі апошнія гарнізоны О. Каралеўства О. было падпарадкавана Візантыйскай імперыі і спыніла існаванне.
Літ.:
Буданова В.П. К вопросу о формировании вестготов и остготов (по данным письменных источников) // Взаимосвязь социальных отношений и идеологии в средневековой Европе. М., 1983;
Яе ж. Готы в эпоху Великого переселения народов. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАРЫ́Ў,
стварэнне брэшы ў абарончых палосах (рубяжах, пазіцыях), занятых войскамі праціўніка.
Неабходнасць П. ўзнікла ў пач. 20 ст. ў сувязі з узнікненнем суцэльных франтоў на тэатрах ваен. дзеянняў: Шырока выкарыстоўваўся ў 1-ю сусв.вайну (напр., Брусілаўскі П. у час правядзення Паўднёва-Заходняга фронту наступлення 1916), у больш буйных маштабах — у 2-ю сусв.вайну, калі войскі прарывалі абарону праціўніка ў некалькіх месцах, развівалі наступленне рухомымі карпусамі і арміямі, акружалі і знішчалі вялікія групоўкі ворага (гл.Беларуская аперацыя 1944, Вісла-Одэрская аперацыя 1945 і інш.). П. ажыццяўлялі таксама войскі, што абаранялі блакіраваныя гарады ці парты (гл.Ленінградская бітва 1941—44), акружаныя партыз. злучэнні (напр., Полацка-Лепельская бітва 1944).
Для сучасных армій пры П. характэрны: хуткасць і рашучасць дзеянняў, выкарыстанне авіяцыі, ракетных войск і артылерыі, усіх відаў зброі і баявой тэхнікі. У канцы 20 ст. большасць войнаў, лакальных канфліктаў і аперацый (напр., «Бура ў пустыні», гл.Кувейцкі крызіс 1990—91), пачыналіся з П. і ліквідацыі сіл і сродкаў ППА праціўніка, дэзарганізацыі яго сістэм кіравання, стварэння спрыяльных умоў для сваіх авіяц. сіл, якія выконвалі асн. задачу па знішчэнні найб. важных ваен., адм. і гасп. аб’ектаў, груповак войск і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫБЫ́ТКІ,
вёска ў Гомельскім р-не, на р. Вуць, каля аўтадарогі Гомель—Церахоўка. Цэнтр сельсавета. За 22 км на ПдУ ад Гомеля, 5 км ад чыг. ст. Зябраўка. 549 ж., 250 двароў (2000). Клуб, б-ка, бальніца, цырульня. Царква Раства Прасвятой Багародзіцы. Брацкая магіла сав. лётчыкаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну.
Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1640 як сяло (9 дымоў) у Гомельскім старостве ВКЛ. Адносілася да Гомельскага замка, якім валодаў кн. Чартарыйскі. З 1772 у Рас. імперыі. У 1773 пабудавана правасл. царква Раства Багародзіцы. У пач. 19 ст. цэнтр маёнтка, які належаў М.А.Бардоўскаму. У 1853 у П. 267 рэвізскіх душ, нар. вучылішча (з 1856), у 1864—64 рэвізскія душы мужч. полу, сукнавальня і крупадзёрка, што належалі М.Бетулінскай, у 1877 засн. маслабойня. У 1886 у П. 581 ж., 98 двароў, царкоўнапрыходская школа, млын, хлебазапасны магазін, у 1909—989 ж., 160 двароў, у Насовіцкай вол. Гомельскага пав., у 1926—878 ж., 179 двароў, школа 1-й ступені, цэнтр сельсавета Насовіцкага раёна Гомельскай акр., з 26.7.1930 — Гомельскага р-на. У Вял.Айч.вайну ў вер. 1943 ням. фашысты спалілі 143 двары, загубілі 17 жыхароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЖДЗЕ́СТВЕНСКІ (Роберт Іванавіч) (20.6.1932, с. Касіха Троіцкага р-на Алтайскага краю, Расія — 20.8.1994),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1956). Друкаваўся з 1950. Першая кніга — «Сцягі вясны» (1955). У паэт. зб-ках «Выпрабаванне» (1956), «Равесніку» (1962), «Радыус дзеяння» (1965), «Сын Веры» (1966), «Усур’ёз» (1970), «Радар сэрца» (1971), «Голас горада» (1977), «Гэты час» (1983), «Узрост» (1988) і інш. тэма вернасці загінуўшым у Вял.Айч.вайну, роздум над сэнсам жыцця, лірыка кахання. Паэма «Рэквіем» (1961, музыка Дз.Кабалеўскага) прысвечана памяці тых, хто загінуў у Вял.Айч.вайну. «Ліст у трыццатае стагоддзе» (1963) — своеасаблівая размова з нашчадкамі. Аўтар «Паэмы пра розныя пункты погляду» (1967), паэмы «Чаканне» (1982), кн. падарожных публіцыст. нарысаў «І не заканчваецца зямля...» (1971) і інш. За кнігу «Голас горада» і паэму «210 крокаў» (1978). Дзярж. прэмія СССР 1979. Многія яго вершы пакладзены на музыку. На бел. мову асобныя вершы Р. пераклалі Г.Бураўкін, І.Калеснік, В.Макарэвіч, М.Танк, В.Шыханцоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЕ́ЛЬ,
вёска ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Чаква. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнУ ад г. Столін, 263 км ад Брэста, 26 км ад чыг. ст. Гарынь. 4138 ж., 1350 двароў (2001). Ільнозавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Успенская царква (1996). Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч.вайну. Помнік архітэктуры — Рубельская Міхайлаўская царква. Каля вёскі селішча і могільнік зарубінецкай культуры.
