зварка, пры якой дэталі злучаюць награваннем месца кантакту эл. токам і адначасовым сцісканнем (асаджваннем); адзін з найб. прадукцыйных спосабаў зваркі. Бывае кропкавая, стыкавая, шыўная (ролікавая) і рэльефная; зварка аплаўленнем (месца злучэння награваюць да аплаўлення), супраціўленнем (да пластычнага стану) і кандэнсатарная (з выкарыстаннем імпульсаў ад батарэі кандэнсатараў).
Найб. пашырана кропкавая К.з., пры якой асобнымі кропкамі-кружкамі злучаюць ліставыя канструкцыі ў нахлёст. Пры стыкавой зварцы дэталі злучаюць па ўсёй плошчы сутыкнення (дрот, арматура, трубы, рэйкі і інш.). Пры шыўнай К.з. (робяць ролікамі-электродамі) кожная зварная кропка перакрывае папярэднюю і ўтварае зварное шво; пры рэльефнай месца зварных кропак вызначаецца загадзя створанымі выступамі. Для К.з. выкарыстоўваюць машыны (устаноўкі) з канструктыўна аб’яднанымі зварачным трансфарматарам (пераўтваральнікам) і мех. прыстасаваннем для сціскання дэталей.
Схемы кантактавай зваркі: а — стыкавой; б — кропкавай; в — шыўнай (ролікавай); 1 — дэталі, якія зварваюцца; 2 — электроды; 3 — зварачны трансфарматар; P — сіла, што сціскае дэталі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІГНА́ЛЬНЫЯ СІСТЭ́МЫ,
сістэмы ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца ў кары вял. паўшар’яў галаўнога мозга пры паступленні ў яе імпульсаў ад вонкавых і ўнутр. раздражняльнікаў. Забяспечваюць дакладнае ўзаемадзеянне ч. арганізма і тонкае прыстасаванне арганізма да навакольнага асяроддзя. Тэрмін «С.с.» ўведзены І.П.Паўлавым (1932), які вылучыў агульную для жывёл і чалавека першую сігнальную сістэму і спецыфічную толькі для чалавека другую сігнальную сістэму. Першая сігнальная сістэма — сістэма канкрэтных, адчувальна непасрэдных вобразаў рэчаіснасці, якія фіксуюцца мозгам чалавека і жывёл у форме адчуванняў і ўспрыманняў. З’яўляецца сукупнасцю шматлікіх (нават вельмі складаных) умоўных і безумоўных рэфлексаў на непасрэдныя раздражняльнікі або іх сляды, на яе аснове функцыянуе вышэйшая нервовая дзейнасць. У чалавека характарызуецца большай, чым у жывёл, скорасцю нерв. працэсаў, рухомасцю, утварэннем умоўных рэфлексаў вышэйшых парадкаў. Першая і другая С.с. функцыянуюць у цесным узаемадзеянні і адзінстве, пры гэтым у чалавека другая С.с. адыгрывае вядучую ролю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕГРАФІ́Я (ад тэле... + ...графія),
галіна навукі і тэхнікі, якая ахоплівае вывучэнне прынцыпаў пабудовы тэлеграфнай сувязі, распрацоўку спосабаў і апаратуры перадачы і прыёму тэлегр. сігналаў, а таксама ацэнку якасці перадачы інфармацыі па тэлегр.каналах сувязі. З дапамогай Т. перадаюцца на вял. адлегласці літарна-лічбавыя тэксты (літарадрукавальная Т.) ці нерухомыя адлюстраванні (фотатэлеграфія, або факсімільная сувязь), а таксама вядуцца дакументальныя перагаворы.
