Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВАЛЬФА́РТАВА МУ́ХА (Wohlfahrtia magnifica),
насякомае сям. шэрых мясных мух. Пашырана на Пд Еўропы, у Паўн. Афрыцы, Цэнтр. і Сярэдняй Азіі. Трымаецца кветак, трупаў жывёл. На Беларусі зрэдку трапляецца ў паўд. раёнах.
Даўж. 9—14 мм, цела папяляста-шэрае, вусікі і ногі чорныя. Адкладае жывых лічынак (даўж. каля 1 мм) у адкрытыя раны і слізістыя абалонкі млекакормячых, зрэдку на чалавека (вушы, вочы, рот, нос). Лічынкі разбураюць навакольныя тканкі, трапляюць у лобныя пазухі, насавую, гаймараву поласці і выклікаюць цяжкія захворванні — міязы; развіваюцца 3—5 сут, потым вывальваюцца з ран і акукліваюцца ў глебе. За год да 6 пакаленняў. Часта бываюць прычынай гібелі жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́ЗЕЛЬНАЕ ПА́ЛІВА,
вадкае паліва з нафты для дызеляў і газатурбінных установак; сумесь вуглевадародаў, якая мае да 4% прымесей (азот-, сера- ці кіслародзмяшчальныя вытворныя вуглевадародаў). Атрымліваюць дыстыляцыяй нафты. У вытв-сці Д.п. для быстраходных дызеляў выкарыстоўваюць газнагазойлевыя фракцыі (tкіп 180—360 °C, шчыльн. 790—860 кг/м³) з т-рай застывання ад -55 да -5 °C і згарання 35—61 °C, для ціхаходных — цяжкія вязкія фракцыі (tкіп 250—420 °C, шчыльн. 930 кг/м³) з т-рай застывання ад -5 да 10 °C і загарання 65—85 °C. Эксплуатацыйныя ўласцівасці (хуткае загаранне і павольнае гарэнне) характарызуюцца цэтанавым лікам (аптымальнае значэнне яго для Д.п. 45—60).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМАРГО́ ((Camargo) Мары Ан) (сапр. дэ Кюпіс дэ Камарго, de Cupis de Camargo; 15.4.1710, Брусель — 28.4.1770),
французская танцоўшчыца; рэфарматар сцэн. танца і тэатр. касцюма. У 1726—51 (з перапынкам) вядучая танцоўшчыца Каралеўскай акадэміі музыкі ў Парыжы. Валодала бліскучай віртуознай тэхнікай. Выконвала танц. партыі ў операх, операх-балетах, балетныя антрэ ў пастаноўках лірычных трагедый і гераічных пастаралей. Увяла ў жаночы танец складаныя па, якія раней выконвалі толькі мужчыны, што патрабавала змен у касцюме (падкараціла цяжкія доўгія сукенкі, увяла абутак без абцасаў). Жыццё К. паслужыла сюжэтам для опер, аперэт, балетаў і карцін.
Літ.:
Новерр Ж.Ж. Письма о танце и балетах: (Пер. с фр.]. Л.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЦІ́ЛІН (Сяргей Андрэевіч) (2.10.1921, с. Дзелехава Скапінскага р-на Разанскай вобл., Расія — 28.2.1985),
расійскі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1947). Друкуецца з 1947. Аўтар аповесцей «Крыніцы» (1953), «Косы дождж» (1969), «За ўзгоркам» (1971), апавяданняў (зб. «За паваротам», 1961), раманаў «Ліпягі» (кн. 1—3, 1963—65; Дзярж. прэмія РСФСР 1967), «Грахі нашы цяжкія», «Паводка» (абодва 1982) і інш. аб жыцці вёскі, у якіх знешне спакойная манера апавядання спалучаецца з канфліктнасцю і драматызмам. Раман «Апраксін бор» (кн. 1—3, 1968—76) пра падзеі Вял.Айч. вайны. Пісаў нарысы (цыкл «Горад на Вятцы-рацэ», 1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКСЕДЭ́МА (ад грэч. myxa слізь + oidēma пухліна, ацёк),
захворванне, якое абумоўлена зніжэннем функцыі шчытападобнай залозы; адна з праяў гіпатырэозу. Адрозніваюць першасную форму (пашкоджанне непасрэдна шчытападобнай залозы) і другасную (пашкоджанне гіпаталама-гіпафізарнай сістэмы). Першасная М. бывае прыроджанай (напр., пры ўнутрывантробным назапашванні шчытападобнай залозай плода радыеактыўнага ёду) і набытай (пасля траўмаў ці вострага запалення шчытападобнай залозы). Прыкметы: слізісты ацёк скуры і падскурнай клятчаткі, павышаная стамляльнасць, зніжэнне т-ры цела, крывянога ціску, выпадзенне валасоў, цяжкіяфункцыян. парушэнні ц. н. с., эндакрыннай, страўнікавай і інш. сістэм, дыстрафія. У дзіцячым узросце — карлікавы рост, замаруджанае акасцяненне, парушэнні псіхікі і інш. Лячэнне — гармонатэрапія, сімптаматычная тэрапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каскадзёр
(фр. cascadeur)
1) выканаўца цыркавога прыёму падзення (каскаду);
2) дублёр артыста кіно, які выконвае тэхнічна цяжкія і небяспечныя трукі (бег па стрэхах вагонаў, саскокванне на хаду з каня і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ма́церкі, ‑рак імацяркі́, ‑рок; адз.няма.
Разм. Маці (у 1 знач.). [Дзіця] адразу заціхла, і маці некалькі хвілін пазірала на яго з той трывожнай любасцю, якая бывае ў мацерак у самыя цяжкія хвіліны.Асіпенка.Плакалі мацяркі і жонкі, выпраўляючы сваіх сыноў і мужоў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсілкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.
Разм. Паеўшы, падмацаваць свае сілы. Падсілкаваўшыся яблыкамі,.. [Пятро] рушыў далей і яшчэ да цямна мінуў балота, густы сасновы лес і прыйшоў у.. вёску.Шамякін.У хаце Васіль скінуў цяжкія гумавыя боты, распрануў ватоўку, падсілкаваўся халодным малаком і лёг на канапу.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паку́тлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які прычыняе пакуты, мукі. Пасля пакутлівай галадоўкі.. [Максім і Давід] першы раз елі так смачна і сытна.Машара.
2. Які выяўляе пакуту, муку; выкліканы пакутай, мукай. Пакутлівы ад стомы і болю твар Максіма пасвятлеў.Чарнышэвіч.[Яўген] не мог гаварыць — прарваліся цяжкія пакутлівыя слёзы.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)