Абл. Зрабіць што‑н. на злосць каму‑н.; насаліць каму‑н., даняць, дапячы. [Рыгор:] — Але вось наўмысля прыйду, вось каб табе сагразіць...Зарэцкі.[Бялькевіч:] — Ну, думаю, што ж нам у схованкі гуляць? Усё роўна Сімацкі туды мяне пашле. Ды і не хачу, каб ён падумаў, што гэтым можа мне сагразіць.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіро́п, ‑у, м.
1. Канцэнтраваны раствор цукру (звычайна з фруктовым ці ягадным сокам). Вішнёвы сіроп. □ [Тамара:] — Зайдзі да мяне, Антон. Я напаю цябе вадой. Толькі што прынеслі сіфон. І сіроп ёсць.Шамякін./уперан.ужыв.Ты сам адмахнуўся ад лёскату славы. Сіроп усхваленняў табе не па густу.Чарнышэвіч.
2. Густы адвар, прыгатаваны з сокаў лекавых траў.
[Фр. sirop.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссушы́ць, ссушу, ссушыш, ссушыць; зак., каго-што.
1. Зрабіць сухім, пазбавіўшы вільгаці; высушыць. Вятры ссушылі глебу.// Насушыць, поўнасцю выкарыстаць на сушку. Ссушыць усе яблыкі.
2.перан. Змучыць, знясіліць, давесці да крайняй схуднеласці. [Паўлінка:] А калі ж я ў матулькі жыла, Як вішанька ў садочку цвіла, Дасталася злому духу — мужыку, Ссушыў мяне, як ліпінку, у духу.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сталаўні́к, ‑а, м.
Разм. Той, хто сталуецца, харчуецца ў каго‑н. за плату. — А самі ж вы дзе жывяце? — запытаў Лабановіч. — На кватэры ў горадзе. Са мною жыве і мая маці, — адказаў Стась і дадаў: — Яна ў мяне сталаўнікоў утрымлівае.Колас.У свайго сталаўніка гаспадыня толькі спытала, адкуль ён і колькі прабудзе на возеры.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрэ́цца, стрэ́нуся, стрэ́нешся, стрэ́нецца; зак.
Разм. Тое, што і сустрэцца. Часта бачу, Трывожная, у сне, Як праводзіць мяне ён Дадому. А не знаю, Ці прыйдзецца мне Стрэцца з другам сваім невядомым.Дзеружынскі.Ужо за парогам Цімошка азірнуўся, стрэўся вачыма з Зосяй.Хомчанка.Лепей з воўкам у лесе стрэцца, як на панскай печы грэцца.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хмылі́цца, хмылюся, хмылішся, хмыліцца; незак.
1. Хітра, злосна ўхмыляцца.
2.(1і2ас.неўжыв.). Касавурыць вочы, прыціскаць вушы (пра коней). Пачуўшы Андрэя, [коні] сталі хмыліцца і круціцца ў праварынах — не падыходзь...Пташнікаў.Дэраш — так звалі мы [каня] — даволі-такі сцёр зубы, часта наравіўся, хмыліўся не толькі на чужых, а і на мяне самога.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цёмначы, прысл.
Разм. Цёмнай парой; зацемна. [Юрка] выйшаў з дому цёмначы, яшчэ над лесам стаяла ноч.Чарнышэвіч.— А звычайна калі ён [Мішэль] прыходзіў? — Як вячэрняя паверка канчаецца. Каб паспець і ў мяне пабыць, і яшчэ цёмначы назад, у лагер вярнуцца...Сачанка.// У цемнаце. — Завод вунь там, зусім блізка ад шашы. — Цёмначы не заўважыў, — сумеўшыся, апраўдваўся хлапец.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трашча́ць
1. kráchen vi (лопацца, грукатаць); knácken vi (хрусцець); knístern vi, prásseln vi (прыгарэнні);
у мяне́ галава́ трашчы́ць ад бо́лю mir platzt [brummt] der Kopf;
у мяне́ трашчы́ць галава́ ад спраў≅ ich weiß nicht, wo mir der Kopf steht;
трашча́ць па ўсіх швах in állen Fúgen kráchen, aus állen Nähten plátzen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
падману́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго і без дап.
1. Наўмысна сказаўшы няпраўду, увесці ў зман каго‑н. Завода па-ранейшаму не было.. «Адно з двух, — падумаў Васіль, — ці той сустрэчны [чалавек] падмануў мяне, ці сам ён, пэўна, не ведаў, дзе трактарны завод».Кулакоўскі.
2. Не выканаць абяцання, не апраўдаць чыіх‑н. спадзяванняў; падвесці, ашукаць. — А ты, капітан, не трывожся, — пачаў супакойваць.. [салдат]. — Раз абяцалі твае, што прышлюць каго-небудзь, значыць не падмануць.Чыгрынаў./уперан.ужыв.Яўхім з радасцю падумаў, што поле каля цагельні і ў гэты год не падманула, урадзіла ўсім.. на зайздрасць.Мележ.
3.Разм. Салгаць, абмануць. — А дзе ж твая, сынку, шапка? — раптам запытаўся ў мяне бацька.. Што мне было адказаць бацьку? Падмануць, сказаць, што згубіў?Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
1.(часцейуформедзеепрым.зал.пр.). Прывесці (прыводзіць) у стан паралічу, выклікаць (выклікаць) параліч. У яго паралізавана рука./убезас.ужыв.У выніку кантузіі яму паралізавала ногі.//перан. Прывесці (прыводзіць) у аняменне, нерухомасць. Відаць страх, які адразу паралізаваў дыверсанта, быў ужо пераадолены ім.Гамолка./убезас.ужыв.Я адчуў, як ад страху агортвае мяне хваля холаду і здранцвення. Мне спачатку паралізавала ногі, потым зайшлося сэрца, запякло ў скронях.Карпюк.
2.перан. Пазбавіць (пазбаўляць) здольнасці, магчымасці дзейнічаць; паслабіць (паслабляць) сілу, дзеянне чаго‑н. — Трэба паралізаваць нямецкія дывізіі яшчэ хаця б на некалькі тыдняў, хаця б да зімы.Шашкоў.Першая наша задача — паралізаваць чыгунку.Новікаў.Я заўсёды адчуваю старонкі позірк, ён перашкаджае, паралізуе мяне.Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)