порысты матэрыял, які атрымліваюць спяканнем сумесі шклянога парашку і пенаўтваральніка (кокс, мел, даламіт). Сярэдняя шчыльн. 160—300 кг/м³. Мае высокія цепла- і гукаізаляцыйныя ўласцівасці, лёгка паддаецца мех. апрацоўцы і склейванню.
Выпускаецца ў выглядзе блокаў. Выкарыстоўваюць для цеплаізаляцыі падземных трубаправодаў, падлог, вагонаў-халадзільнікаў, як плывучы матэрыял для выратавальных прыстасаванняў і пантонаў; шклакрошка — для цеплаізаляцыі дахаў. З П. з адкрытымі порамі робяць гукаізалявальныя перагародкі, фільтры для кіслот і шчолачаў. Асн. сыравіна для П. — адходы вытв-сці ліставога шкла, бой аконнага, тарнага і інш.шкла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
glasswork
[ˈglæswɜ:rk]
n.
1) вы́раб шклаабо́ шкляны́х прадме́таў
2) шкляны́я вы́рабы
3) шкле́ньне во́кнаў; глянцава́ньне, паліва́ньне, глязурава́ньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Маза́іка ’рознакаляровы ўзор ці малюнак са шкла, дрэва, мармуру ці інш.’ (ТСБМ). Запазычана праз польск. ці рус. мову з франц.mosaïque < італ.mosaico < с.-лац.musaicum, якое з лац.Musa ’багіня мастацтва’ (Голуб-Ліер, 323; Фасмер, 2, 637).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стрэ́мка ‘вострая тонкая трэска, востры асколак шкла, металу, які залез пад скуру’ (ТСБМ; віл., ст.-дар., пух., Сл. ПЗБ; Шпіл.), стро́мка, стрэ́мка ‘тс’ (Байк. і Некр., ЛА, 3), стро́мка ‘тс’ (Касп.). Звязана чаргаваннем галосных з страмяк, стромкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МУРА́ХВЕР (Уладзімір Сямёнавіч) (н. 5.12.1931, г. Ананьеў Адэскай вобл., Украіна),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Засл. дз. маст. Беларусі (1990). Муж Л.М.Мягковай. Скончыў Ленінградскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча імя Мухінай (1959). З 1959 на шклозаводзе «Нёман» (у 1966—73 гал. мастак). Працуе ў галіне маст.шкла. Творам уласцівы эксперыментаванне з тэхналогіяй шкла, высокая культура формаўтварэння, вобразны дэкаратывізм, гарманічныя і лаканічныя прыёмы дэкарыравання. Аўтар ваз «Зубры» (1960), «Юнацтва» (1966), «Вогнішчы» (1972), блюд «Біцюг» (1960), «Шкловыдзімальшчык» (1963), пластоў «Гутнікі» (1982), «Лікі» (1990), кампазіцый «Гарадзішча» (1971), «Віхор», «Сіла зямная» (абедзве 1979), «Восеньская сюіта» (1980), «Вызваленне» (1984), «Памяці настаўніка» (1988), «Мір таму, хто ўваходзіць», «Пакутныя», «Пад каўпаком» (усе 1989), «Іншапланецяне» (1990), «Тэатр», «Пераадоленне» (абодва 1992), «Егіпецкі матыў» (1993), «Натоўп» (1995), «Чудзікі» (1999), бутляў «Гута» (1971), «Волаты» (1975), «Лікі» (1992), скульптур «Дуэт» (1992), «Ефрасіння» (1993), «Муза» (1996); набору «Белавежская пушча» (1967) і інш. Залаты медаль на выстаўцы шкла і фарфору ў г. Ябланец (Чэхія, 1979), сярэбраны медаль АМСССР (1990).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гравю́ра, ‑ы, ж.
1. Малюнак, выразаны на гладкай паверхні цвёрдага матэрыялу (дрэва, металу, шкла), а таксама адбітак такога малюнка на паперы.
2. Від графікі, у якім выявай з’яўляецца такі малюнак.
[Фр. gravure.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нажда́к, ‑у, м.
Горная парода, якая складаецца з дробных зярнят карунду і прымесей іншых мінералаў. // Парашок з гэтага мінералу, які ўжываецца для шліфоўкі або чысткі металічных вырабаў, шкла і пад.
[Цюрк. nadžak.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дво́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Работнік, які падтрымлівае чысціню і парадак на двары і на вуліцы каля дома.
2. Прыстасаванне для механічнага ачышчэння ветравога шкла ў машыне ад снегу, вільгаці, пылу і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БРА (франц. bras),
насценная свяцільня; элемент дэкар. ўпрыгожання інтэр’ера. У 17—19 ст. бра — падсвечнікі, з 20 ст. таксама электрычныя. Вырабляюць з металу, шкла, дрэва і інш.