напха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца, стоўпіцца ўнутры чаго‑н.; набіцца. Цяпер я разумею: людзей, што напхаліся ў будыніну, мучыла ў тую мінуту гаркота і злосць на пакутлівую неўладкаванасць ночы. Мехаў.
2. Груб. Наесціся. Напхацца кашы. Напхацца бульбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наступа́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад наступаць 1.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які вядзе наступленне. Мікіта Палазок быў на левым флангу наступаючай часці. Колас.
3. у знач. наз. наступа́ючы, ‑ага, м. Той, хто наступае. Шарэнгі наступаючых.
4. Дзеепрысл. незак. ад наступаць 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
начава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак.
Спаць дзе‑н. усю ноч. Дома [хлопцы] выпілі па кубку малака з хлебам ды падаліся на вышкі. Цяпер яны начавалі на вышках, над хатай. Якімовіч. Сёння.. [Алег з бацькам] начавалі ў вялізным бары, які стаяў ля крутой лукавіны Дрыгвянкі. Гамолка.
•••
Дняваць і начаваць гл. дняваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мясцо́васць, ‑і, ж.
1. Пэўная частка зямной паверхні. Балоцістая мясцовасць. □ Нізкая вільготная мясцовасць змянілася ўзвышанай. В. Вольскі. Наўкола была адкрытая мясцовасць, і Ніне здавалася, што за ёй сочаць сотні варожых вачэй. Шчарбатаў.
2. Край, раён, акруга. Уся мясцовасць, якою.. [Назарэўскі] цяпер ішоў, была ўжо некалькі дзён савецкая. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праду́ха, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.
Разм.
1. Адтуліна для выхаду паветра, дыму, пары. — Вось і ўюны таксама шукаюць прадуху, каб падыхаць, значыцца... Ляўданскі.
2. перан. Тое, што дае выхад якім‑н. пачуццям, імкненням і пад. [Харытон:] — А цяпер вось у Булыгавым кутку асеў, а прадухі няма. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пракі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Расчысціць, вызваліць, кідаючы ў бакі тое, чым што‑н. засыпана, загрувашчана. — Трэ было б.. сцежку да склепа пракідаць.. Замяло, дык цяпер ні прыступу. Калюга.
2. Кідаць некаторы час. Пракідаць лапатай зямлю цэлы дзень.
пракіда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да пракі́даць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. У выразе: каб прымеў — калі б мог. Цяпер жа гэты лес быў такі мілы і жаданы, што каб прымеў, то абняў бы яго і цалаваў. Колас. Малецкая ўсёй сваёй істотай ненавідзела такіх бацькоў, каб прымела, дык немаведама што ім зрабіла. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пустэ́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пустэльні; уласцівы пустэльні. Пустэльны клімат. Пустэльная расліннасць.
2. Бязлюдны, пусты. Дом вялізны і прыгожы, па-гаспадарску агледжаны. Толькі асірацеў ён цяпер, стаў такі ціхі і пустэльны. М. Ткачоў. Дарога была пустэльная і ціхая, затое лес поўніўся птушыным рознагалоссем. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рагаві́к 1, ‑а, м.
Шчыльная зярністая горная парода бурага або шэрага колеру, якая ўтвараецца ад уздзеяння магмы на пароду.
рагаві́к 2, ‑а, м.
Палічка трохвугольнай формы ў куце хаты. На грудзях у яго [Уладыся] тады яшчэ матляўся крыж — цяпер ён ляжыць на рагавіку, загорнуты ў чыстую анучку. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́на, ‑ы, ж.
Абл. Металічная труба для сцёку дажджавой ці снегавой вады з даху; вадасцёк. Толькі цяпер угледзеў, што рына на доме вісіць зусім крыва. Карпюк. Калі ж, нарэшце, раннім ранкам Гром грымне, дождж заплешча ў рынах, Ён [Я. Колас] выйдзе радасны на ганак З усмешкай мудрай селяніна! Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)