3. Выпуклая частка нагі ад пальцаў да шчыкалаткі, над ступнёй.
Боты ціснуць у пад’ёме.
◊
Лёгкі (або цяжкі) на пад’ём (разм.) — лёгка (або з цяжкасцю) адважваецца ісці, ехаць, рухацца, рабіць што-н.
|| прым.пад’ёмны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прамаліне́йны, ‑ая, ‑ае.
1.Які размешчаны, ідзе па прамой лініі. Прамалінейны рух. Прамалінейныя вуліцы.
2.Які дзейнічае прама, адкрыта, па перакананню. Прамалінейны чалавек. Прамалінейны адказ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бядо́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм.Які мае адносіны да бядоты; цяжкі, гаротны. Бядотнае становішча. □ Ідзе ён [Назым Хікмет] па сухменнай, бядотнай Анатоліі!Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штуртро́с, ‑а, м.
Спец. Ланцуг або трос на судне, якіідзе ад штурвала да руля і служыць для павароту руля.
[Гал. stuurtros.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЕРЫ́ЛА (Perilla),
род кветкавых раслін сям. губакветных. 5 відаў. Пашыраны ў Паўд., Усх. і Паўд.-Усх. Азіі. Як тэхн., алейная і дэкар. расліна культывуецца П. кустовая (P.frutescens); яе разнавіднасць — П. кустовую нанкінскую — у Кітаі і Японіі вырошчваюць як алейную, эфіраалейную і салатную культуру, а ў Зах. і Усх. Еўропе, ЗША — як дэкаратыўную.
П. кустовая — аднагадовая расліна са стрыжнёвым коранем, які паглыбляецца ў глебу да 1 м і болей. Прамастойнае. выш. да 1,5 м, сцябло галінастае, 4-граннае, густа апушанае. Лісце доўгачаранковае, шырокаяйцападобнае, пільчатазазубранае, апушанае, зялёнага або фіялетава-зялёнага колеру з-за антацыяну. Дробныя кветкі ў гронкападобных суквеццях, апушаныя. Плод — арэшак. Насенне мае 40—45% тэхн. алею, які пры высыханні ўтварае трывалую, бліскучую, антыкаразійную плёнку. Выкарыстоўваецца ў лакафарбавай, аўтамаб., суднабуд. і электратэхн. прам-сцях. Жмых Макуха ідзе на корм жывёле.