squeeze

[skwi:z]

1.

v.t.

1) ці́снуць, сьціска́ць

2) абдыма́ць, мо́цна прыціска́ць да сябе́

3) упіха́ць, упі́хваць

4) абцяжа́рваць, уціска́ць (пада́ткамі)

5) informal вымага́ць, выціска́ць

2.

v.i.

1) выціска́цца

Sponges squeeze easily — Гу́бкі лёгка выціска́юцца

2) праціска́цца

3.

n.

1) по́ціск рукі

2) цясно́та, таўкатня́, ціскані́на f.

3) informal дамага́ньнне прыму́сам, шанта́ж -у́ m.

tight squeeze — цяжко́е стано́вішча

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

му́ляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прычыняць боль, ціснуць, націраць. Лямкі рэчавых мяшкоў паўпіваліся ў размоклыя кажухі і мулялі плечы. Карпюк. Цэмент, калючыя каменьчыкі набіваліся ў чаравікі і мулялі ступню. Вышынскі. / у безас. ужыв. [Селянін] за плячыма нёс нешта важкае, яму, відаць, муляла, ён часта спыняўся і папраўляў мяшок. Гурскі.

2. перан.; каму-чаму і без дап. Турбаваць, непакоіць, трывожыць каго‑, што‑н.; дакучаць каму‑н. Убачыўшы трох мужчын разам ды шчэ плуг каля іх, рэдка хто мог уцярпець, каб не падысці і не пацікавіцца. А падышоўшы, уцягваўся неўзаметку ў гутарку і садзіўся, невыразна адчуваючы, што яму яшчэ муляе нейкая невялікая работа, якую трэба зрабіць да вечара. Крапіва. [Зарэцкі:] — У мяне часта бывае так, што якая-небудзь ідэя.. муляе ўвесь час, пакуль ад яе не адчэпішся. Скрыган.

•••

Муляць вочы каму — назаляць каму‑н. чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́цепнік, паціпнік, пацапнік, пацяпнік, пацемнік, пацэп‑ нік, поцепнік ’драбналессе, хмызняк, кусты’, ’густы невялікі лес’ (Нас., Мядзв., Юрч., ТС), слаўг. поцябнік, поцяпнік ’тс’ (Яшк.), ’дробныя, абцярэбленыя сукі; дробныя дровы з парасніку’ (Нас.; маг., Яшк.), ’дробны лес, які застаўся на месцы высечанага лесу’ (Касп.). Беларускае. Утворана, як і па‑рас‑нік ’малады лес’. У якасці роднасных іншаславянскіх лексем можна ўказаць польск. ciepać, ciepnąć, ćpać, ćpić ’кідаць, кінуць, ціснуць’, ’ударыць’, ’махнуць’ (параўн. фразу: Глядзі, які лес вымахаў/), якія можна зблізіць семантычна са значэннем бел. слова ’дробныя, абцярэбленыя сукі, дровы’. Другая група значэнняў ’драбналессе; густы, невялікі лес на месцы высечанага’ працягвае семантыку літ. stieptis ’выцягвацца, цягнуцца ўверх’, лат. stiepties ’тс’, ’расці’ пра хуткі рост. У гэтым выпадку можна бачыць балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nacisk, ~u

м.

1. націск, напор; уздзеянне;

pod czyim ~iem — пад чыім націскам;

wywierać nacisk — аказваць націск; націскаць, ціснуць;

2. падкрэсліванне;

położyć nacisk (na czym) — падкрэсліць што; зрабіць упор на што

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Мазголіць1 ’біць, у прыватнасці, па галаве’, ’уціраць масла ў валасы’, ’брудзіць чым-небудзь тлустым’ (Нас.), мазголіцца ’доўга поркацца з якім-небудзь прадметам’, ’пэцкацца (напр., грызучы косць)’ (Нас.). Разам з мазоліць, мазоліцца (гл.), астр, мазолі́ць (Сл. ПЗБ) належыць да гнязда мазол (гл.), якое з прасл. mozgolitiціснуць, націраць мазоль’, а апошняе ў выніку метатэзы ўзнікла з glomoziti, параўн. чэш. (h)lomoziti, бел. гламаздзіць ’біць па галаве’, гламазда́, гламаздава́ты (гл.) (гл. Махэк₂, 377); Брукнер (346) выводзіць гэту лексему з літ. mãzgas ’супель’, ’почка на дрэве’, а Фасмер (2, 638–639) — з *мъзга. Сюды ж: мазголенне ’важданне, порканне’, ’частыя ўдары па галаве’, ’мазанне валасоў’ (Нас.).