Уключае раздзелы: коды тэлеграфныя; канцавая тэлегр. апаратура (тэлеграфныя апараты, у т. л.літарадрукавальныя апараты і факсімільныя апараты, трансмітэры, рэперфаратары і інш.); тэлегр. каналы і сеткі (з тэлеграфнымі станцыямі і інш.). У літарадрукавальнай Т. з дапамогай тэлегр. апарата алфавіт паведамлення пераўтвараецца ў паслядоўнасць сігналаў — імпульсаў пастаяннага або пераменнага току пэўнай велічыні і працягласці, якія перадаюцца па правадных, кабельных, аптычных і інш.лініях сувязі. На прыёмным баку паслядоўнасць імпульсаў уздзейнічае на прыёмны тэлегр. апарат, які друкуе тэкст. Пры тэлеграфаванні пераменным токам выкарыстоўваюцца розныя віды мадуляцыі ваганняў, для пераўтварэння знакаў перадавальных паведамленняў у кодавыя словы — міжнародны код № 2 (МТК-2), які ў краінах СНД дапоўнены рус. алфавітам. Скорасць тэлеграфавання вызначаецца ў бодах. Для лепшага выкарыстання ліній сувязі выкарыстоўваецца дуплекснае (сустрэчнае) тэлеграфаванне, якое дае магчымасць адначасова весці перадачу і прыём на адным канале сувязі (гл.Дуплексная сувязь). У фарміраванні адзінай інфармацыйнай прасторы роля Т. зменшылася ў сувязі з шырокім укараненнем тэлематыкі (відэатэкс, тэлефаксі г.д.) і глабальнай сеткі перадачы даных — Інтэрнета.
Развіццю Т. садзейнічалі працы і вынаходствы П.Л.Шылінга, С.Ф.Б.Морзе, Б.С.Якобі, Э.В.Сіменса, Ж.М.Э.Бадо, Р.Р.Ігнацьева, А.Ф.Шорына, Л.І.Трэмля і інш.
Тэлеграфія: а — прылады тэлеграфа П.Л.Шылінга (1 — прыёмнік аднастрэлачны; 2 — прыёмнік шасцізначнага кода; 3 — перадатчык шасцізначнага кода; 4 — прыёмнік выкліку); б — друкавальны прыёмны апарат Морзе (1 — друкавальны дыск; 2 — рычаг, які прыцягваўся шпуляй 3 і прыціскаў дыск да папяровай стужкі); в, г — знешні выгляд і схема літарадрукавальнага апарата Б.С.Якобі (1 — электрамагніты; 2 — стужкі; 3 — сінхронныя колы з выгравіраванымі літарамі і лічбамі; 4 — лінія; К — кантакт, замыканнем якога перадаецца патрэбны знак паміж станцыямі I і II).
Літ.:
Усольцев А.Г. Телеграфия сегодня и завтра. М., 1971;
Павлова Г.Ф., Павлов К.М. Основы телеграфии и телеграфные аппараты. М., 1975;
Марценицен С.И., Новиков В.В. 150 лет отечественному телеграфу. М., 1982;
Сети связи: Каналообразующая и коммутационная телеграф. аппаратура: Справ. М., 1986;
Стеклов В.К. Телеграфия и системы передачи данных. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́НЫ (ад грэч. iōn які ідзе),
электрычна зараджаныя часціцы, якія ўтвараюцца ў выніку страты ці набыцця электронаў атамамі або групамі хімічна звязаных атамаў. Зарад І. кратны элементарнаму эл. зараду. Дадатныя І. наз.катыёнамі (напр., катыёны алюмінію Al3+, амонію NH44+), адмоўныя — аніёнамі (напр., аніёны хлору Cl−, сернай к-ты SO42-). Тэрмін «І.» прапанаваны М.Фарадэем (1834).
У свабодным стане існуюць у газавай фазе (у плазме). У кандэнсаваных фазах звязаны (узаемадзейнічаюць) з часціцамі, што іх акружаюць (І. процілеглага знака ў крышталях і расплавах, з нейтральнымі малекуламі — у растворах; гл.Гідратацыя, Сальватацыя). Асн. структурныя характарыстыкі І. у кандэнсаванай фазе — іонны радыус і каардынацыйны лік. У эл. полі І. пераносяць электрычнасць: катыёны — да адмоўнага электрода (катода), аніёны — да дадатнага (анода); адначасова адбываецца перанос рэчыва, што адыгрывае значную ролю ў электролізе, пры іонным абмене. Удзельнічаюць у хім. рэакцыях (як каталізатары, прамежкавыя часціцы), геахім. працэсах, працэсах абмену рэчываў у жывым арганізме (функцыянаванне біял. мембран, праводнасць нерв.імпульсаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧУ́ЦЦЯЎ О́РГАНЫ,
высокаспецыялізаваныя органы, з дапамогай якіх чалавек і жывёлы атрымліваюць інфармацыю з навакольнага асяроддзя.
