дзве гіпербалы, ураўненні якіх у адной і той жа сістэме каардынат адрозніваюцца знакам свабоднага члена: x2/a2−y2/b2 = 1 іx2/a2−y2/b2 = −1. Маюць агульныя асімптоты; сапраўдная вось адной з іх з’яўляецца ўяўнай воссю другой і наадварот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУПЫ́ШКАў раслін,
зародак парастка. Мае кароткую вось (сцябло) з конусам нарастання на верхавінцы і шчыльна размешчанае на восі зародкавае лісце, якое ўкрывае восьі адно аднаго (вегетатыўная П.), або мае, акрамя таго, зародкі кветак і суквеццяў (генератыўная П.). Вонкавыя лісцевыя органы ахоўваюць унутр. мерыстэматычную ч. ад высыхання і пашкоджвання і ўтвараюць у П. цёмную вільготную камеру. Кветкавая П., што мае 1 кветку, наз.бутонам. Адрозніваюць верхавінкавыя (тэрмінальныя) П. — забяспечваюць рост парастка ў даўжыню, і бакавыя (пазушныя) — забяспечваюць галінаванне і развіццё сістэмы парасткаў. У шматгадовых раслін П. перажываюць перыяд спакою, які звычайна звязаны з неспрыяльнымі ўмовамі, і з надыходам цёплага або вільготнага сезона даюць парасткі (П. ўзнаўлення). Спячыя П. захоўваюць жыццяздольнасць на працягу гадоў і пры пашкоджанні ч. ствала і галін, якія знаходзяцца вышэй, з іх развіваюцца т.зв. вадзяныя парасткі, часта у выглядзе пнёвых парасткаў. Гэтая ўласцівасць выкарыстоўваецца пры фарміраванні кроны пладовых ідэкар. дрэў. З прыдаткавых П. на каранях утвараюцца каранёвыя атожылкі. Многія П. служаць для вегетатыўнага размнажэння, а т.зв. вывадкавая П. (напр., у брыяфілуму) — для жыванараджэння ў жывародных раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВО́ЙНАЕ ПРАМЕНЕПЕРАЛАМЛЕ́ННЕ,
падваенне светлавых прамянёў пры праходжанні праз анізатропнае асяроддзе (напр., крышталь). Абумоўлена залежнасцю пераламлення паказчыка дадзенага асяроддзя ад напрамку эл. вектара светлавой хвалі (гл.Анізатрапія ў фізіцы, Крышталяоптыка).
Пры падзенні светлавой хвалі на анізатропнае асяроддзе ў ёй узнікаюць 2 хвалі з узаемна перпендыкулярнымі плоскасцямі палярызацыі (гл.Палярызацыя святла). У аднавосевых крышталях адна з хваль мае плоскасць палярызацыі, перпендыкулярную да плоскасці, якая праходзіць праз напрамак праменя святла і аптычную вось крышталя (звычайны прамень), плоскасць палярызацыі другой хвалі паралельная гэтай плоскасці (незвычайны прамень). Скорасць распаўсюджвання звычайнай хвалі і яе паказчык пераламлення не залежаць ад напрамку распаўсюджвання, а скорасць і паказчык пераламлення незвычайнай хвалі — залежаць, і для яе парушаюцца звычайныя законы пераламлення, напр., незвычайны прамень не можа ляжаць у плоскасці падзення. П.п. назіраецца таксама ў асяроддзях са штучнай анізатрапіяй, напр., пры накладанні эл. поля (Кера эфект), магн. поля (Катона—Мутона эфект) або поля пругкіх сіл (гл.Палярызацыйна-аптычны метад даследаванняў, Фотапругкасць).
Падвойнае праменепераламленне ў аднавосевым крышталі: 1 — падаючы прамень, 2 — крышталь, 3 — звычайны прамень, 4 — незвычайны прамень, α — вугал падвойнага праменепераламлення, OZ — аптычная вось крышталю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вот, часціца.
Тое, што івось 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТРА́СА (ад ням. Trasse напрамак лініі, шляху),
1) лінія, якая вызначае напрамак руху ці гранічную вось дарогі, канала, чыгункі, лініі электраперадач і сувязі, трубаправода іінш. 2) Устаноўлены маршрут рэгулярных палётаў самалётаў, руху воднага транспарту паміж вызначанымі пунктамі; таксама іншая дарога, якая злучае важныя аб’екты, населеныя пункты.
3) Вогненны ці дымавы след у паветры, які пакідае трасіруючая куля, снарад і пад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАРО́Т (вярчэнне) у геаметрыі, від руху, пры якім хоць адзін пункт прасторы застаецца нерухомы. Пры авароце на плоскасці ёсць толькі адзін нерухомы пункт — цэнтр авароту; пры авароце ў прасторы ёсць адна нерухомая прамая — вось авароту. Кожны рух у прасторы, які адрозніваецца ад зруху і люстранога адбіцця, можна атрымаць шляхам авароту вакол некаторай (імгненнай) восі і наступнага зруху ўздоўж гэтай восі (вінтавы рух).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вандро́вішча, ‑а, н.
Месца вандроўкі, прыстанішча вандроўнікаў. Івось ужо за мной рака, Агні вандровішчаў знаёмых, Івось мой цень на ледніках, І голас на вяршынях стромых!Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́дзека ’вось тут’ (Шат., Жд., 1, Шатал.). Рус.во́дека ’тс’. Ад водзе (гл.) пры дапамозе часціцы ка (Карскі 2–3, 65 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЗАВІТО́К АНЬЕ́ЗІ,
плоская алгебраічная крывая 3-га парадку. Ураўненне ў прамавугольных каардынатах
, дзе a — дыяметр утваральнай акружнасці з цэнтрам у пункце (0; a/2). Мае асімптоту — вось Ox; максімум дасягаецца ў пункце (0; a); плошча паміж крывой і асімптотай S = Πa2. Назва ад прозвішча італьян. матэматыка М.Аньезі, які вывучаў яе (1748).