Мазголіць2 ’выдумваць’ (лід., Сцяшк. Сл.). Утворана ад мазгол ’чалавек, з галавой’. Параўн. рус. разан. мозгаль ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рыць ’з сілай, моцна біць па чым-небудзь’, ’выбіваць, праць бялізну пранікам’ (ТСБМ, Мал., Бір., Некр., Янк. 1, Шат., Сцяшк. Сл., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС; ЛА, 3), пэріть ’сячы, біць’ (Нікан.), пэрыты ’біць, збіваць’ (Клім.), пе́рыць ’лупцаваць’ (стаўб., Жыв. сл.), ’ісці (пра вялікі дождж)’, ’лупцаваць дзіцё’, ’прагна есці’ (саліг., Нар. словатв.). Укр. пра́ти ’мыць’, ’біць, дубасіць’, рус. пра́тьціснуць, перці’, ’гнесці, душыць’, польск. prać, чэш. práti, славац. prať, славен. práti ’таўчы, гнесці’, ’мыць’, серб.-харв. пра̏ти, макед. пере, балг. пера́, ц.-слав. пьрати ’таптаць нагамі’, ’умываць’. Прасл. *pьrati, *periti ’біць, удараць’, роднаснае літ. per̃ti ’лупіць, драць, сячы’, ’парыць каго-небудзь у лазні’, лат. pḕrt ’тс’ (Міклашыч, 239; Фасмер, 3, 240; Фрэнкель, 578; Бязлай, 3, 104; БЕР, 5, 167), гл. праць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

squeeze2 [skwi:z] v.

1. сціска́ць, ці́снуць; выціска́ць; выду́шваць;

squeeze smb.’s hand мо́цна сці́снуць каму́-н. руку́;

squeeze one’s finger прышчамі́ць па́лец;

squeeze a tear вы́ціснуць слязу́;

squeeze money out of smb. вымага́ць гро́шы ў каго́-н.

2. упіха́ць, уціска́ць; уціска́цца; праці́сквацца;

squeeze one’s way through the crowd праціска́цца праз нато́ўп;

squeeze one’s hand into a glove з ця́жкасцю наця́гваць пальча́тку

squeeze smb. dry вы́ціснуць усё з каго́-н.

squeeze up [ˌskwi:zˈʌp] phr. v. : squeeze up against smb. прыці́снуцца да каго́-н.;

Squeeze up a bit more! Пацясніцеся крыху!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

decha

dech|a

ж. разм. дошка (вялікая);

wieś zabita ~ami — забітая вёска; глухамань;

pijany w ~ę — п’яны ў дошку (у дым);

naciskać gaz do ~y — газаваць; рабіць максімальную хуткасць; ціснуць педаль хуткасці да ўпору

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Кань ’спосаб гарызантальнай кладкі бярвенняў у сцяне (без шула)’ (Клім.); кань і каня ’спосаб кладкі сцяны, пры якім бярвенні упускаюцца ў шула або ў паз’, ’паз у сцяне’ (Шуіпк.; луп. Шатал.; івац., пух. Жыв. сл.; ТС; КЭС, лаг.; навагр. Жыв. сл.; чэрв. Нар. лекс.), ’папярочная сцяна’ (ганц., пух., барыс. Сл. паўн.-зех.), пух. канявая сцяна ’перагародка з бярвенняў у хаце’, драг. каняванка ’сцяна, якая перагароджвае хату на дзве часткі’ (Нар. сл.), канявая сцяна ’сцяна з суцэльных бярвенняў ад вугла да вугла’ (Сцяшк.). Бел. рэгіяналізм кань паходзіць з прасл. tbkarib < tekati ’складваць бярвенні’, параўн. ст.-грэч. τυκίςω ’чашу каменне’, ст.-англ. dyn, duanціснуць, штурхаць’, ст.-в.-ням. dühen ’прыціскаць’. Аб першаснай ступені будаўніцтва як пляценне агароджы (> складанне сцяны), гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 147 і інш. Параўн. яшчэ він. къмвия ’вільчык’ (Нар. сл.) як спосаб пляцення верха страхі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́гаць ‘чапаць’ (Бяльк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘турбаваць да хвалявання, расчуленасці’, тро́нуць ‘злётаў зачапіць’ (Юрч. Сін.), тро́гаць раны ‘напамінаць пра цяжкія перажыванні ў мінулым’ (Юрч. Фраз. 3), сюды ж, магчыма, ст.-бел. троганистый ‘турботны (?)’ (ГСБМ). Параўн. укр. трога́ти ‘кранаць, непакоіць, назаляць’, тронутися ‘стаць трохі ненармальным псіхічна’, рус. тро́гать ‘кратаць, дакранацца, чапаць; рушыць (у дарогу)’, ‘непакоіць, выклікаць спачуванне’, балг. тро́гвам ‘кратаць, кранаць’. Паводле існуючых тыпалагічных версій, супастаўляюцца з лат. treksne ‘ўдар, штуршок’, ст.-ісл. þrekaціснуць’, ст.-англ. đracu ‘націск, насілле, гвалт’ (Мюленбах-Эндзелін, 54, 230) ці з лац. trahō, trahere ‘цягнуць, сунуць’. Калі не лічыць, што беларуская лексема запазычана з рускай мовы, пра што сведчыць перш за ўсё яе лінгвагеаграфія, то найбольш верагоднай з’яўляецца версія аб сувязі з то́ргаць (гл.) з перастаноўкай гукаў у сярэдзіне слова (Мікала, Ursl. Cr., 3, 92; ЕСУМ, 5, 646; Арол, 4, 105).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)