цыстаско́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Медыцынскі інструмент для агляду поласці мачавога пузыра.

|| прым. цыстаско́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bass​3 [beɪs] adj. басо́вы; ні́зкі (пра голас, інструмент нізкага рэгістра)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

электрамузы́чны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: электрамузычны інструмент — інструмент, пры ігры на якім электрычная энергія пераўтвараецца ў гукавую.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

басэ́тля, -і, мн. -і, -яў, ж.

Самы вялікі струнны смычковы інструмент нізкага рэгістра; кантрабас.

|| прым. басэ́тлевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абушо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

1. гл. абух.

2. Ручны інструмент для абколвання пластоў ломкіх горных парод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Маленькая ручная піла.

2. Інструмент для догляду пазногцяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клавесі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Даўнейшы клавішна-струнны шчыпковы музычны інструмент, папярэднік фартэпіяна.

|| прым. клавесі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мікро́метр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Інструмент для вымярэння вельмі малых лінейных памераў.

|| прым. мікраметры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

секста́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Вугламерны інструмент, які выкарыстоўваецца ў мараходстве, авіяцыі і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

przyrząd, ~u

м. інструмент, прылада

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)