КО́МАНС (Commons) Джон Роджэрс (13.10.1862, Холансберг, штат Агайо, ЗША — 11.5.1945),
амерыканскі гісторык-эканаміст і сацыёлаг, прадстаўнік інстытуцыяналізму, тэарэтык правага трэд-юніянізму. Праф. Вісконсінскага ун-та (1904—32). Вылучыў эканам. фактар як адзін з вызначальных момантаў развіцця прац. руху, падмяняў аналіз аб’ектыўных законаў капіталіст.вытв. адносін апісаннем і класіфікацыяй інстытуцый, пад якімі меў на ўвазе розныя сац. ўтварэнні: акцыянерныя т-вы, саюзы прадпрымальнікаў, дзяржаву, сям’ю і інш. Аўтар прац «Прававыя асновы капіталізму» (1924), «Інстытуцыянальная эканамічная тэорыя» (1934) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЭ́РЫ (Carey) Генры Чарлз (15.12.1793—13.10.1879),
амерыканскі эканаміст, адзін з аўтараў гармоніі інтарэсаў тэорыі. Выступаў супраць эканам. лібералізму, абгрунтоўваў неабходнасць ажыццяўлення палітыкі пратэкцыянізму, якая забяспечвае магчымасць кожнай краіне дасягнуць эканам. самадастатковасці. Лічыў, што законы прыроды ў стане забяспечваць пастаянны эканам. прагрэс і што паліт. эканомія павінна вывучаць адносіны чалавека да прыроды. Адмаўляў тэорыю вартасці і тэорыю рэнты Д.Рыкарда, атаясамліваў рэнту з працэнтамі на ўкладзены капітал. Асн. працы: «Прынцыпы палітычнай эканоміі» (т. 1—3, 1837—40), «Гармонія інтарэсаў...» (1851).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАХМАНЕ́НКА Мікалай Архіпавіч (н. 21.12.1921, в. Зоры Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1982), праф. (1983). Скончыў БДУ (1952), Мінскі юрыд.ін-т (1954). З 1968 у Бел.эканам. ун-це. Навук. працы па праблемах тэхн. прагрэсу і яго ўзаемасувязі з эканам. адносінамі і вытв. актыўнасцю працоўных.
Тв.:
Техническое творчество трудящихся. Мн., 1968;
Технический прогресс и творчество масс: (Полит.-экон. аспекты). Мн., 1976;
Технический прогресс и производственные отношения социализма. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУБЯ́КА Васіль Мікітавіч (26.4.1891, г. Горкі Магілёўскай вобл. — 16.6.1950),
бел. вучоны-эканаміст. Акад.АН Беларусі (1931). Д-рс.-г.н. (1931), праф. (1929). Засл. дз. нав. Беларусі (1944). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1925). У 1928—38 заг. кафедры ў гэтай акадэміі. У 1940—46 дырэктар Ін-та эканомікі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях арг-цыі і планавання с.-г. вытв-сці, пасляваеннага аднаўлення нар. гаспадаркі, развіцця сыравіннай і энергет. базы Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯНЬКО́ВА Раіса Канстанцінаўна (н. 24.2.1942, в. Васілёўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1998). Скончыла Кастрамскі с.-г.ін-т (1970). З 1970 у БСГА. Навук. працы па праблемах эканоміка-матэм. мадэліравання сістэм і працэсаў АПК. Распрацавала навук. і тэарэтычна-метадалагічныя асновы адаптацыі агр. фарміраванняў да рыначнай сістэмы гаспадарання, удасканалення вытв. адносін у розных галінах гаспадаркі.
Тв.:
Модельная программа адаптации аграрных формирований районного АПК к рыночной системе хозяйствования. Горки, 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАПАЛІСТЫ́ЧНАЙ КАНКУРЭ́НЦЫІ ТЭО́РЫЯ,
эканамічная тэорыя, якая даследуе рыначныя ўзаемадзеянні буйных карпарацый у галінах сучаснай масавай вытв-сці. Асн. палажэнні сфармуляваны Э.Чэмберлінам у пач. 1930-х г. Пазней яе распрацоўвалі амер. эканамісты У.Дж.Баўмал, О.Моргенштэрн, Дж.Нейман, У.Фелнер, англ.эканаміст Н.Калдар і інш. М.к.т. зыходзіць з ідэі перапляцення элементаў манаполіі і канкурэнцыі на сучасным рынку, а атрыманне прыбытку разглядае як вызначальную мэту рыначнай стратэгіі фірмы. Тэорыю крытыкавалі тэарэтыкі неалібералізму, у прыватнасці чыкагскай школыпаліт. эканоміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАВІЦ (Markowitz) Гары (н. 1927),
амерыканскі эканаміст. Скончыў Чыкагскі ун-т. Працаваў у камерцыйных структурах, займаўся прыватным кансультаваннем. Праф. Каліфарнійскага ун-та. Навук. працы па пытаннях эканомікі і эканоміка-матэм. метадаў. Адзін з заснавальнікаў тэорыі аптымізацыі спалучэння рознага віду багацця ў індывіда і фірмы (т.зв. «партфельнага падыходу»). Сааўтар мовы праграмавання SIMSCRIPT. Аўтар кніг: «Выбар партфеля: эфектыўная дыверсіфікацыя інвестыцый» (1959), «Аналіз сярэдняга і дысперсіі пры выбары партфеля і рынкі капіталу» (1987). Нобелеўская прэмія 1990 (разам з М.Х.Мілерам і У.Ф.Шарпам).
англійскі эканаміст, заснавальнік кембрыджскай школы. Скончыў Кембрыджскі ун-т. У 1877—81 праф. Брыстольскага, у 1885—1908 — Кембрыджскага ун-таў. Гал. праца «Прынцыпы эканамічнай навукі» (1890) была асн. падручнікам па эканам. тэорыі ў многіх краінах свету. Даследаваў узаемадзеянні попыту і прапановы ў працэсе ўсталявання рыначнай раўнавагі і раўнаважных цэн, сфармуляваў уласцівасці крывой попыту, увёў паняцці эластычнасці попыту ад цаны, дыяграму ўтварэння цаны на скрыжаванні ліній попыту і прапановы («Маршалаўскі крыж») і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДБЕ́РТУС-Я́ГЕЦАЎ (RodbertusJagetzow) Карл Іаган (12.8.1805, г. Грайфсвальд, Германія — 6.12.1875),
нямецкі вучоны-эканаміст, адзін з заснавальнікаў тэорыі «дзярж. сацыялізму». Атрымаў юрыд. адукацыю ў Гётынгенскім і Берлінскім ун-тах. Лічыў, што рухальнай сілай сацыялізму павінна стаць дзяржава; адмаўляючы класавую барацьбу, сцвярджаў, што перабудова грамадства павінна ажыццяўляцца пры дапамозе дзярж.сац.-эканам. рэформ. Распрацоўваў праблему вартасці тавару. Лічыў, што ў якасці меры вартасці павінна выступаць праца, і прапаноўваў вартасць тавару вызначаць непасрэдна ў рабочых гадзінах шляхам выпуску «рабочых грошай».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧКА Мікалай Іванавіч (н. 26.1.1930, в. Мяцявічы Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1981), праф. (1984). Скончыў Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1956). У 1959—81 у Бел.НДІ эканомікі і арг-цыі сельскай гаспадаркі. У 1982—88 у Ін-це праблем кіравання. З 1994 у НДЭІ Мінэканомікі Беларусі. Навук. працы па праблемах удасканалення гасп. механізму с.-г. прадпрыемстваў, распрацоўкі сабекошту і цэнаўтварэння.