Кожны П.о. складаецца з адчувальных (рэцэптарных) нерв. клетак і дапаможных структур; трансфармуе ў працэс нерв. ўзбуджэння толькі пэўны від энергіі, які ўздзейнічае на рэцэптары і перадае інфармацыю ў ц. н. с. Уяўляюць сабой сенсорныя сістэмы, складаюцца з 3 ч.: перыферычнай (рэцэптары), прамежкавай (перадача нерв.імпульсаў па правадных шляхах да падкоркавых цэнтраў), цэнтральнай (кара галаўнога мозга, дзе адбываецца аналіз і сінтэз адчуванняў). У залежнасці ад асаблівасцей развіцця, будовы, функцый нерв. і гліяльных кампанентаў П.о. падзяляюцца на 3 групы. Да 1-й адносяцца зроку органы і нюху органы; рэцэптарныя клеткі органаў зроку і нюху — нерв. (нейрасенсорныя). 2-я група: слыху органы, смаку органы, раўнавагі органы, утрымлівае гліяльныя клеткі (сенсаэпітэліяльныя), якія ўспрымаюць раздражненне і перадаюць узбуджэнне адчувальным нерв. клеткам. 3-я група: рэцэптарныя інкапсуляваныя і неінкапсуляваныя цельцы (перыферычныя ч. аналізатараў дотыку, ціску і інш.). П.о. садзейнічаюць найб. дасканаламу прыстасаванню арганізма да навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРМАЖЭ́ННЕў фізіялогіі,
актыўны нервовы працэс, які прыгнечвае або прадухіляе ўзбуджэнне. Адбываецца пры ўзаемадзеянні медыятара з постсінаптычнай мембранай шляхам гіперпалярызацыі, якая зніжае ўзбудлівасць. Існуюць медыятары, здольныя выклікаць працэсы Т. і ўзбуджэння (напр., ацэтылхалін), медыятары Т. (напр., гліцын у спінным мозгу) і тармазныя нейроны (напр., клеткі Рэншоу спіннога мозга). Адрозніваюць Т. перыферычнае (адбываецца ў сінапсах на мышачных і залозістых клетках), цэнтральнае (рэалізуецца ў межах ц. н. с.), прэсінаптычнае і постсінаптычнае (у міжнейронных сінапсах), безумоўна- і ўмоўнарэфлекторнае (гл.Вышэйшая нервовая дзейнасць). Ва ўзбудлівых сінапсах Т. дзейнасці нейрона часам узнікае пад уплывам празмернага паступлення нерв.імпульсаў — песімальнае Т. (гл.Парабіёз). Ахоўнае Т. засцерагае нерв. цэнтры ад моцнага раздражнення або ператамлення. Складаныя каардынацыйныя ўзаемадзеянні паміж Т. і ўзбуджэннем — аснова нармальнай дзейнасці органаў і тканак, фарміравання паводзінскіх звычак у працэсе выспявання арганізма, эвалюцыі аналітычна-сінт. дзейнасці мозга.
Літ.: Анохин П.К. Внутреннее торможение как проблема физиологии. М., 1958; Судаков К.В. Общая теория функциональных систем. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сігна́л, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Умоўны знак (зрокавы або гукавы) для перадачы на адлегласць якога-н. паведамлення, распараджэння, каманды і пад.
С. дакладнага часу.
С. сірэны.
Прагучаў с. хуткай дапамогі.
2.перан. Тое, што з’яўляецца прычынай, служыць штуршком да якога-н. дзеяння ў адказ.
Сігналам да шырокай дыскусіі паслужыў газетны артыкул.
3.перан. Папярэджанне, паведамленне аб чым-н. непажаданым.
С. з інспекцыі.
4. Імпульс або група імпульсаў электрамагнітнай энергіі.
|| прым.сігна́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
○
Першая сігнальная сістэма (спец.) — сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца ў жывёлы і чалавека пры ўздзеянні канкрэтных раздражняльнікаў.
