горад у цэнтр.ч. Іспаніі, у Новай Кастыліі, на р. Таха. Адм. ц. аўтаномнай вобл. Кастылія-Ламанча і прав. Таледа. Каля 70 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Стараж. рамесніцкі цэнтр (вытв-сць металавырабаў, у т. л. атрыбутаў карыды — клінкі, бандэрыльі і інш.; керамічных, шаўковых, шарсцяных вырабаў). Турызм.
У старажытнасці паселішча іберыйскага племя карпетанаў. У 192 да н.э. заваяваны рымлянамі. Пры вестготах стаў сталіцай (з 567) іх дзяржавы і гал.рэліг. цэнтрам (сіноды 400, 589 і інш.). У 713 заваяваны арабамі (наз. Тулайтула), быў важным гасп., паліт. (з 1031 сталіца эмірата) і культ. цэнтрам. Адваяваны ў 1085 Альфонсам VI Храбрым (гл. ў арт.Альфонсы). З 1087 сталіца Кастылі і і гал.паліт. (картэсы 1480, 1502, 1538), гасп. (выраб шоўку. сукна, зброі, керамікі; у 1-й пал. 16 ст. — 50 тыс. рамеснікаў), гандл. і культ.цэнтр. У 1520—21 Т. — гал. цэнтр паўстання камунерас Пасля пераносу сталіцы ў 1561 у Мадрыд страціў былое значэнне. У час грамадз. вайны 1936—39 цэнтр франкістаў.
Горад захаваў сярэдневяковую планіроўку. Захаваліся рэшткі рым. цырка, акведука, умацаванняў і мастоў 13—15 ст. Сярод помнікаў маўрытанскай архітэктуры: вароты Пуэрта Бісагра Антыгуа (9 ст.) і Пуэрта дэль Соль (12 ст.: абодва перабудаваны ў 14 ст.); касцёлы Санта-Крыста дэ ла Лус (б. мячэць Баб Мардум, 960), Санта-Марыя ла Бланка (б. сінагога. 1180—13 ст.), Санта-Томе (14 ст.), Санта-Дамінга эль Антыгуа (позні рэнесанс, інтэр’еры абодвух жывапіс Эль Грэка), гатычны сабор (1226—1493, арх. А. і Э. дэ Эгас і інш.; шматлікія капэлы, вітражы, разныя лавы, рэтабла 14—16 ст.), замак Алькасар (13—18 ст.). Горад абвешчаны нац. запаведнікам старадаўняга дойлідства. гіст. цэнтр уключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны Музеі: Дом-музей Эль Грэка. археал. правінц., Лерма (маст. збор).
Літ.:
Малицкая К.М. Толедо — старая столица Испании. М., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАДА́Н,
горад на ПдЗ Ірана, у Хузістане. 387 тыс.ж. (1993). Марскі порт на р. Шат-эль-Араб, за 50 км ад яе ўпадзення ў Персідскі заліў. Трансп. вузел. Чыгункай злучаны з Тэгеранам. Буйны цэнтр нафтаперапрацоўкі: нафтаперапр.з-д, нафтахім. комплекс па выпуску аміяку, звадкаванага газу і інш. Нафтаправоды ў Тэгеран, Ісфахан, Бендэр-Шахлур, на в-аў Харк у Персідскім заліве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ТБАРА, Бахр-эль-Асуад,
рака ў Эфіопіі і Судане, правы прыток Ніла. Даўж. 1120 км. Пачынаецца з Эфіопскага нагор’я, на Пн ад воз. Тана, цячэ пераважна па Суданскім плато. Гал. прыток Тэкэзэ (справа). У сухі перыяд года ў ніжнім цячэнні перасыхае. У перыяд летніх дажджоў (ліп.—ліст.) дасягае Ніла. Сярэднегадавы расход вады 32 м³/с. ГЭС. Каля вусця Атбары — г. Атбара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТЭ́Р (Aterian),
археалагічная культура сярэдняга палеаліту ў Паўн. Афрыцы (каля 30—19 тыс.г. назад). Назва ад стаянкі каля г. Бір-эль-Атэр (Алжыр). Сярод помнікаў — гроты і стаянкі на адкрытай мясцовасці. Насельніцтва займалася паляваннем на насарогаў, газеляў, сланоў і інш.Найб. характэрныя прылады — крамянёвыя тронкавыя і лістападобныя наканечнікі стрэл з двухбаковай апрацоўкай. Некат. прылады (бакавыя скрабкі, адшчэпы) нагадваюць мусцьерскія.
