ДАКРЫЯАДЭНІ́Т (ад грэч. dakryon сляза + адэн... + ...іт),
запаленне слёзнай залозы вока. Бывае востры і хранічны. Востры Д. найчасцей інфекц. паходжання Прыкметы: ацёк, боль, пачырваненне кан’юнктывы вонкавай часткі верхняга павека, можа павышацца тэмпература цела. Лячэнне тэрапеўтычнае. Хранічны Д. узнікае на фоне некат. хвароб (туберкулёз, сіфіліс, хвароба Мікуліча і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́МПУЛЬС СІ́ЛЫ,
вектарная велічыня роўная здабытку сярэдняга значэння сілы на прамежак часу яе дзеяння; асн. характарыстыка мех.ўдару. І.с. роўны змене імпульсуцела :
, дзе — сярэдняе значэнне сілы, Δt — прамежак часу дзеяння сілы. Адзінка І.с. у СІ — ньютан∙секунда (Н∙с).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́ННАЯ ЭМІ́СІЯ,
выпрамяненне іонаў з паверхні цвёрдага цела (эмітэра). Выклікаецца награваннем эмітэра (тэрмаіонная эмісія ці паверхневая іанізацыя) або бамбардзіроўкай першаснымі іонамі (іонна-іонная эмісія), электронамі (электронна-іонная эмісія ці дэсорбцыя электронным ударам) або фатонамі (фотадэсорбцыя). Выкарыстоўваецца для стварэння крыніц іонаў, дыягностыкі паверхні і прыпаверхневага слоя цвёрдых цел і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЎКІ, наўкі,
ва ўсходнеславянскай міфалогіі злыя духі, якія часта прыносяць смерць, русалкі. Паводле ўкр. павер’яў, у М. ператвараюцца дзеці, што памерлі да хрышчэння. Імя М. (наўкі) утворана ад наў (увасабленне смерці). Паводле міфалагічных уяўленняў, М. спераду маюць чалавечае цела, а спіны ў іх няма і таму відаць усе вантробы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЧНЫ́ ЧАРВЯ́К,
лічынка жука хрушчака мучнога. Пашыраны ўсюды. Шкоднік прадуктаў размолу зерня (мука, крупы і інш.), вотруб’я, макароны, сухароў, хлеба і інш.
Даўж. да 30 мм. Цела цыліндрычнае, цвёрдае, саламяна-жоўтае. Фаза лічынкі працягваецца 280—600 сут. Разводзяць у якасці корму для пеўчых птушак (салаўі і інш).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗЕРПІ́Н,
алкалоід расліны раўвольфіі, заспакаяльны і лек.гіпатэнзіўны сродак, C33H40N2O9. Прыгнечвае функцыю ц. н. с., у выніку чаго памяншаецца сісталічны і дыясталічны ціск. Выклікае стан эмацыянальнага спакою, зніжае рухальную актыўнасць, інтэнсіўнасць абменных працэсаў і т-ру цела. У некат. выпадках Р. выкарыстоўваецца пры павышанай функцыі шчытападобнай залозы, псіхозах.
3. Лёгкім пастукваннем пальцамі ці малаточкам па паверхні цела даследаваць стан унутраных органаў чалавека. Доктар выступаў хворага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абліпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Пакрыць з усіх бакоў чым‑н. ліпкім. Боты абліпаюць граззю.// Шчыльна прылягаць. Мокрая сукенка абліпала стан Сцёпы, яе ўсю калаціла ад холаду.Барашка.Толькі пад дажджом ісці было не дужа зручна: ушчэнт мокрая куртка агідна абліпала цела.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неакрэ́плы, ‑ая, ‑ае.
Які не паспеў акрэпнуць; слабы. Пад гімнасцёркай вызначаліся вострыя, неакрэплыя яшчэ плечы.Мележ.Здаецца, аж скрыпіць і просіцца дрэва, калі ў яго ўядаецца.. лязо сякеры, уядаецца ў жоўта-белае і цвёрдае, як высушаны сыр, зусім неакрэплае цела маладой сасны.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)