Другая сігнальная сістэма (спец.) — уласцівая чалавеку сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца пры ўздзеянні моўных сігналаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВАВЕНА́РГ (Vauvenargues) Люк дэ Клап’е (6.8.1715, г. Экс-ан-Праванс, Францыя — 28.5.1747),
французскі пісьменнік-мараліст, філосаф. Майстар афарыстычнага жанру. Першы літ. вопыт — «Разважанне пра свабоду» (нап. 1737), пазней разгорнуты ў «Трактаце пра свабоду волі». З 1743 перапісваўся з Вальтэрам. У 1745 напісаў «Разважанне пра няроўнасць багаццяў». У 1746 выдаў адзіную прыжыццёвую кнігу «Уводзіны ў пазнанне чалавечага розуму, а таксама Роздумы і максімы на розныя тэмы», дапоўненую «Парадоксамі і новымі роздумамі і максімамі». У цэнтры ўвагі Вавенарга — чалавечая прырода, якую ён лічыць зыходным пунктам чалавечых пачуццяў, інстынктаў, імпульсаў паводзін, з ёй ён звязвае ўяўленне пра спрадвечную дабрыню чалавека. Пачуццё ён супрацьпастаўляе розуму, сцвярджае перавагу першага і шукае шляхі прымірэння паміж імі. Жанравыя і кампазіцыйныя асаблівасці прозы Вавенарга (афарыстычныя разважанні і максімы) ідуць ад класічнай традыцыі 17 ст. Яго меркаванні пра класікаў л-ры 17 ст. і сучаснікаў больш кансерватыўныя. Аўтар серый «Характары» і «Дыялогі».
Тв.:
Oeuvres. Paris, 1981;
Рус.пер. — Введение в познание человеческого разума;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕАЗНАЧА́ЛЬНАСЦЕЙ СУАДНО́СІНЫ,
фундаментальныя суадносіны квантавай механікі, якія ўстанаўліваюць межы дакладнасці адначасовага вызначэння пэўных пар фіз. велічынь, у прыватнасці — кананічна спалучаных дынамічных пераменных, напр., каардынаты і імпульсу мікрачасціцы. Устаноўлены В.К.Гайзенбергам (1927) пры аналізе ўяўных эксперыментаў па вымярэнні каардынат і імпульсаў квантавага аб’екта.
Вынікаюць з карпускулярна-хвалевай прыроды квантавых аб’ектаў, фармальна — з уласцівасцей тых матэм. аб’ектаў (аператараў), якія апісваюць фіз. велічыні ў апараце квантавай механікі. Запісваюцца ў выглядзе няроўнасцей віду
, дзе
і
— неазначальнасці (сярэднеквадратычныя адхіленні ад сярэдніх значэнняў) аператараў каардынаты і кампаненты імпульсу адпаведна;
, дзе h — Планка пастаянная. Такія ж суадносіны выконваюцца для каардынат y і z і адпаведных кампанентаў імпульсу. Аналагічныя суадносіны маюць месца і для інш. пар фіз. характарыстык мікрааб’ектаў, напр., энергіі і часу жыцця сістэмы ў зададзеным стане, вугла павароту вакол зададзенай восі і праекцыі на яе моманту імпульсу. Н.с. вызначаюць спосаб найпрасцейшых ацэнак колькасных характарыстык квантавых сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПАРЦЫЯНА́ЛЬНЫ ЛІЧЫ́ЛЬНІК,
газаразрадная прылада для рэгістрацыі іанізавальных выпрамяненняў, выхадны сігнал якой прапарцыянальны энергіі зарэгістраванай часціцы.
Зараджаная часціца пры праходжанні праз газ, які запаўняе П.Л., стварае на сваім шляху іон-электронныя пары, лік якіх залежыць ад энергіі, страчанай часціцай у газе. У адрозненне ад іанізацыйнай камеры анодная нітка П.л. мае малую таўшчыню (да 0,1 мм і менш), у выніку чаго электроны паблізу ад яе набываюць энергію, дастатковую для другаснай іанізацыі і на анод прыходзіць лавіна электронаў. Паводле энергет. раздзялення П.л. пераўзыходзіць сцынтыляцыйны лічыльнік, але саступае паўправадніковаму дэтэктару, аднак у адрозненне ад яго дазваляе працаваць у вобласці энергій, меншых за 1 кэВ У фізіцы высокіх энергій пашыраны прапарцыянальныя камеры, што налічваюць некалькі дзесяткаў тысяч П.л., далучаных да ЭВМ, якая запамінае і апрацоўвае інфармацыю. П.л. выкарыстоўваюцца ў ядз. фізіцы, фізіцы касм. прамянёў, астрафізіцы, тэхніцы, медыцыне, геалогіі і інш.
Схема прапарцыянальнага лічыльніка: 1 — нітка-анод; 2 — акно; 3 — крыніца часціц; 4 — катод; 5 — крыніца высокага напружання; 6 — лічыльнік імпульсаў; а — вобласць дрэйфу электронаў, б — вобласць газавага ўзмацнення; R — супраціўленне нагрузкі.