эканамі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст у галіне эканомікі; эканамічных навук.

|| ж. эканамі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. эканамі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эканамі́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. эканамі́ст эканамі́сты
Р. эканамі́ста эканамі́стаў
Д. эканамі́сту эканамі́стам
В. эканамі́ста эканамі́стаў
Т. эканамі́стам эканамі́стамі
М. эканамі́сце эканамі́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эканамі́ст м., в разн. знач. экономи́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эканамі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Спецыяліст у галіне эканомікі, эканамічных навук, а таксама спецыяліст па эканамічных пытаннях.

2. Прыхільнік эканамізму. [Меньшавіцкая арганізацыя] ішла ў адным радзе з усімі варожымі пралетарыяту элементамі — эканамістамі, ліквідатарамі, сацыял-шавіністамі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эканамі́ст м. Wírtschaftsfachmann m -(e)s, -männer; Ökonóm m -en, -en, Wírtschaftswissenschaftler m -s, - (тэарэтык)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інжыне́р-эканамі́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інжыне́р-эканамі́ст інжыне́р-эканамі́сты
Р. інжыне́р-эканамі́ста інжыне́р-эканамі́стаў
Д. інжыне́р-эканамі́сту інжыне́р-эканамі́стам
В. інжыне́р-эканамі́ста інжыне́р-эканамі́стаў
Т. інжыне́р-эканамі́стам інжыне́р-эканамі́стамі
М. інжыне́р-эканамі́сце інжыне́р-эканамі́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інжыне́р-эканамі́ст м. инжене́р-экономи́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Заслужаны эканаміст Беларускай ССР 4/520; 11/622

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь

т. 18, кн. 1, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ ЭКАНАМІ́СТ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,

ганаровае званне, якое прысвойваецца высокапрафесійным эканамістам і фін. работнікам прадпрыемстваў, устаноў, арг-цый, органаў дзярж. улады і кіравання, якія працуюць па спецыяльнасці 15 і больш гадоў, за заслугі ў галіне эканомікі, дзярж. і фін. дзейнасці, у развіцці эканам. навукі, падрыхтоўцы кадраў. Устаноўлена законам ад 13.4.1995, прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. З 6.11.1970 існавала званне засл. эканаміст БССР, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР.

Заслужаныя эканамісты Рэспублікі Беларусь

1971. Ф.​З.​Аблавацкі, М.​І.​Аксючыц, А.​Ф.​Аляксееў, А.​А.​Ганчарэнка, А.​А.​Глазянкоў, В.​С.​Гук, В.​П.​Дымовіч, К.​І.​Жмачынскі, Т.​А.​Зіміна, Л.​М.​Карзо, З.​З.​Клугман, Я.​В.​Кухаваранка, В.​В.​Лапаціна, К.​В.​Локцева, М.​А.​Лугаўцоў, А.​Дз.​Лялін, Д.​А.​Лятвішка, А.​І.​Малахава, К.​І.​Маркоўская, В.​П.​Марчук, І.​П.​Маскалёў, В.​Дз.​Мінееў, Р.​Л.​Нескаромная, В.​І.​Новікаў, П.​В.​Памялова, Б.​Е.​Панурын, Т.​М.​Пятроў, В.​Ф.​Рамашкін, Н.​А.​Рашчакатаева, В.​В.​Саўчанкава, У.​М.​Скуратовіч, Н.​С.​Тандава, Н.​В.​Удавічэнка, А.​І.​Цітова, П.​В.​Цярэшка, А.​М.​Чубрык, В.​І.​Шувалава, П.​М.​Шэлег, М.​П.​Яцкоўскі.

1972. С.​Р.​Аўсянікаў, В.​С.​Маўрышчаў.

1973. Б.​І.​Баброў, К.​І.​Берднікава, Г.​У.​Брыкач, М.​А.​Гарбуз, У.​І.​Жыватчэня, Г.​І.​Зундаль, М.​Р.​Канавалаў, Т.​П.​Красоўская, У.​Ф.​Лузгін, М.​І.​Мікулініч, А.​Ф.​Міхалкевіч, В.​М.​Мягкая, Б.​М.​Розенблюм, В.​М.​Цалко, А.​І.​Цімошчанка, І.​І.​Ядзела, К.​Ф.​Якаўцава.