венесуэльскі архітэктар. Скончыў Нац. школу прыгожых мастацтваў у Парыжы (1928). Працаваць пачаў у гіст. стылях, з канца 1940-х г. перайшоў на пазіцыі функцыяналізму. Яго пабудовы вызначаюцца маст. выразнасцю канстр. сістэм, дынамічнасцю кампазіцыі, выкарыстаннем скульптуры, жывапісу, мазаікі (комплексы універсітэцкага гарадка, 1944—57, жылых кварталаў Эль-Параіса, 1952—54 у Каракасе і інш.). Аўтар кнігі «Каракас учора і сёння» (1950).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГХОР, Эль-Гор,
тэктанічная ўпадзіна ў Зах. Азіі, у Ізраілі, Сірыі і Іарданіі. Даўж. з Пн на Пд каля 200 км, шыр. да 25 км. У межах Гхора — даліна р. Іардан, Тыверыядскае воз. і Мёртвае м., узровень якога на 395 м ніжэй узроўню акіяна (на яго беразе самае нізкае месца на сушы Зямлі). Упадзіна акаймавана стромкімі спадзістымі схіламі выш. 1000—1400 м. Клімат і расліннасць паўпустынныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАВА́Р,
газанафтавае радовішча ў Саудаўскай Аравіі, адно з найбуйнейшых у свеце. За 20 км на З ад г.Эль-Хуфуф. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1948, распрацоўваецца з 1951. Пач. запасы нафты 10 136 млн.т, газу 1013 млрд.м³. Паклады на глыб. 1,5—3 км. Шчыльн. нафты 850—865 кг/м³. Свідравіны фантануючыя. Нафтаправоды ў парты Рас-Танура і Янбу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРУ́Н,
рака ў Іране, левы прыток р. Шат-эль-Араб.Даўж. 820 км, пл.бас. каля 60 тыс.км². Вытокі ў гарах Загрос, верхняе і сярэдняе цячэнні ў цяснінах і міжгорных катлавінах, ніжняе — па Месапатамскай нізіне. Веснавое разводдзе, летнія дажджавыя паводкі, асенне-зімовая межань. Сярэдні расход вады 770 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння, частка сцёку па тунелі паступае ў Ісфаханскі аазіс. Суднаходная да г. Ахваз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́БАТ, Бахр-эль-Асфар,
рака ў Судане (вярхоўі ў Эфіопіі), правы прыток р. Белы Ніл. Утвараецца ад сутокаў рэк Бара і Пібар. Даўж. ад вытоку р. Бара 730 км, пл.бас. каля 350 тыс.км². Цячэ па горнай і ўзгорыстай мясцовасці. Мнагаводная летам і восенню, зімой і вясной многія прытокі перасыхаюць. Сярэдні расход вады 412 м³/с. Суднаходная ў сезон дажджоў ад г. Гамбела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІ́ЦКІ Лазар Маркавіч (22.11.1890, г. Пачынак Смаленскай вобл., Расія — 30.12.1941),
расійскі архітэктар, мастак-канструктар, графік. Праф. (1921). Вучыўся ў Вышэйшай тэхн. школе ў г. Дармштат (Германія; 1909—14) і Рыжскім політэхн. ін-це (у Маскве; 1915—16). Выкладаў у Вышэйшых нар.маст. школе ў Віцебску (1919—20), маст.-тэхн. майстэрнях (1921) і маст.-тэхн. ін-це (з 1926) у Маскве. У 1921—25 жыў у Германіі і Швейцарыі. Чл. груп «Стыль» і «Сцвярджальнікі новага мастацтва» (з 1921), Асацыяцыі новых архітэктараў. Вядомы пад псеўд.Эль Лісіцкі. Распрацоўваў праекты вышынных дамоў для Масквы (1923—25). У духу супрэматызму выканаў шэраг плакатаў («Клінам чырвоным бі белых», 1920), распрацоўваў праекты трансфармуемай мэблі (1928—29), новыя прынцыпы выставачнай экспазіцыі (сав. павільёны на замежных выстаўках 1925—34, Усесаюзная паліграф. выстаўка ў Маскве, 1927), вырашэння сцэн. прасторы для т-ра. У кніжным афармленні абгрунтоўваў метад візуальна-прасторавага канструявання кнігі, выкарыстоўваў сціплую арнаментыку, кантраст друкарскіх шрыфтоў, фотамантаж (зб-кі «Украінскія народныя казкі», 1919; «Маякоўскі. Для голасу», 1922). У Віцебску падрыхтаваў кн. «Пра два квадраты» (1922).
Літ.:
Э.Лисицкий: Художник, типограф, фотограф и архитектор. Л., 1979;