ПІСА́РА ((Pizarro) Франсіска) (каля 1479, г. Трухільё, Іспанія — 26.6.1541),
іспанскі канкістадор. Удзельнік экспедыцыі А. дэ Ахеды да берагоў Паўд. Амерыкі (1509) і заваявання тэр. Панамы (1510). У 1513 разам з В.Нуньесам дэ Бальбоа перасек Дар’енскі (цяпер Панамскі) перашыек і дасягнуў берагоў Ціхага акіяна. У 1532—36, выкарыстаўшы міжусобную барацьбу сярод інкаў, заваяваў і знішчыў іх дзяржаву Таўантынсую. У 1535 заснаваў г. Ліма. Жорстка задушыў паўстанне індзейцаў (1535—37). Забіты прыхільнікамі Д.Альмагра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМІСКУІТЭ́Т (ад лац. promiscuus змешаны, агульны),
хаатычныя палавыя зносіны са многімі партнёрамі. Пашыраны сярод падлеткаў. Да П. можа прывесці паталаг. павышаная палавая цяга (сексуальная растарможанасць узнікае пры пашкоджаннях глыбінных структур мозга, розных расстройствах псіхікі). Часта спалучаецца з алкагалізмам. У чалавечым грамадстве станаўленню норм шлюбу і формы сям’і папярэднічалі нічым не акрэсленыя адносіны паміж паламі. П. у жывёл — форма палавых зносін, пры якой за сезон размнажэння адбываецца хаатычнае спарванне з рознымі партнёрамі. Гл. таксама Панміксія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў (сапр.Краўзе) Іван Іванавіч
(н. 29.2.1920, г. Іркуцк, Расія),
расійскі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1959). Скончыў Маскоўскае вучылішча імя Глазунова (1943). У 1943—70 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Сярод партый; Барыс Гадуноў, Дасіфей («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Качубей («Мазепа» П.Чайкоўскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно); першы выканаўца партый Марозкі («Марозка» М.Красева), Бястужава («Дзекабрысты» Ю.Шапорына). Зняўся ў кінафільмах «Яўген Анегін», «Коннік без галавы». Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХЛЕ́НКА (Валянціна Леанідаўна) (н. 4.3.1931, г. Гомель),
бел. піяністка. Засл. дз. мастацтваў Беларусі (1995). Дачка Л.Р.Рахленкі і Л.І.Ржэцкай. Скончыла Бел. кансерваторыю (1954, кл. Р.Шаршэўскага), БДУ (1955). З 1958 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 1989 праф.). Яе майстэрства найб. выявілася ў выкананні твораў В.А.Моцарта, Ф.Шапэна, Р.Шумана, С.Пракоф’ева. Адна са стваральніц фартэпіяннай школы Беларусі. Сярод вучняў Дз.Марозаў, І.Юркоўская, А.Пятроў.
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1967), у 1969—74 выкладаў у ёй. Вучань А.Хачатурана. Сярод твораў рок-оперы «Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» (1976), «“Юнона” і “Авось”» (1981); сімфоніі, канцэрты з арк., творы для фп.; мюзіклы, у т. л. «Прыгоды Бураціна» (1975), музыка да кіна- і тэлефільмаў, у т. л. «Той самы Мюнхаўзен» (1980), «Праз церні да зорак» (1981), рамансы, песні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САНКТ-ПЕТЕРБУ́РГСКИЕ ВЕ́ДОМОСТИ»,
газета. Выдавалася ў 1728—1917 у Пецярбургу як працяг першай рус. газеты «Ведомости» (з 1914 выходзіла пад назвай «Петроградские ведомости»). Да 1874 выдавалася пры АН, з 1875 пры Мін-ве нар. асветы. Сярод рэдактараў М.В.Ламаносаў (1748—65). Асвятляла ўнутр. і знешнія паліт. падзеі, навуку, мастацтва, прам-сць, гандаль і інш. Выдавала дадатак «Месячные исторические, генеалогические и географические примечания в Ведомостях» (1728—42, першы рус. часопіс, назва мянялася).
рускі піяніст і педагог. Засл. дз. мастацтваў Расіі (1942). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1921, кл. Л.Нікалаева). З 1936 праф. Ленінградскай, з 1942 — Маскоўскай кансерваторый. Выкананне вызначалася непаўторнай інтэрпрэтацыяй, рамант. узвышанасцю, бліскучай тэхнікай, інтанацыйным і вобразным багаццем. У рэпертуары класічныя і рамант.фп. творы, у т. л. Ф.Шапэна, Ф.Ліста, Р.Шумана, А.Скрабіна. Сярод вучняў бел. піяніст-педагог Р.Шаршэўскі. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЬНІЦКА-КРАСНАПО́ЛЬСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала са жн. 1941 да вер. 1942 у в. Сельнікі і Краснаполле Расонскага р-на Віцебскай вобл. Аб’ядноўвала 10 чал. (кіраўнік С.І.Голубеў), мела сувязь з Расонскім патрыятычным падполлем. Падпольшчыкі распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, збіралі зброю, боепрыпасы, стваралі партыз. рэзерв, арганізоўвалі ўцёкі ваеннапалонных з краснапольскага лагера, праводзілі дыверсіі. У маі большасць падпольшчыкаў пайшла ў партызаны. У в. Сельнікі ў гонар падпольшчыкаў пастаўлена стэла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРА́НСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з вер. 1941 да студз. 1944 у в. Серабранка Журавіцкага (цяпер Рагачоўскага) р-на Гомельскай вобл. Аб’ядноўвала 14 чал. (кіраўнікі М.А.Дзмітрыеў, Н.І.Левянкова, М.Ц.Патапенка). Падпольшчыкі вялі агітацыю сярод насельніцтва, распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, разведданыя пра ням. гарнізоны ў Гомелі, Бабруйску, Рагачове, Слаўгарадзе, Карме, прадукты, медыкаменты, праводзілі дыверсіі, двойчы сарвалі вываз у Германію жыхароў вёскі.