1974. Н.​П.​Антонава, А.​П.​Гуносава, М.​Я.​Каган, Г.​А.​Прахарэнкава, Х.​С.​Хрышчановіч, А.​А.​Чыжоў, П.​А.​Юніцкі.

1975. Г.​С.​Біскупскі, Ф.​М.​Бялкоў, Л.​А.​Горкая, С.​А.​Ліцвін, М.​В.​Паўлава, Л.​М.​Паўлючэнка, І.​П.​Плятнёва, Ю.​С.​Рэут, В.​А.​Сямыніна, К.​М.​Трыгубаў, А.​І.​Федаровіч.

1976. М.​Н.​Альтшулер, В.​А.​Астапенка, І.​С.​Баркун, В.​А.​Канаш, А.​М.​Копач, Я.​М.​Махлін, П.​Ф.​Патапенка, М.​П.​Супінская, К.​Х.​Уладзімірская, Ц.​Г.​Хрыпач.

1977. Л.​М.​Красільнікаў, В.​С.​Ляўчук, П.​І.​Шварцбург.

1978. Л.​М.​Гірэйка, А.​Р.​Данілаў, Л.​І.​Каганская, М.​Р.​Казачонак, І.​П.​Калеснікава, П.​Л.​Коханаў, Н.​Ф.​Маркоўская, М.​В.​Мораў, А.​М.​Пшонка, І.​М.​Сімуткін, У.​І.​Страчук.

1979. М.​В.​Адамовіч, Ф.​М.​Іваноў, Р.​І.​Малчанаў, А.​Л.​Петухоў, Ф.​І.​Самоўк, Б.​І.​Шаціла.

1980. І.​І.​Бабіч, П.​Дз.​Гаман, Н.​П.​Ганчарова, Ю.​І.​Гірба, І.​С.​Гушчык, І.​Ф.​Ермакоў, Н.​С.​Максімаў, У.​М.​Мураўскі, М.​С.​Сачко, В.​А.​Язерская.

1981. А.​А.​Асокіна, Г.​С.​Барадулькіна, М.​Дз.​Гарбачоў, А.​С.​Дзякаў, Т.​Ф.​Кісель, М.​М.​Лапіцкая, Г.​П.​Лямцюгіна, Я.​Р.​Мерзаў, В.​А.​Нядзелька, Б.​П.​Палыгала, Т.​А.​Паўлоўская, Э.​Л.​Пацэвіч, А.​Е.​Стукач, З.​І.​Тарасенка, В.​А.​Трапашка.

1982. Н.​П.​Бусько, Н.​М.​Бяляева, М.​Л.​Лебедзеў, Л.​Ф.​Лутохіна, В.​А.​Міхайлава, С.​Г.​Таўпялёў.

1983. У.​Ф.​Барташ, В.​І.​Выбарнаў.

1984. Г.​П.​Астроўскі.

1985. Ф.​А.​Дронаў, С.​П.​Падабед, А.​А.​Папасёмаў.

1986. В.​М.​Ажэгаў, Б.​А.​Дуко.

1988. В.​Дз.​Жарыкаў, Л.​П.​Кулакоў.

1989. Г.​І.​Жмакіна, В.​П.​Яцкевіч.

1990. Л.​Л.​Ермаловіч, М.​З.​Фрэйдзін.

1991. М.​І.​Ціхонка.

1994. Р.​М.​Вячорка, Л.​Р.​Кандратаў, М.​С.​Куняўскі.

1995. М.​В.​Айдарава, У.​П.​Кулакоў.

1996. А.​А.​Коўшар, Л.​П.​Падгурскі.

1997. Г.​С.​Алейнікаў, М.​У.​Амельяновіч, Н.​П.​Гайдучэнка, А.​П.​Дудкін, М.​Р.​Румас, М.​С.​Слесараў, В.​Г.​Шабека.

т. 6, с. 571

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)