1. Ужываецца гукапераймальны для абазначэння тупату. І раптам у гэтай цішыні чую шоргат .. «Туп-туп-туп», — .. [пацук] бяжыць да ложка, валочачы за сабою свой доўгі хвост.Арабей.
2.узнач.вык. Ужываецца для абазначэння дзеяння паводле знач. дзеясл. тупаць — тупнуць. Пляткарка [сарока] нагою Туп! — аж захрусцела, І пяро даўгое Выскубнула з цела.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́панне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. тупаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Кацярына Аляксееўна зачыняе за ім дзверы, каб не чутно было яе тупання, і зноў бярэцца за работу, якой, здаецца, не будзе канца.Палтаран.Тупанне дзесяткаў ног, дзікія вокрыкі чуліся па вуліцы, калі падпольшчыкі праскочылі пад мастом і пачалі прабірацца далей па раўку.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Устрымацца ад якога‑н. дзеяння, учынку; стрымацца. Не ўцярпеў панскі паляўнічы і расказаў людзям, што князь толькі на стаенніку гарцуе, а стралок з яго кепскі.С. Александровіч.— Якім, чаму ты піць не кінеш? Ты ж губіш сябе! Ты ж і сам гэта.. добра бачыш! — не ўцярпеў я.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цо́канне1, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. цокаць 1, а таксама гукі гэтага дзеяння. Далятаў спеў салаўя: цоканне, перабор, пошчак.Гурскі.Не чуваць аўтаматораў, .. Звонкіх цокання падкоў.Крапіва.
цо́канне2, ‑я, н.
Спец. Асаблівасць вымаўлення, якая заключаецца ў адсутнасці адрознення гукаў «ц» і «ч» і супадзенні іх у гуку «ц»; характэрна паўночнарускім гаворкам, часткова беларускім.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
fort=
аддз. дзеясл. прыстаўка, указвае на:
1) рух упе́рад: fórtbewegen ру́хацца ўпе́рад
2) працяг дзе́яння: sich fórtbilden прадаўжа́ць сваю́ адука́цыю
3) аддале́нне: fórtjagen праганя́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Патрушчэ́ліць ’паламаць у многіх месцах’ (в.-дзи.., Сл. ПЗБ). Паводле пашырэння можна аднесці да балтызмаў, — параўн. літ.triušketi ’хрусцець’. Не выключана магчымасць растлумачыць паходжанне на слав. глебе: параўн. рус.труск ’трэск, хруст; сухое галлё’, ст.-рус.трускъ ’трэск’, які Фасмер (3, 110) лічыць глухім варыянтам лексемы друзг > дру́згаць (гл.)/ Суфікс ‑эл‑ з экспрэсіўным значэннем шматразовага дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́шчына, рашчы́на, рошчы́на, рошчэ́на ’рошчына для хлеба, негустое цеста на дрожджах або з закваскай, якое пасля замешваюць’, ’цэментны, будаўнічы раствор’ (ТСБМ, Сержп., Рам. 8, ТС; ЛА, 4; Сл. Брэс., Байк. і Некр.), ’маладое цеста’ (Сцяшк.), ’кулага (страва)’ (Сл. Брэс.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑ін‑а са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’. Да расчыняць (< прасл.*orz‑činjati < *činiti > бел.чыні́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́ўба ’дзяўчынка-плакса’ (кіраў., Нар. сл.; мазыр., Мат. Гом.). Да раўці́ (гл.). Суфікс -ба ў беларускіх гаворках у адрозненне ад іншых славянскіх і балтыйскіх моў, дзе ён утварае адцягненыя назоўнікі, тут утварае асабовыя назоўнікі агульнага роду, абазначаючы асоб паводле ўласцівага ім дзеяння (Слаўскі, SP, 1, 61–62; Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 230–233; Сцяцко, Афікс. наз., 33).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трапе́ць ’баяцца, шалець ад страху’ (дзярж., Нар. сл.), ’станавіцца безразважным, праяўляць нястрыманасць, шаленства’ (Кал.). Непаўнагалосная форма, суадносная з рус.торопе́ть ’бянтэжыцца, пужацца’ (гл. тарапіцца2). Відаць, скарочанае ад трапе́нець ’вар’яцець, дурэць’ (гл. трапенне, трапёны) або дзеяслоў працяглага дзеяння ад трапіць2 (гл.). Малапераканальнае па фанетычных прычынах вывядзенне слова з літ.drebė́ti ’дрыжэць, трасціся’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 133).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэлья́ж ‘трохстворкавая люстра’ (ТСБМ). З рус.трельяж, якое з франц.treillage ‘крацістая загарадка’ < treille ‘альтанка з вінаграднай лазы’ < лац.trichila ‘альтанка’, у выніку скарачэння tricla ‘павільён’ — слова trīclīnium ‘трохмесны стол’ (SWO, 1980, 774; Голуб-Ліер, 488; Фасмер, 4, 98). Значэнне ‘трохстворкавае люстра’ развілося ў рускай мове, дзе ўзнікла ў выніку дзеяння народнай этымалогіі (ЕСУМ, 5, 628).