1. Самаздаволены франт, фарсун, які любіць рысавацца, пазіраваць; пусты, пошлы чалавек. Чужы грамадству мот і фат, Уцех жыццёвых знаўца — Ну што яму там да брыгад Камуністычнай працы.Звонак.
2.Уст. Роля палюбоўніка-пазёра ў тэатральнай п’есе, а таксама акцёр, які іграе гэтую ролю.
[Фр. fat ад лац. fatuus — дурны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прысціба́й ’прыхвасцень’ (Бяльк.). Пранікненне з рускай тэрыторыі, параўн. рус.кур.пристеба́й ’тс’; семантыка яшчэ выводзіцца са значэння дзеяслова пристебаться, які, паміж іншым, азначае ’прычапіцца, прывязацца’. Бел.прысцёбваць ’сцёбаць, хвастаць злёгку час ад часу’ такой семантыкі не мае. Зрэшты, магчыма, утворана ад іншага значэння гэтага дзеяслова — ’часта выпіваць’ (Нас.), відаць, за чужы кошт. Далей гл. сцяба́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нетутэ́йшы, ‑ая, ‑ае.
Які не нарадзіўся або не жыве ў гэтай мясцовасці; прыезджы. Арандаваць зямлю папрыязджалі нетутэйшыя людзі.Чорны.// Які не адносіцца да гэтай мясцовасці; чужы. Неўзабаве Руневіч заўважыў у натоўпе.. дзіўнага ягамосця ў цывільнай нетутэйшай вопратцы.Брыль.Як і сам чалавек, гэтак і яго песня была нетутэйшая і незразумелая нам.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раззлава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад раззлаваць.
2.узнач.прым. Якога ўвялі ў злосць, раззлавалі. Перад .. [Сымонам] стаяў не той рахманы жартаўнік Даніла, добры і памяркоўны швагер, а раззлаваны, чужы чалавек.Чарнышэвіч.Раззлаваны зубр надзвычай быстры і ярасны, можа накінуцца нават на чалавека.Хадкевіч.// Які выяўляе злосць, раздражненне. Раззлаваны твар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
komornica
ж.
1.уст. беззямельная сялянка, якая жыве ў чужой хаце;
2. кватарантка, якая наймае чужы кут
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ла́зіць, ла́жу, ла́зіш, ла́зіць; незак.
1. Чапляючыся за што-н., узбірацца на што-н. або апускацца ўніз.
Л. па дрэвах.
2. Пранікаць куды-н. паўзком, сагнуўшыся.
Л. пад стол.
3. Уваходзіць у што-н. вадкае.
Л. у ваду.
4. Забірацца праз што-н. унутр.
Л. у хату праз вокны.
5. Прабірацца куды-н. скрытна, крадучыся.
Л. у чужы сад.
6. Забірацца рукой у што-н., шукаць, намацваць.
Л. у куфры.
7.перан. Хадзіць, снаваць дзе-н. (разм.).
Л. па загонах.
◊
Лазіць па кішэнях — займацца кішэнным крадзяжом.
|| наз.ла́зенне, -я, н.іла́жанне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГРАМО́ВІЧ (Іван Іванавіч) (26.7.1918, в. Закружка Мінскага р-на — 2.7.1986),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1978). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1939). Працаваў у прэсе. Друкаваўся з 1935. У першай аповесці «Чужы грунт» (1939) выкрываў прыстасавальніцтва і падхалімства. У зб-ках апавяданняў «Шырокія азёры» (1951), «Рына-Марына» (1958), «Як вясну рабілі» (1985), аповесцях «На крутой гары» (пач. назва «Да ясных вышыняў», 1950—51) і «Сям’я Вішнёвых» (пач. назва «Далі сабе слова», 1968—70) і інш.асн. тэмы — вайна, пасляваен. аднаўленне, сяброўства, каханне, праблемы горада і вёскі. Апавяданні Грамовіча для дзяцей сваёй рамантычнай прыўзнятасцю, арнаментальным стылем нагадваюць вершы ў прозе (кн. «Першага верасня», 1949; «Сонца скрозь воблакі», 1964). У сатыр. і гумарыстычных творах (зб-кі «Нарасць», 1961; «Вадалей—гэтакдалей», 1975; «Залатая бранзалетка», 1977) асуджаў мяшчанства і бескультур’е. Аўтар успамінаў пра дзеячаў культуры і л-ры «У сховах памяці і сэрца» (1983), нарысаў, публіцыст. артыкулаў, сцэнарыяў фільмаў. Пераклаў на бел. мову асобныя творы У.Кочатава, М.Носава.