Вядома з 1458 пад назвай Любра (Любер), якая да канца 18 ст. эвалюцыяніравала ў Рубля, Рубель. У 16—18 ст. вёска ў Пінскім пав. Брэсцкага ваяв.ВКЛ, належала Зышчынічам, Пашкевічам, Разановічам. З 1793 у Рас. імперыі, у Хорскай воласці Мазырскага пав. Мінскай губ. У 1886—450 ж., 146 двароў, царква. З 1921 у Польшчы. у Хорскай гміне Столінскага пав. У 1932—4166 ж. З 1939 у БССР, з 15.1.1940 цэнтр сельсавета Давыд-Гарадоцкага р-на Пінскай, з 1954 Брэсцкай абл. У Вял.Айч.вайнуням. фашысты спалілі вёску, загубілі 122 яе жыхары. З 1961 у Столінскім р-не. У 1959—4668 ж., у 1970—5565 ж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЬКО́Ў (Мікалай Карнілавіч) (6.5.1902, Віцебск — 4.7.1973),
савецкі ваенны дзеяч, ген.-лейтэнант артылерыі (1954). Скончыў Ваенна-тэхн. акадэмію імя Дзяржынскага (1931). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. У 1934—36 выкладаў у Ваен.артыл. акадэміі імя Дзяржынскага. У Вял.Айч.вайну на Сталінградскім, Варонежскім, Цэнтр., 1-м Укр., Паўд., 1-м Бел. франтах: камандзір асобнай брыгады, корпуса ППА. З 1945 на адказных пасадах у войсках ППА краіны. У 1959—62 нам. начальніка Ваен. каманднай акадэміі ППА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЙНЕ́ВІЧ (Павел Мікалаевіч) (28.10.1912, в. Новыя Грамыкі Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. — 28.3.1996),
Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі ў 1934—40 і з 1941. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч.вайну летам 1941 абараняў Гомель, потым у партыз. атрадзе, з 1943 у Чырв. Арміі на фронце. Вызначыўся ў студз. 1945 у час прарыву абароны ворага на правым беразе Віслы. Пасля вайны старшыня калгаса ў Гомельскай вобл., у 1948—67 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУХАВЕ́Ц (Георгій Кліменцьевіч) (18.1.1901, г. Віцебск — 27.5.1967),
савецкі ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1944). Скончыў Віцебскія пях. камандныя курсы (1922), курсы «Выстрал» (1938), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік грамадз. вайны. З 1938 нач. штаба стралк. корпуса. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Ленінградскім, 3-м Бел., 1-м Укр. франтах: нач. штаба стралк. корпуса, камандзір дывізіі, нач. штаба арміі. Да 1953 нач. штаба ваен. акруг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЙНРУБ (Яўсей Рыгоравіч) (н. 2.5.1910, г. Барысаў),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскі індустр.ін-т (1931), курсы ваен. перакладчыкаў (1937), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1941). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч.вайну удзельнік абароны Беларусі, баёў пад Смаленскам, Масквой, Тулай, Арлом, вызвалення Беларусі. Танк. брыгада пад камандаваннем палк. Вайнруб вызначылася ў Вісла-Одэрскай аперацыі, вызваліла больш за 400 нас. пунктаў Польшчы, адна з першых уварвалася ў Берлін. Да 1955 у Сав. Арміі.