пансіяне́р, ‑а, м.

1. Навучэнец пансіёна (у 1 знач.).

2. Той, хто жыве ў пансіёне (у 2 знач.).

3. Той, хто карыстаецца пансіёнам (у 3 знач.).

[Фр. pensionnaire.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спекуля́нт

(ням. Spekulant, ад лац. speculans, -ntis = які наглядае)

1) той, хто займаецца спекуляцыяй, гандлюе з мэтай нажывы;

2) перан. той, хто імкнецца выкарыстаць што-н. у карыслівых мэтах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бабрало́ў, ‑лова, м.

Той, хто займаецца адловам баброў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бавоўнанарыхто́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто праводзіць нарыхтоўку бавоўны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарпу́ншчык, ‑а, м.

Той, хто палюе з гарпуном.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арсена́лец, ‑льца, м.

Той, хто працуе ў арсенале.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васкабо́й, ‑ю, м.

Той, хто працуе на васкабойні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваўначо́с, ‑а, м.

Той, хто займаецца часаннем воўны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

велаго́ншчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца веласіпедным спортам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верацённік, ‑а, м.

Той, хто займаецца вырабам верацён.