Ту́хмалка груб. ‘твар’: даць у тухмалку (мёрск., ЖНС; Рэг. сл. Віц.). Няясна; пачатак слова падобны да рус. смал. ту́хман ‘удар рукой, тумак’, ту́хманка ‘тс’, ярасл. задаць ту́хманку ‘пабіць’, цвяр. дать ту́хменку ‘стукнуць’ (СРНГ), што, магчыма, сведчыць пра другасны характар семантыкі беларускага слова. Відаць, вытворнае ад ту́хаць ‘стукаць, тупаць’ (гл.) праз прамежкавую форму *тухма (тухаць), аналагічна да рус. тукма́нка ‘ўдар кулаком’, якое Фасмер (4, 117) прапануе выводзіць з ту́каць ‘стукаць’, адначасова ставячы пад сумненне мажлівасць кантамінацыі з токмач, тукмач ‘удар кулаком’, ‘калатуша’, што тлумачыць другую частку слова; паводле Анікіна (561), хутчэй кантамінацыя з тумак ‘удар кулаком’. Параўн. тухляк 1 ‘штурхаль, штуршок’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ábsprung m -(e)s, -sprünge

1) скачо́к, саско́кванне

2) перан. адхіле́нне, адыхо́д

3) спарт. штуршо́к; скачо́к;

der ~ mit dem Fállschirm скачо́к з парашу́там

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ánregung f -, -en

1) сты́мул, штуршо́к;

auf j-s ~ па чыёй-н. ініцыяты́ве;

etw. in ~ bríngen* праяві́ць ініцыяты́ву ў чым-н.

2) узбу́джанасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Schubs m -es, -e дыял. штуршо́к, вы́спятак;

j-m éinen ~ gében* 1) штурхну́ць каго́-н.; 2) перан. падштурхну́ць каго́-н.; прыму́сіць каго́-н. дзе́йнічаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Puff I m -(e)s, -e і Püffe штуршо́к, уда́р;

Püffe áusteilen раздава́ць кухталі́ [грымакі́];

er hat séine Püffe weg яму́ ўжо́ даста́лася, ён сваё атрыма́ў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

trigger

[ˈtrɪgər]

1.

n.

1) куро́к -ка́ m.

to pull the trigger — наці́снуць на куро́к, спусьці́ць куро́к

2) пачатко́вы і́мпульс, штуршо́к -ка́ m.

3) саба́чка f. (у мэхані́зьме)

2.

v.t.

выкліка́ць, пачына́ць

•

- quick on the trigger

- trigger-happy

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АТЭІ́ЗМ (франц. athéisme ад грэч. atheon бязбожжа),

сістэма поглядаў, якая адмаўляе існаванне Бога, звышнатуральных сутнасцяў. Існуюць некалькі формаў атэізму. Агнастычны атэізм аспрэчвае сцвярджэнне, паводле якога Бог, нават калі ён і існуе, не можа быць пазнаны ў якой-н. ступені людзьмі. Быў пашыраны ўжо сярод філосафаў стараж. Грэцыі і Рыма: Дэмакрыт, Крытый, Эпікур і інш., сафісты (Пратагор, Горгій), раннія кінікі і скептыкі, а таксама Лукрэцый. У 20 ст. падобныя праявы ў працах пазітывістаў (Б.​Расел, Л.​Вітгенштэйн і інш.). Радыкальны атэізм у прынцыпе адмаўляе існаванне Бога. Характэрны для паслядоўнікаў матэрыялізму (Д.​Дзідро, К.​Гельвецый, П.​Гольбах, Ж.​Ламетры, а таксама Л.​Феербах). Найб. рэльефна яго рысы выяўлены ў поглядах К.​Маркса, У.​І.​Леніна і іх паслядоўнікаў, у ідэалогіі камуністаў. Пастулатыўны атэізм лічыць веру ў боскага заканадаўцу несумяшчальнай з этыкай каштоўнасцяў. Яго гал. прадстаўнік ням. Філосаф Н.​Гартман — заснавальнік г.зв. крытычнай (новай) анталогіі. Ён лічыў, што мэтавы дэтэрмінізм боскага наканавання адмаўляе этычную свабоду, разам з тым і ўсялякія перадумовы этычнага выбару і маральных паводзін. У адрозненне ад тэарэтычнага атэізму існуе г. зв. стыхійны атэізм, уласцівы многім людзям, занятым у матэрыяльнай вытв-сці і ў розных галінах духоўнай дзейнасці (у навуцы, асабліва ў прыродазнаўстве, палітыцы, мастацтве). Ён зыходзіць з прызнання самадастатковасці прыроды і чалавека без звышнатуральных з’яў. Яго праявы вельмі разнастайныя: ад інтуітыўных уяўленняў да цвёрдых перакананняў, падстава для якіх — вопыт жыцця і веды ў розных сферах рэчаіснасці.

На Беларусі ідэі атэізму пачалі пашырацца ў 16—17 ст. (К.​Бекеш, С.​Лован, К.​Лышчынскі і інш.). Крыніцай атэізму служылі вальнадумства і ерасі; моцны штуршок для яго развіцця даў рэфармацыйны і гуманіст. рух і звязаны з імі рэліг. скептыцызм (С.​Будны, В.​Цяпінскі, Я.​Ліцыній Намыслоўскі). Атэістычныя тэндэнцыі рэльефна праяўляліся ў творчасці К.​Каліноўскага, Ф.​Багушэвіча, А.​Гурыновіча, Я.​Лучыны і інш. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 пачалося глабальнае разбурэнне рэлігійнасці і ператварэнне атэізму ў дзярж. ідэалогію. Але пасля таго, як Беларусь набыла сваю дзярж. незалежнасць (1991), пачалася светапоглядная трансфармацыя, сфера распаўсюджання атэізму рэзка звузілася. Калі ў 1989 веруючымі дэкларавалі сябе 22% насельніцтва Беларусі, то ў 1994 — 43,4%. У 1995 дэкларавалі сваю прыналежнасць да няверуючых 35% апытаных.

Літ.:

Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978;

Свободомыслие и атеизм в древности, средние века и в эпоху Возрождения. М., 1986;

Основы религиоведения. М., 1994;

Thrower J. A short history of western atheism. London, 1971.

Я.​М.​Бабосаў.

т. 2, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

potrącenie

н.

1. дотык; штуршок;

2. перан. згадка пра што; закрананне;

3. адлічэнне; вылічэнне; вылік; утрыманне;

potrącenie podatku — адлічэнне з падатку;

z ~m — за вылікам чаго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

start​1 [stɑ:t] n.

1. пача́так;

at the start пачатко́ва, на пача́тку;

from start to finish з пача́тку да канца́;

make a fresh start пача́ць усё на́нава

2. старт, ад’е́зд, адлёт (самалёта);

make an early start ра́на адпра́віцца

3. уздры́гванне, штуршо́к;

give smb. a start напало́хаць каго́-н.

♦

by/in fits and starts час ад ча́су, ча́сам, уры́ўкамі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ánsporn m -(e)s сты́мул; заахво́чванне;

j-m éinen ~ (zu D) gében*

1) заахво́чваць (каго-н. да чаго-н.)

2) даць (каму-н.) штуршо́к (да чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)