Unius dementia efficit multos

Шаленства аднаго перадаецца многім.

Безумие одного передаётся многим.

бел. Злы прыклад і добрага псуе. Адзін другога даводзіць да ліхога. 3 лядачым спазнаўся, з розуму спаўся.

рус. Дурной пример заразителен.

фр. Les mauvaises exemples sont contagieux (Дурные/плохие примеры заразительны).

англ. One fool makes many (Один дурак порождает много).

нем. Ein Bube macht mehr Buben (Один подлец порождает много).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

німфама́нія

(ад гр. nymphe = жанчына + mania = шаленства, захапленне, цяга)

хваравіта-павышаная палавая цяга ў жанчын.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

hackles [ˈhæklz] n. pl. шэрсць (на гагавіцы ў сабакі, ката і да т.п.); пе́р’е на шы́і пту́шак

make smb.’s hackles rise раззлава́ць каго-н., даве́сці да шале́нства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

няўва́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.

1. Адсутнасць або недахоп увагі; рассеянасць. Няўвага вучня на ўроку.

2. Непавага, раўнадушнасць. Паявілася ў характары нашага хлопца рыса: няўвага да мясцовага, роднага, захапленне экзотыкай далёкіх краёў. М. Ткачоў. Многім мужчынам яна падабалася. Гаецкая ведала гэта, і тым больш яе прыводзіла ў шаленства поўная няўвага таго, хто даўно падабаўся ёй. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАЦЯКО́Ў (Веньямін Іосіфавіч) (н. 1.8.1921, г. Бугуруслан Арэнбургскай вобл., Расія),

бел. вірусолаг. Акад. АН Беларусі (1995), АМН СССР (1978, чл.-кар. 1971), Акадэміі прыродазнаўчых навук Расіі (1990), Рас. АМН (1991), д-р мед. н. (1965), праф. (1966). Скончыў 2-і Маскоўскі мед. ін-т (1943). З 1950 у Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (да 1986 дырэктар). Навук. працы па хіміятэрапіі вірусных інфекцый, комплексным вывучэнні кляшчовага энцэфаліту, поліяміэліту, удасканаленні прафілакт. прэпаратаў супраць шаленства, гепатыту, грыпу, герпесу. Аўтар вынаходстваў па вірусных інгібітарах, тромбалітычных прэпаратах і супраць адарвання трансплантаваных органаў.

Тв.:

Западный клещевой энцефалит. Мн., 1978 (разам з І.​І.​Протасам, В.​М.​Жданавым);

Амиотрофический лейкоспонгиоз. Мн., 1990 (у сааўт.);

Генерализованная герпетическая инфекция: факты и концепция. Мн., 1992 (у сааўт.).

Літ.:

Голубев Д., Солоухин В. Размышления и споры о вирусах. М., 1989. С. 219—222.

В.І.Вацякоў.

т. 4, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ава́т ’сярэдзіна дня, самая гарачыня летам, калі кароў на пашы кусаюць авадні’ (Янук.) да авад. Цікава параўнаць з вад у тым жа значэнні (гл.), тым больш, што паралельна да авадзень маем таксама вадзень. Тое, што абат і (а)вад непасрэдна звязаны з назвай авада, авадня, даказваецца параўнаннем рус. бзыкшаленства жывёлы ад моцнай спякоты і аваднёў і ’авадзень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапе́ць ’баяцца, шалець ад страху’ (дзярж., Нар. сл.), ’станавіцца безразважным, праяўляць нястрыманасць, шаленства’ (Кал.). Непаўнагалосная форма, суадносная з рус. торопе́ть ’бянтэжыцца, пужацца’ (гл. тарапіцца2). Відаць, скарочанае ад трапе́нець ’вар’яцець, дурэць’ (гл. трапенне, трапёны) або дзеяслоў працяглага дзеяння ад трапіць2 (гл.). Малапераканальнае па фанетычных прычынах вывядзенне слова з літ. drebė́ti ’дрыжэць, трасціся’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 133).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rozżarzony

распалены; гарачы; нагрэты;

rozżarzony do białości — даведзены да белага напалу (да шаленства)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

наркама́нія

(н.-лац. narcomania, ад гр. narke = аняменне + mania = шаленства, захапленне, цяга)

хваравітая цяга да наркотыкаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

маніяка́льны

(фр. maniacal, ад гр. mania = шаленства, захапленне, цяга)

звязаны з маніяй (напр. м. стан, мая ідэя).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)